06 дек 2018 в 06:42 — 6 лет назад

682. АДМЕТНАСЦІ ПАСЕЛІШЧА ПАЛЯКАЎ. Тухта Валер

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 1, за неделю: 2, всего: 1463

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

Краязнаўчы аповяд у чатырох частках. Частка чацвёртая. Пачатак глядзець тут.

 У 1944 годзе, адразу пасля нямецкай акупацыі, у Весялове аднавіў працу калгас. На той час ён насіў назву імя Чапаева. У 1950 годзе калектыўныя гаспадаркі Весялова, Стайска і Валосавічаў аб’ядналі ў калгас імя Дзяржынскага. У 1959-м ён змяніў статус і стаў называцца саўгасам “Валосавічы”. Да сёняшняга дня на ўскрайку вёскі захаваліся рэшткі фермы, будынак якой ужо працяглы час стаіць закінутым з-за непатрэбнасці.

 Захавалася ў вёсцы алея з дрэў, пасаджаная  выхаванцамі дзіцячага дома, які працаваў на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў – у даваенны і пасляваенны перыяд.

 Потым у адным з карпусоў, які быў пабудаваны ў 1930-я гады, размясцілася Весялоўская ўчастковая бальніца. Прайшло ўжо колькі год, як зачынілі і бальніцу. Новы гаспадар будынка пакуль не знайшоўся і наўрад ці знойдзецца. 

 Ад блізкага лесу вёску аддзяляе невялікае азярцо, утворанае дамбай, якая перагароджвае рэчку Каменку. Вадаём надае пэўную прыгажосць і каларыт навакольным краявідам Весялова.

 Асабліва прыгожа глядзяцца вясковыя краявіды з “пятачка” – невялікай плошчы, ад якой у розныя бакі разыходзіцца некалькі вуліц. Месціцца на плошчы  будынак каталіцкага касцёла, пад які вернікі прыстасавалі апусцелую калгасную хату. Час ад часу правесці святую імшу прыязджае ксёндз лепельскага касцёла.

 Захаваўся будынак магазіна, стаіць зачыненым. Ля бетоннага прыпынку спыняецца рэйсавы аўтобус, што некалькі разоў на тыдзень заязджае ў вёску.

 Маюць весялоўцы ўласныя могілкі. Сюды вязуць памерлых сваякоў  і жыхары суседняга Стайску, дзе таксама жывуць нашчадкі этнічных палякаў-перасяленцаў. На надмагільных плітах пераважаюць польскія прозвішчы. Здзіўляе тое, што надпісы зроблены на рускай мове, адзінкавыя – на польскай. У першую чаргу ўвагу прываблівае  невялікае надмагілле, выкладзенае з  камення, а звонку атынкаванае. На тынкоўцы з трох бакоў помніка нанесены надпісы, якія сведчаць пра тое, што гэта сямейнае пахаванне роду Радзішэўскіх–Галумбіцкіх датуецца першай паловай ХХ стагоддзя.

 Крыху воддаль ад могілак у пасляваенныя гады была змайстравана невялікая драўляная каплічка. Усё яе начынне складалі распяцце і тумбачка, дзе захоўваюцца рэлігійныя малітоўнікі на польскай мове. Было бачна, што капліца даўно не выкарыстоўваецца па прызначэнні. Дах, пацягнуты дошкамі і толем патрабаваў рамонту. Самім вяскоўцам яго ўжо не адолець.

 Каплічка тая знайшла месца на штучным узвышэнні правільнай прамавугольнай формы, якое, магчыма, служыла месцам колішняга падмурку самай першай капліцы, збудаванай польскімі перасяленцамі. У трыццатых гадах капліцы ўжо не было. Людзі баяліся ўголас праяўляць сваё стаўленне да рэлігіі - маглі прылічыць “да польскіх шпіёнаў”. Таму і маліліся ўпотайкі, па хатах. У вайну, каб абараніць вёску ад бяды і напасці, вырашылі весялоўцы аднавіць страчаную святыню. Мужчыны ўзяліся з дошак будаваць капліцу, а жанчыны наткалі палатна для ўнутранага аздаблення.

…У красавіку 2017 года слабадскія даследчыкі мінулага і лепельскія краязнаўцы чарговы раз завіталі ў Весялова, каб адрамантаваць дах у старой капліцы на вясковых  могілках.

 

…Змянілася не адно пакаленне весялоўцаў, але і сёння яны захоўваюць памяць пра сваю этнічную радзіму – Польшчу. Памяць тая жыве і перадаецца з пакалення ў пакаленне ў мове, звычаях і традыцыях. Але кожны з вяскоўцаў і іх нашчадкаў ведае, што сапраўдная іх радзіма – гэта невялікая лепельская вёсачка  Весялова.

2018.



Метки: Тухта Валер

НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





06 дек 2018 в 19:54 — 6 лет назад

Дык якія адметнасці, акрамя наяўнасці капліцы?



06 дек 2018 в 20:29 — 6 лет назад

1. Жылі палякі, але ж даведаліся што і не толькі)

2. Быў свой сельсавет - польскі

3. На смутны савецкі час амаль у кожнай сямьі быў *шпіен*

5. Цяпер амаль усе лічуць сябе беларусамі!

Мо што запамятаЎ?



06 дек 2018 в 21:36 — 6 лет назад

Ці ўжываюцца якія-небудзь польскія словы? Можа захаваліся рэцэпты страў і напояў? Ці звяртаюцца да суразмоўца са словамі "пан", "пані"? Можа ёсць асаблівасці ў суадносінах паміж сабой, у адзенні, у наяўнасці адметных святаў?



06 дек 2018 в 22:03 — 6 лет назад

Мартин, ведаеш быў там - на мой погляд нічым не адрозніваецца! Мо толькі усмех, як тая бабуля кажа, што бацька быў рускім, маці - палячка, а яна - БЕЛАРУСКА!



06 дек 2018 в 22:04 — 6 лет назад

Однако "на смутны савецкий час" у вёсцы и люду было больше, и детдом, и больница, и магазин. И капличку сами советские поляки ремонтировали.



07 дек 2018 в 06:55 — 6 лет назад

Мара, это же ведь ЭЛЕМЕНТАРНО! Были моложе и сами могли!



07 дек 2018 в 17:53 — 6 лет назад

Мара, в советское время в любой деревне было всего больше, потому что там была работа. Там рядом была свиноферма одна из крупнейших в области. Теперешняя техника заменила несколько единиц техники из прошлого. Для таких небольших деревень, как Веселово сейчас стоит вопрос о самом их существовании. Умрут старики, и хорошо если кто-то из их потомков будет смотреть за родным домом и его вообще не снесут.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю







Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