Звесткі аб аўтары глядзець тут.
Рэчка Байна цяпер бруіцца там, дзе не ступае нага чалавека.
Аднак у гэтых дарожных нататках я распавядаю аб рацэ, над якой штодня разносіўся чалавечы гоман, якая бясконца паіла свойскую жывёлу, туліла на сваіх берагах цярплівых рыбакоў ды няўрымслівую дзятву. Тады, калі я ішоў уздоўж Байны, панаваў далёкі 2001 год. З таго часу ператварыліся ў прывіды тыя вёскі, у якіх мяне ветліва сустракалі іх насельнікі. Адышлі ў лепшы свет і мае тагачасныя суразмоўцы. Таму нататкі, якія на той час уяўлялі замалёўкі з натуры, перайшлі ў разрад гістарычнага апісання мясцовасці, якая не будзе адпавядаць сучаснаму стану прыроды і дэмаграфіі ў пойме Байны. Здымкі, зробленыя пазней, пазначаныя адпаведнай датай.
Запрашаю ў 2001 год.
* * *
Нідзе так не адпачываецца, як сам-насам з прыродай. Але ж не будзеш некалькі сутак бавіцца на месцы: хоць у лесе, хоць на возеры. Душа патрабуе пастаяннай разнастайнасці краявідаў і ўражанняў. А для таго трэба рухацца. I не бязмэтна. Лепш загадзя выбраць кірунак. Лепш за ўсё ўздоўж ракі. Гзта калі яна вялікая, з пратаптанымі сцежкамі паўз яе. Уздоўж жа малых рэк можна прасоўвацца толькі ўмоўна, бо бягуць яны між густа зарослых, цяжкадаступных берагоў. Таму крочыць даводзіцца паралельнымі рэчышчу сцежкамі-дарожкамі ў аддаленні ад яго, і толькі раз-пораз выходзіць на спатканне з абранніцай.
З “Энцыклапедыі прыроды Беларусі”: “Байна, рака, правы прыток Эсы (бас. Зах. Дзвіны), у Чашніцкім і Лепельскім р-нах. Даўж. 17 км... Вадазбор...раўнінны, 56 працэнтаў пад лесам”.
3 Лепеля выехаў вечаровым аўтобусам на Замошша. Не паспелі даехаць да Юшак, як з неба абрынулася лавіна вады. Толькі б зачынілася неба перад Аношкамі!
Меркаваў з Аношак дайсці да Эсы і там заначаваць, аднак значна пацішэлы лівень прымусіў затрымацца ў альтанцы на Аношкаўскім прыпынку. Бясконцыя дажджавыя хмары насоўваліся з боку Валатовак, не пакідаючы надзеі на хуткае паляпшэнне надвор´я. Пачынаю гутарку з хлопцам, што чакае вяртання аўтобуса з Замошша ў Лепель, і дзіўлюся нечаканаму супадзенню — мой субяседнік называецца Сашам Ляхам, лепельцам, унукам валатаўчанкі Вольгі Лях. Ён уводзіць мяне ў курс валатоўскіх спраў і карэктуе мой уяўны маршрут ад Аношак да Валатовак, які толькі што пераадолеў. Называе адлегласць — шэсць кіламетраў.
Зваротны аўтобус забірае Сашу, а я пад дробязным нудлівым дажджом іду ў Аношкі шукаць прытулак на ноч. Ёсць у мяне ў вёсцы два добра знаёмыя жыхары: мясцовы старажыл-пенсіянер Мікалай Гарбачоў, былы настаўнік, і лепельскі дачнік Анатоль Яноўскі, былы лётчык вялікай грамадзянскай авіяцыі. Хата Гарбачова стаіць першая, зварочваю ў двор. Мікалай Селівеевіч заслугоўвае больш дэталёвага аповяду пра сябе, таму з гэтых нататкаў аповяд аб яго жыцці-быцці выключаю, а распавяду аб тым асобна.
Гаспадар абмалёўвае сучасны стан Аношак. Фермы больш няма. На раней лепшым у ваколіцах магазіне даўно ржавее замок. У калісьці вялікай вёсцы засталося жыць усяго 10 двароў.
Ажыўляюць Аношкі тры дачы мінчукоў і пяць - лепельцаў. Гэта не вельмі даўно возера пачалі называць Аношкі ці Аношкаўскае. Яго роднае імя - Оч. За пару кіламетраў ад гэтага прыроднага вадаёму хаваецца ў забалочаным хваёвым лесе меншае возера - Безадэннае.
