Беларускі гісторык-этнолаг і культуролаг. Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Асіповічах Магілёўскай вобласці. У 1984 годзе скончыў Мінскую медычную вучэльню з чырвоным дыпломам, гістарычны факультэт Беларускага ўніверсітэту. Працаваў у Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту малодшым навуковым супрацоўнікам у аддзеле фондаў, загадчыкам сектара Цэнтральнай Беларусі ў экспазіцыйным аддзеле, намеснікам дырэктара. Выкладаў ва ўніверсітэце культуры. З 2007 году - старшыня савету Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
Калі казаць пра гісторыю транспартнай інфраструктуры Лепельшчыны, гэта ў першую чаргу Бярэзінская водная сістэма, якая прапаноўвалася яшчэ ў 17 стагоддзі для злучэння басейну Дняпра праз Бярэзіну з басейнам Заходняй Дзвіны пры Ўладзіславе Вазе. Канчаткова праект быў рэалізаваны ў пачатку 19 стагоддзя паводле рэскрыпту расійскага імператара Паўла.
Мы ведаем схему Бярэзінскай воднай сістэмы, якая апублікаваная ў кнізе Сапунова “Рака Заходняя Дзвіна”.
Але ёсць схема гэтай сістэмы, складзеная ў 1917 годзе, якая захоўваецца ў нашым Нацыянальным гістарычным архіве ў фондзе 1477 і ўтрымлівае менавіта картаграфічныя матэрыялы і планы.
Хацелася б сказаць, што пра Бярэзінскую водную сістэму ў літаратуры можна прачытаць неадназначныя меркаванні. Асабліва даведнікі часта сцвярджаюць, што яна ўжо з другой паловы 19 стагоддзя практычна не эксплуатавалася і прымянялася толькі для сплаву лесу, сплаўнымі суднамі служылі звычайныя плыты, і ўвогуле была няўдала спраектаваная, трымала нізкі ўзровень вады.
Але у тым жа Нацыянальным гістарычным архіве (139 фонд) ёсць цудоўны дакумент, датаваны 1909 годам. З яго вынікае, што па ініцыятыве барысаўскага прадпрымальніка старавера Каладзеева была арганізаваная экспедыцыя. Тады на параходзе пройдзеная ўся штучная частка Бярэзінскай воднай сістэмы – ад Барысава да Улы. Гэтым было даказана, што Сістэма здольная прапускаць параходы і прыгодная да эксплуатацыі падобных суднаў.
Шмат архіўных дакументаў, у тым ліку і ў Нацыянальным гістарычным архіве, утрымліваюць звесткі, што і ў другой палове 19 стагоддзя Сістэма прапускала не толькі плыты, але і такія судны, якія выкарыстоўваліся ў басейне Дняпра і характэрныя для Бярэзіны – байдакі (па-мясцоваму баркі).
На Бярэзінскай сістэме падчас Другой сусветнай вайны ўсе гідратэхнічныя збудаванні былі зруйнаваныя, пасля яе заканчэння не аднаўляліся. Але фрагментальна інфраструктурныя элементы сістэмы захаваліся.
Так, у вёсцы Верабкі на месцы шлюзу №9 стаіць шлюзавая вартоўня.
Гэта будынак ужо пачатку 20-х – 30-х гадоў 20 стагоддзя. Ён цудоўна спраектаваны – на высокіх мураваных слупах, на схіле дамбы з адваротнага ад Верабскага канала боку, каб уратавацца ад магчымай паводкі. Вартоўня гэтая сведчыць аб тым, што напачатку 20-х гадоў Сістэма праходзіла часовую рэканструкцыю.
У дакуменце для расійскай статыстыкі “Мінская губернія” змешчана табліца грузаабароту праз Бярэзінскую сістэму ў 1855-1860 гады. Яна, у параўнанні з астатнімі воднымі шляхамі, мела не надта высокі грузаабарот. Яго агульная сума складала ў сярэднім 28982 рублі за год.
На Бярэзінскай воднай сістэме было дзве прыстані. Сергуцкая знаходзілася на Сергуцкім канале пры вёсцы Другія Залазы і каля сябе ўтварыла невялікі населены пункт Прыстань. Другая прыстань размяшчалася непасрэдна ў Лепелі, дзе была адміністрацыя Сістэмы.
