29 дек 2018 в 10:20 — 6 лет назад

ШТО ТАКОЕ ВЕРАЦЯЯ

Тема: Ликбез для обывателей     Сегодня: 1, за неделю: 4, всего: 1642

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 Многія лепельцы часта ўжываюць слова “верацяя”. Яно выкарыстоўваецца і ў нейкіх невялікіх адасобленых мясцовасцях розных рэгіёнаў. Напрыклад, нават у адным Лепельскім раёне не ўсюды чулі, што такое верацяя, не кажучы ўжо пра тлумачэнне значэння гэтага слова. Дык што ж такое верацяЯ або верацЕя?

 Электронны тлумачальны слоўнік беларускай мовы “Скарнік” не ведае такога слова. Не выдае вынікаў пошуку і “Толковый словарь русского языка”. Затое пэўную зразумеласць уносіць Вікіпедыя. Напачатку яна “веретеёй” называе чатыры вёскі і адно сяло ў паўночна-заходніх абласцях Расіі. І толькі ніжэй тлумачыць этымалогію геаграфічнай назвы: «Происхождение топонима раскрывает словарь В. Даля: “возвышенная, сухая, непоемная гряда, среди болот или близ берега, образующая в разлив остров; гривка или релка в большом виде; незаливаемое место на пойме; релка, гряда, водопуск, сырт между двух соседних речек; по Каме, меженный речной берег, особ. крутой, место до которого доходит разлив: гряда, всегда сухая, вдоль поймы”». У прынцыпе – зразумела.

 Па-сутнасці, верацяя (верацея) – гэта тое ж, што і града. А што гэта такое, лёгка можа патлумачыць кожны. Усім вядомыя доўгія і вузкія ўзгоркі сярод лесу. Слова “гряда” Вікіслоўнік трактуе так:  “вытянутая в длину возвышенность; ряд, цепь небольших гор, холмов и т. п.”

 Слова верацяя – фіна-вугорскае. Яго паходжанне і значэнне даследаваў археолаг Міхась Чарняўскі (1938-2013). Дакладны пераклад на беларускую мову азначае “высокі бераг”. Толькі ў даўнія часіны меўся на ўвазе высокі бераг возера, а не гара сярод балота. У нашай жа мясцовасці атрымліваецца наадварот. Для свайго артыкулу пра верацеі Міхась Чарняўскі нават склаў карту верацей Беларусі.

 На Лепельшчыне балотныя і лясныя грады найбольш часта верацеямі называюць на поўдзень ад Лепеля. Другі год археолаг Максім Чарняўскі, сын Міхася Чарняўскага, праводзіць археалагічныя раскопкі Прыгожай верацяі, што высокай лысай гарой узвышаецца над глухім балотным масівам, прылеглым да ракі Бярэшчы. Геаграфічна Прыгожую верацяю можна паказаць, прывязаўшы яе да населеных пунктаў Верабкі, Рудня і Вокана, злучаных трохкутнікам.

  Археолага зацікавіла Прыгожая верацяя знаходкамі, якія прывезлі ў Акадэмію навук лепельскія валацугі. Выпадкова яны адшукалі стаянку людзей задоўга да нашай эры. Засяленне Прыгожай верацяі стала сведчаннем таго, як верацеі ўвогуле выручалі люд. У дадзеным выпадку гара сярод балота паслужыла прыстанішчам людзей на час працяглага павышэння ўзроўню сусветнага акіяну – стала мясцовым “ноевым каўчэгам”, г.зн. для паўднёвай сучаснай Лепельшчыны выканала тую ж ролю, што і гара Арарат для ўсяго свету, прытуліўшы на сабе міфічнага Ноя з яго каўчэгам.

  Пра археалагічныя знаходкі на Прыгожай верацяі і самую яе я напісаў шмат, таму паўтарацца не буду. Гэтым расповядам толькі тлумачу, што такое верацеі ўвогуле. Іх ролю ў жыцці людзей можаце ўзнаўляць самі. Накірункаў – процьма. Гэта і дарогі ў абход непраходных балот, і пашы для жывёлы, і прыстанак для звяроў, і стаянкі партызанаў, і схованкі мясцовага насельніцтва падчас ліхалецця, і ураджайныя грыба-ягадныя мясціны…

 Вакол адных толькі Верабак знаходзяцца дзясяткі доўгіх град з дадаткам “верацяя” да назвы і без яго: Прыгожая верацяя, Доўгая верацяя, Крывыя верацеі, Чухан, Галодныя Могілкі, Пеліца, Ваўчынка… Кожная назва мае пэўную гісторыю. Назвы верацей Крывыя і Доўгая кажуць самі за сябе. Прыгожая – таму, што ў змрочным забалочаным масіве заўсёды вольная ад лесу, лысая, бо па загадкавых прычынах на ёй не растуць дрэвы.

  Чуханом верацяя называецца таму, што на ёй шмат елак з абадранай карой – вынік чухання дзікоў з мэтай пазбаўлення блох. Галодныя могілкі месцяць на сабе два штучныя курганы, якія мы ў дзяцінстве безвынікова раскопвалі, прымаючы за французскія магілы, а паводле легенды там закапаныя ахвяры нейкага галадамору. Ваўчынкай назвалі верацяю таму, што тым месцам даўным-даўно заснавала логава ваўчыца і даглядала ў ім уласных ваўчанят. Вось яна, Ваўчынка. 

 Блукаючы па лесе, вы ўзышлі на доўгую звілістую граду, пасярод якой звіваецца старая лясная дарога, а з бакоў сцелюцца балоты.

 Ведайце, што знаходзіцеся на верацяі.

2018.



НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





30 дек 2018 в 15:12 — 6 лет назад

Если на Прыгожай верацеи не растёт лес, значит там бывают НЛО, и надо срочно измерить радиационный фон и пригласить туда уфологов.



05 янв 2019 в 08:46 — 6 лет назад

В этимологическом словаре русского языка Макса Фасмера веретея -- небольшой участок пахотной земли. А множество населённых пунктов Веретея в РФ -- подтверждение колонизации древними лепельчуками восточных территорий и, следовательно, россияне наши братья (младшие).



06 янв 2019 в 06:47 — 6 лет назад

Калі параўнаць словы "верацея" і "востраў" (дарэчы апошняе бліжэй чым рускі "остров" да агульнага старажытнага праязыка), то адразу кідаецца ў вочы, што яны утрымліваюць аднолькавыя вырашльныя зычныя гукі "в", "р" і "ц"("т"), а значыць гэтыя словы і абазначаюць прыкладна адно і тое -- зямля пасярод вады ( гук "в" мае дачыненне да вады). Не маняць тут тлумачальныя слоўнікі і вікіпедыі, а я, дзякуючы Блукчу, пераўтвараюся ў палеафілолага.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю







Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