Іду да Яноўскага.
Анатоль з жонкай Людмілай некалькі гадоў таму купілі ў Аношках старую хатку і ператварылі яе ў ахайную і ўтульную дачу. Прыцягнула іх сюды прыгажосць навакольных мясцін. Асабліва вабіла Анатоля-рыбалова возера. Аднак памыліліся Яноўскія. Вадаём аказаўся бязрыбным. Не надта багацей на рыбу і адносна далёкае Безадэннае, па-мясцоваму Бяздэнка. А да Эсы далёка. Аднойчы пайшлі на яе Анатоль з Людміпай ды так закруціліся ляснымі дарогамі, што замест Валатовак трапілі ў Гадзіўлю. Яноўскія падумваюць дачу ў Аношках прадаць, а купіць яе ў больш спрыяльным (з пункту гледжання рыбалова) месцы.
Начаваў у Гарбачова.
* * *
Ранак узрадаваў поўным сонечнага святла небам. Ад Аношак да Эсы кіламетраў пяць дабіраўся запоўненымі дажджавой вадой ляснымі дарогамі - дзе машыннымі, а дзе ледзь прыкметнымі пешаходнымі. На здзіўленне сабе, беспамылкова выйшаў да моста цераз Эсу, пабудаванага некалькі гадоў таму жыхарамі Валатовак па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам былога валатоўца Яўгена Кунчэўскага. Саматужная пабудова мае настолькі капітальную трываласць і памеры, што па ёй можна пераязджаць на легкавіку. Вось толькі ад моста ў аношкаўскі бок замест дарогі - сцежка.
Перайшоўшы Эсу, іду правым берагам, парослым высокай травой. Вада з яе намочвае штаны аж вышэй калена, сцякае па іх і хутка напаўняе гумовыя боты.
Хутка натыкаюся на сутокі Эсы і Байны. Вусце апошняй разы ў два-тры вузейшае за рэчышча першай, аднак перапоўненыя ліўнямі рэкі ствараюць уражанне пагрозлівай чорнай бездані. Ёсць першае сёлетняе спатканне з Байной!
Раней быў на Байне, таму ведаю, што ў засуху яе можна амаль паўсюдна перайсці ў ботах. Сёлета ж нідзе дна не бачна. Дубцы кустоў патанулі ў плыні.
Нядоўга ішоў багатым на траву байнянскім поплавам. Убачыўшы справа ў лесе стары летні загон для жывёлы і дахі валатоўскіх пабудоў, павярнуў да іх.
Пра Валатоўкі пад канец 97-га года пісаў артыкул пад загалоўкам "У палоне белай цішыні". Тады ў вёсцы жывых было сем двароў і 12 валатоўцаў.
* * *
6 студзеня 1998 года “Лепельскі край” змясціў артыкул “У палоне белай цішыні” пра мой першы візіт у Валатоўкі.
Напісаць пра гэтую вёску думаў даўно. Аднак дабрацца туды перашкаджала яе аддаленасць, адсутнасць больш-менш прыстойных дарог і навакольная глухмень. I толькі пад Новы год адважыўся наведацца туды. Па карце вызначыў, што зручней за ўсё ў Валатоўкі дабірацца са Свяды. Сем кіламетраў шляху.
Ішоў на лыжах змрочнымі яловымі гушчарамі, светлымі сасновымі барамі, лысымі бязмежнымі дзялянкамі, забалочанай эсенскай поймай. Праз дзве з паловай гадзіны ўбачыў белыя дахі валатоўскіх хат. Аднак у вёску не пусціла незамерзлая Байна - прыток Эсы. Нешырока, аднак не пераскочыш, неглыбока, аднак у брод у валёнках не пярэйдзеш.
3 кіламетр прайшоў уверх па плыні — ні мастка, ні кладкі. Не вяртацца ж назад з пустымі рукамі. Адшукваю конны брод, вылажу з валёнак, задзіраю штаны і ступаю ў раку...
Валатоўкі — вёска своеасаблівая. У ёй няма вуліц. Прама ў сасновым бары, бліжэй да Эсы, стаіць хата. Воддаль пад соснамі — лазня. У першы двор і заварочваю.
