Кожны зямлянін мае свой вадаём маленства і галоўны пляж на ім. Час ад часу ў думках пераносіцца ў тое залатое месца. А я праз шэсць дзясяткаў гадоў увогуле вырашыў пастасавацца з ім не віртуальна, а цалкам рэальна. І не на хвіліну-другую зазірнуць, а суткі пабыць разам.
На галоўны пляж гадзіўлянскай дзятвы не патрапіць інакш, як паўз вясковыя могілкі.
Тады на іх не забягаў па дарозе на рэчку, паколькі там самотна ляжаў адзін мой дзядуля Іллюк. А калі мне ішоў 13-ы год, паклаўся там яго зяць, а мой татка Косця. Цяпер там – шэсць родных нябожчыкаў. Ну, як прайсці міма і не наведаць дарагіх людзей?
Ад могілак да галоўнага пляжу беглі нізкай градой, аточанай спрадвечнай пусткай і старарэчышчам.
А пустку мы разумна выкарысталі пад футбольнае поле.
Ці памятаеш, цяпер мінчук Алік Мазго, як ты быў капітанам зборнай Гадзіўлі? А ты, цяпер жыхар Чарэйшчыны Толік Круглік, мо забыўся, як неслі бярвенне на футбольныя вароты з Зімніку, а ў цябе раптоўна разладзіўся страўнік? Можа гэта была праўда, але ўся футбольная каманда абвінаваціла цябе ў сімуляцыі, каб бервяно не несці.
Паўз супрацьлеглы бок футбольнага поля зарастае травой старарэчышча, утворанае сплаўшчыкамі лесу, якія пусцілі плынь прамей, каб не замінаў рачны выкрутас.
Цяпер старарэчышча вузкім бузяным ручаём уліваецца ў новае рэчышча, быццам так і было спрадвеку.
Вось ён, галоўны Гадзіўлянскі пляж! Змяніўся так, што адразу і не пазнаеш.
А гэта галоўны наш вір. Толькі тут раней з берага на бераг ляжала кладка з двух хлыстоў. Ці памятаеце, гадзіўлянскія мальцы і дзеўкі, як конюх смалакурні Іван Хан баяўся пераходзіць па хісткай пераправе, дык заўсёды перапаўзаў.
А на тым баку ўжо пасёлак смалакурні, які афіцыйна адносіўся да Гадзіўлі, але народ яго лічыў асобным населеным пунктам Смалярня.
У той хаце жылі Шурка і Сцяпан Шушкевічы з дзецьмі Віцькам, Томкай, Нінкай. Сцяпану і 60 год не было, як Эса абрала яго сваёй ахвярай. Хварэў на эпілепсію. У 1968 годзе пайшоў на пляж мыцца з узбярэжнага затопленага бервяна. Нагнуўся над вадой, і ў той момант здарыўся прыпадак. На некалькі хвілін страціў прытомнасць. Галава боўтнулася ў мель, дзе курыцы па калена. Пакуль Нінка агледзелася, што бацька доўга мыецца, яго ўжо не адкачалі. Даруй, віцяблянка Ніна, што растрывожыў тваю памяць балючым успамінам.
А памятаеце, Волькі Мазго і Гардзеева, мае чырвоныя плаўкі, якія трымала на целе вяроўка на адной калашыне. Неяк яна парвалася, і я купаўся голы. Разгойдаюся на нырцовай дошцы і – бульк у ваду. Зноў паўтараю захапляльнае практыкаванне. І раптам з вышыні чую, што вы са мной вітаецеся з супрацьлеглага берага. Хутчэй кідаюся ў ваду і адтуль абвінавачваю вас, што здалёк не папярэдзілі. А вы адказваеце, што яшчэ ад могілак крычалі, каб хаваўся, але я не чуў.
Побач з пляжам і спыняюся, каб за суткі пракруціць у памяці шматгадовае маленства. Стаўлю палатку, назапашваю дровы, п’ю пакуль гарадскую гарбату. І ні на хвіліну не перастаю ўзнаўляць падзеі ўзбярэжнага жыцця звонкагалосай дзятвы.