Адмоўную ролю ў эксплуатацыі Сістэмы адыграла пабудаваная ў 20-я гады чыгунка Орша-Лепель і намер працягнуць яе да Крулёўшчыны. Стала зручней прызначаныя для сплаву матэрыялы перавозіць па чыгунцы.
Я знайшоў унікальны дакумент. Уявіце: 1943 год, разгар вайны, а Народны камісарыят шляхоў зносін выдае “Атлас чыгуначных і водных шляхоў СССР”, дзе на 1943 год Бярэзінская водная сістэма паказаная як суднаходная. Значыць, падчас вайны выношваліся планы аднаўлення воднага шляху. На жаль, яны не спраўдзілся.
Такім чынам, Бярэзінская сістэма імкліва (у гістарычным вымярэнні) прыходзіла ў заняпад. Цяпер яна ўяўляе ўсяго толькі помнік гідратэхнічнага будаўніцтва, які, практычна, нават не ахоўваецца дзяржавай.
2019.
НРАВИТСЯ |
СУПЕР |
ХА-ХА |
УХ ТЫ! |
СОЧУВСТВУЮ |
Мои воспоминания о Березинской водной системе связан с пристанью в городе Лепеле в предвоенные, военные и после военные годы, где я непосредственно жил в это время. Перед ВОВ я помню деревянные постройки 6 деревянных жилых домов , кирпичную кузницу,пакгауз и учебное здание школы водного транспорта. С транспортных средств большую морторную лодку ( лайбу) и лошадь с инвентаром. Водные сооружения на реке Улле плотина с двумя рабочими шлюзами, которые переодически открывались для спуска воды,.а рядом через дамбу на канале двое ранкет в рабочем состояниии, растоянии между ними мотров 100, ширина канала метров 20 В 1940 г прололжнгние следут Дед - всевед 19 03 2О19 г.
Іван, пішы вось так - урыўкамі - успаміны пра Сістэму. Я іх потым згрупую і змяшчу ў тэму "Лепельшчына без прыкраз" блогу Блукача Валацужнага.
Продолжение. Штатного расписания не знаю, но помню, что постоянно работали и содержали в надлежащем порядке все сооружения в Лепеле два рабочих: Камека и Шушкевич. С весны 1940г. начали они возить песок и сыпать его в конце дамбы, чтобы перегородить реку для ремонта плотины. В начале этого же года с низу реки пригнали длинный плот пиловочного леса для стройзавода,4-Х- этажное здание было уже построено в начале ул. Володарского. Плот тянули пошади по одной с каждого берега. Вытянули на берег с левой стороны реки Уллы на до военной мужской купальни. Лес принимал заведующий лесосырьевым складом Гардон. Только
закончилась работа с лесом, как на следующий день после обеда послышались в стороне женской купальни три коротких гудка. Вслед за ними показались из-за поворота реки два военных катера с баржами. Такого чуда никто в Лепеле ещё не видел, первыми прибежали на берег реки вездесущие мальцы и поблизу находившиеся свободные от работы взрослые люди Последними подошли в форменных фуражках работники водного транспорта. Катеры бросили якоря по средине реки, а когда вода подбила их ближе к берегу матросы опустили трапы.и сошли на берег. Пока взрослые разговаривали о плавании до Лепеля и как пройти канап, озеро и войти в р. Эсу, мальцы облазили катеры и баржы Катеры были винтовые, топливом служили сухие берёзовые чурки, баржи плотно закрыты брезентом Ближе к вечер часть команды переоделась в парадную форму и пошла в город прошвырнуться, а мы разошлись по домам. Утром катеры стояли на рейде в Лепельском озере. На следующий год началась ВОВ, Лепель был под оккупацией, что удивительно -немцы плотину и ранкеты не тронули, хотя, казалось, нужно было взорвать , чтобы не ходили партизаны, так, как здесь не было охраны ни дём, ни ночью. Странно ещё и то, что при строительстве ГЭС не оставили рыбовод. И ещё почему Правительство Беларуси не воспользовалось деньгами Джорджа Сороса и не востановила Березиинскую водную систему.. Не ужели на самом деле чёрный деман срывает все добрые дела ЛЕПЕЛЧАН. Чем они привинились? Дед-всевед 21 03 2019г.