За сталом снедаюць 92-гадовы Прахор Антонавіч Крыўко і 74-гадовая Вольга Данілаўна, яго жонка. Гаспадыня адразу замітусілася, пачала запрашаць да стала. Далікатна адмаўляюся. Прашу толькі халадзёнкі. I ўсё ж не ўстрымліваюся — вельмі ўжо прывабна ў місцы чырванеюць мочаныя брусніцы.
Раней гаспадары працавалі паляводамі, пасвілі кароў у калгасе "8-га сакавіка" з цэнтрам у Рэўтполлі, затым у саўгасе "Валосавічы". Цяпер Вольга Данілаўна атрымлівае 818 тысяч рублёў пенсіі, Прахор Антонавіч — 1413 тысяч як вязень Мюнхенскага канцлагера.
Хлябаю смачныя брусніцы ды слухаю гаваркую гаспадыню. Во ўжо дзе сапраўды вялікая краіна праглынула ўсіх дзяцей так, што і пабачыцца неяк. Аляксей жыве на Чорным моры, Манька — у Аранбурзе, Тоня — у Нарыльску, Алена — у Растове, Зіна — у Віцебску. I толькі Іван асталяваўся паблізу, у Велеўшчыне, працуе прарабам у калгасе "Радзіма".
Падзеі 19- і 21-гадовай даўніны рэаніміраваныя ў 2019 годзе.
Працяг глядзець тут.
![]() НРАВИТСЯ |
![]() СУПЕР 1 |
![]() ХА-ХА |
![]() УХ ТЫ! |
![]() СОЧУВСТВУЮ |
Блукач, можа ведаеш у якім стане летам дарогі з Аношак і Валасовчаў на Барысаўшчыну? Ці праедзе легкавушка?
Ад Велеўшчынскага павароту да Замошша - дрэнная жвіроўка. Ад Замошша да Латыгаліч - яшчэ горшая жвіроўка. Ад Латыгаліч да Майсееўшчыны - прасёлак. Ад Майсееўшчыны да Барысава - асфальт. Аднак ехаў на Барысаў ад Латыгаліч у 2008 годзе. Можа, што і змянілася. Летась ехаў ад Латыгаліч да Красналук. Добрая дарога. Ад Красналук да Халопенічаў - такая траска, што ў мяне раскруцілася мацаванне вала спідометру. Кішкі вытрасла. Ад Халопенічаў - асфальт. Праз Валосавічы - жвіроўка некалькі кіламетраў на стыку Лепельскага і Чашніцкага раёнаў. Аднак ніяк не мінеш трасучку ад Красналукаў да Халопенічаў. Ужо лепей па Аршанцы да Новалукомля, а ўжо адтуль на Крупкі. Аднак і там шмат дрэннай жвіроўкі. Самая далёкая, аднак самая лепшая, а таму і зручнейшая дарога з Лепеля ў Барысаў праз Бягомль. Там скрозь надзейны асфальт.
Цікавым будзе расповяд пра наступствы, якія выклікала публікацыя майго лыжнага падарожжа ў Валатоўкі напярждадні Новага, 1998 году. У мяне тады была дача ў Свядзе, і пайшоў я на лыжах дзеля ўласнага задавальнення. Як жа потым старшыня райвыканкаму ўвальваў рэдактару па самую завязку. Сутнасць такая.
Навошта надрукаваў, што ён ездзіў на лыжах ды яшчэ босы пераходзіў Байну. Што падумаюць людзі! Не мог даць яму машыну, каб заехаў праз Валосавічы? Цяпер з рэдакцыі будзе ўвесь раён смяцца, а з раёна - кпіць абласное начальства.
Потым тое самае выказаў мне рэдактар. А першы намеснік старшыні райвыканкаму Васіль Хамёнак сказаў мне, што толькі захапляўся маім падарожжам і шкадаваў, што не ўзяў яго з сабой. Якія розныя начальнікі бываюць!
Блукач, дзякую за сведкі пра стан дарог.
Кідаецца ў вочы памылка ў назве артыкула: зямля не можа памерці, бо зроблена Творцам, а памірае тое, што тленна і што зроблена тленнымі стварэннямі.
Вот порядки были, председатель райисполкома вваливал редактору, что не выделил автомашину для поездки на дачу "дзеля уласнага задавальнення" в рабочее время и не обставил это в виде задания редакции. А если в выходной, то тем более на служебной машине и за счет редакции? Да уж, натерпелся Блукач притеснений от районных властей...
Да, ну! натерпелся, мне показалось наооборот, берегло его начальство, как особо ценного кадра. Вишь, беспокоилось что босиком по холодной речке.