Ці памятаеце, Воўкі Кунчэўскі і Духовіч, як вы мяне ў віры ледзь не забілі? Не наўмысна, вядома. Вы ачышчалі рэчышча ад камянёў. Выцягнулі рагаты валун і з раскачкі кінулі на бераг. Але цяжкі камень не даляцеў, мякнуўся ў ваду за метр ад берага, дзе ў тую хвіліну вынырнуў я. Вы ж і выцягнулі мяне беспрытомнага. Адкачалі. Альховай лістотай спынілі кроў, якая двума фантанамі вырывалася з галавы. Змайстравалі капялюш з лопуху, каб мухі не сядалі, і павялі ў Слабадскую бальніцу. Лячыўся ў лепельскай хірургіі. Ледзь выжыў. Вось як бывае: быццам і не з дуросці – карысную справу рабілі, а ледзь я на той свет не пайшоў. Да гэтага часу нашу дзве плешыны на лысіне ад каменных рагоў.
Думкі, думкі, думкі… Час ляціць. Вячэраць хутка трэба.
Як тады, сала смажу ў паперы – яно так не падгарае. Пяку бульбу, але не як тады, у шалупінні, а абіраную і ў фользе, пра якую тады і не ведалі. І магазіннай каўбасы з роду не бачылі, толькі зрэдку з дазволу старэйшых дазвалялася паласавацца пальцам піханай, што так зманліва вісела пад вільчаком гарышча – для гасцей.
Смак і апетыт на ўлонні прыроды не паддаюцца апісанню.
А насупраць, на тым баку, памяць казыча плёс, з якога цягаў падкаменцаў і курмялёў.
Такіх рыб не ўзгадвае ніводзін даведнік. Падкаменец – мізэрная рыбінка без лускі, якая не расце даўжэй за мезены палец і нідзе, мабыць, апрача Эсы, не водіцца. А курмель з нідзе не зафіксаванай эсенскай мовы на беларускую перакладаецца як пячкур, на рускую – як пескарь. Эх, выцягнуць бы зараз падкаменца – радаваўся б, як і шэсць дзесяцігоддзяў таму назад! І цуд здараецца.
Жыві, маляўка!
А памятаеце, як з Барысаўскага заапарку (якога ў Барысаве ніколі не было) уцёк удаў і плыў уніз па Эсе. Ужо даплыў да суседніх Валатовак і там з’еў пяць кароў. А што яму пераадолець нейкіх шэсць кіламетраў да Гадзіўлі? Пераварыць валатоўскіх рагуль і тут неўзабаве апынецца праз дзень-другі. Страшна купацца, але ж сонца пячэ, вада вабіць… Эх, было-не-было, трэба скупануцца, пакуль чарговы дазорны не падасць знак з суседняга рачнога перакату…
…Мабыць, ніхто з дзятвы так часта не перасякаў раку, як я і Валодзя Шушкевіч са Смалярні. Мы сябравалі і часта бегалі адзін да другога “дружыць” па хісткаму мастку, з якога Іван Хан усё жыццё баяўся ўтапіцца. Ведаю, двайны цёзка, што ў Маскве ты чытаеш гэты мой настальгічны прыпадак і чакаеш, калі цябе ўзгадаю. Іду, іду насустрач так і не прыплыўшаму ўдаву, каб хату тваю табе паказаць. Зараз толькі старарэчышча па палцы пераадолею.
Яго я калісьці перакопваў перад вусцем, і з віркоў апусцелага рэчышча рукамі падкаменцаў цягаў.
Эх, сябрук, над садовым зараснікам толькі дах тваёй хаты віднеецца. Затое лазня яшчэ не завалілася, у якой мы з табой часам мыліся.
Валодзя Шушкевіч, не толькі табе ў Маскву паказваю твой бацькоўскі кут, але і тваім сёстрам: Валі – таксама ў Маскву, і Свеце – у Белгарад. Прывітанне, дзеўкі!
…Хутка і да адбою час рыхтавацца. Глядзі, Валодзя, як мой табар заманліва выглядае з твайго кірунку. Ну, як я сэрца тваё развярэдзіў? Хочаш, ведаю, сюды. Дык прыязджай!
Мо сто гадоў таму назад асталяваўся на беразе прынесены плынню дубовы корч. Спарахнеў. А можа на змену таму новы прыбіўся?
Ціхім адвячоркам самы раз палітыкай заняцца. Камары амаль не перашкаджаюць – баяцца паху адпужвальнага ласьёну “Контра”.
