Звесткі аб аўтары глядзець тут.
22 верасня прыхільнікі беларускасці, якіх не спалохала нечаканая непагадзь, у вузкім коле адзначылі адразу дзве значныя падзеі ў жыцці сьвядомага грамадства – старадаўняе народнае свята ўраджаю “Багач” і Дзень адзінства балтаў. Святкавалі на Капішчы.
У першую чаргу ўшанавалі камень Следавік з адбіткамі слядоў босых чалавечых ступняў і ног хатніх жывёл.
Згодна з народнай традыцыяй з саломы змайстравалі чучала казла.
Яго ў даўніну ў знак удзячнасці за спрыяльнае лета, якое здолела сфармаваць неблагі ўраджай, прыносілі ў ахвяру паганскім багам, гэта значыць, спальвалі. Для таго чучала натыкалі на кол.
І пускалі на яго “чырвонага пеўня”.
Затым танчылі і спявалі народныя песні.
Калі ўсе патрабаванні рытуалу былі выкананыя, можна было спадзявацца, што багі засталіся задаволеныя і налета аддзячаць людзей добрым ураджаем.
* * *
Народы Прыбалтыкі заўсёды ядналіся між сабой. Яны дружна змагаліся з агульнымі нягодамі, якія наканоўвала ім гісторыя. Жамойты змаглі не толькі захаваць памяць аб сваёй дзяржаве – Вялікім Княстве Літоўскім, але і надаць новаму дзяржаўнаму ўтварэнню яе імя – Літва, што не змаглі зрабіць беларусы з-за сваёй нацыянальнай абыякавасці. Супольна народы Літвыі і Латвіі змагаліся з “чырвонай чумой”, якую прынёс чалавецтву бальшавіцкі пераварот 1917 года. І апошнім часам гэтыя краіны выбралі сабе такі шлях развіцця, які вывеў іх па узроўні дабрабыту на першыя месцы сярод былых савецкіх рэспублік. Няхай жа і надалей літоўцы і латышы жывуць так, як самі таго хочуць, а не як патрабуе іх былая “старэйшая сястра”. Гэтым вечарам у знак еднасці па усёй Прыбалтыцы, а таксама ў многіх месцах Беларусі гараць вогнішчы салідарнасці.
Ведайце, прыбалты, што і ў Лепелі ёсць вашыя аднадумцы і прыхільнікі вашага самастойнага развіцця. За ваша здароўе, сябры!
22 верасня 2018 года.
НРАВИТСЯ |
СУПЕР |
ХА-ХА |
УХ ТЫ! |
СОЧУВСТВУЮ |
Балтийский День Единения и "красная чума " вообще никак не связаны, как тут представляет Блукач. Это событие 1236 года. Битва при Сауле ( ударение на А, САуле ), битва жемайтов, прародителей некоторой части литовцев и земгалов. Жителей Латвии, одна из областей до сих пор называется Земгале. Сауле и по литовски, и на латышском - Солнце. Шауляй раньше назывался Сауле. Битва против крестоносцев, Ордена Меченосцев. Которые под именем Христа напали на прибалтийских язычников с благородной целью привести их к вере. Вчера и сегодня в Литве Папа Римский Франциск с визитом, завтра будет в Латвии. Там даже ради этого день объявлен выходным. Блукач, ты прыхiльнiк Папы Римского?
Это "вузкае кола" прыхильники всего небелорусского - Прибалтики, Украины, Америки, потому как, по словам смого автора белоруссы для них народ "нацыянальна абыякавы". А за морем же, телушка - полушка. Про это уже писал Микола. Да толку-то.