Засыналася добра пад меладычнае булькаценне плыні, разбітай патопленым карчом. Некалькі разоў спрабаваў напалохаць гучнымі пляскамі па вадзе бабёр. На дзіва, уначы успаміны не турбавалі, хоць пару разоў і прачынаўся ад холаду, каб дадаваць на сябе апраткі: паверыў прагнозу, быццам раніцай будзе +8 градусаў. Можа ў Лепелі так і было, а на эсенскім беразе тэрмометр паказаў +2. Палатка ўвогуле звонку абмерзла, замерзла раса на траве. Мароз пагнаў да вогнішча ў пяць гадзін ранку.
Гатаваў сняданак і вудзіў рыбу.
Пасля таго, як сонца выкацілася з-за лесу над Смалярняй, у сэрца вярнулася супакаенне. Як добра, што амаль суткі прысвяціў рэчцы маленства! Стала цёпла. Ажылі камары. Адагнаў іх “Контрай”. Пачаў збірацца дахаты.
Падлічыў сённяшні ўлоў. 45 хвастоў.
Гэта не малая рыба – гэта вялікія курмялі. Аказваецца, Эса да гэтага часу поўніцца імі. А вось ранейшыя яльцы зніклі назаўсёды. Як і ўсюды.
Жыві спакойна і доўга, любая Эса. Для некага ты працягваеш быць рэчкай маленства – прыязджаюць жа ва ўзбярэжныя вёскі ўнукі ды праўнукі. Але не ў Валатоўкі. Іх няма. Толькі не барысаўскі ўдаў з’еў вёску, а будаўніцтва сацыялізму і камунізму.
10-11 мая 2018 году.
НРАВИТСЯ |
СУПЕР |
ХА-ХА |
УХ ТЫ! |
СОЧУВСТВУЮ |
Спасибо! Как будто сам курмялеу в дедстве подергау
Точно! Обе эти рыбы распространены в реках бассейна Днепра. А потому это рыба и моего детства. Кстати, как правильно называется та маленькая рыбка, котороя без чешуи, я тоже не знаю. Мы называли ее цыганочкой. Знаю только, что она из семейства форелевых и очень вкусная! Не смейтесь! Если их наловить несколько десятков, да пожарить вместе с пескарями и вьюнами до состояния мягких сухариков, то вкуснее этой рыбы на свете просто не существует! Клянусь! Предложи мне на выбор ее или, к примеру, заливного осетра или подкопченый бок белуги, я однозначно выберу сковородку из моего детства! Может съездить на родину....
Трогательная история! Красиво!
И красиво, и трогательно. Милая малая Родина! Но даже в таком, щемящем душу рассказе, Блукач не забыл обвинить в исчезновении деревни, ненавистное ему "будауництва сациялизму и камунизму". Как и в репортаже про благоустройство города, забор у него не просто старый, а "допотопный СОВЕТСКИЙ".
Проходит время, рушатся города, сгорают звёзды, исчезают эпохи, от эпидемий вымирает народ, меняется климат, и происходят катастрофы, и во всём этом, по мнению Блукача виноваты Советы.
Просто весь репортаж он писал от души, а последнее предложение потому, что «так надо».
И кому надо это "надо" ?
Ответ Володи Шушкевича из Москвы:
Здравствуй, Валадар. Я сегодня приезжаю с дачи, открываю компьютер, а там сюрприз. Да ещё какой! Я был в шоке. У меня было такое ощущение, как будто мы вместе провели это время, вместе ловили рыбу, жарили сало, бродили вдоль реки. Ты вернул меня в детство! Сказать: "Дякуй", - это банально. В общем, не знаю, как выразить тебе благодарность за этот репортаж и за твою память обо мне. Вспоминается: какие же были в ЭССЕ голавли,щуки... Помню, как мы в этой бане, когда хоронили Мишука, с Васей и Лёнькой Федориным пили водку. В памяти и неприятный случай: на Гадивлянском берегу реки мы с тобой ловили рыбу, вернее, ловил я, а ты сидел позади меня; я резко дёрнул удилищем назад и попал тебе в глаз, как же было тебе больно. Понимаю, ты об этом давно забыл - всё в памяти удержать невозможно. Я помню даже место примерно, где было в Смолярне общежитие. Помню, как мужики ловили рыбу в Эссе крыгами (по-моему правильно написал - это сеть с тремя ручками). Так наловят, сядут на берегу делить, смотришь: хотя я малый был, а что-нибудь и мне перепадёт. Много ещё всего мощно вспомнить. Конечно, ещё больше стёрлось с памяти. Пока!