Нарадзіўся ў 1972 годзе. Былы ваенны. Вучыўся ў Кіеве. Служыў у Межыцы. Жыве ў Барысаве.
Шчыра паважаю і дужа падабаю блог Блукача! Таму, гледзячы на яго, і сам напісаў пра тое, што хвалюе, і мала хто ведае. Калі ласка, пастаўце. Дзякую!
Апошняя вайна на тэрыторыі Еўропы, Беларусі і Расіі адгрымела больш за 70 гадоў таму назад. Ужо фактычна сышлі ў нябыт усе нашыя дзяды і бацькі, якія ўдзельнічалі ў той крывавай мясасечцы. Вядома, сёння проста разважаць пра немцаў і рускіх, якія змагаліся на той вайне, і рабіць іх дзеянням стандартную гістарычную ацэнку, каб дагадзіць існуючым ідэалагічным нормам. І ўсё ж паспрабую распавесці гісторыю пра вайну з расповядаў свайго дзядзькі, які ўжо пайшоў з жыцця.
Лепельшчына. 1944 год.
У той перыяд, як вядома, на тэрыторыі Лепельскага раёну знаходзілася мноства партызанскіх атрадаў. Але праўда гісторыі такая, што партызанаў было шмат, а вось парадку ў іх фармаваннях не было. Толькі ў 1944 годзе, як казаў мой дзядзька, калі ў атрады сталі прыбываць кадравыя ваенныя з вялікай зямлі, стала з´яўляцца і дысцыпліна.
Для нагляднасці трэба ўявіць тагачасны Лепельскі раён - лясы і палі. Лясоў больш. Яшчэ ёсць непраходныя балоты. Цяперашняе пакаленне так мяркуе пра абстаноўку таго часу. Жылі ў лесе ўсе, хто па нейкіх прычынах не мог знаходзіцца ў вёсцы. Зброі было шмат, летам можна больш-менш нядрэнна існаваць на прыродзе. Зімой горш. Але нічога - можна ў мясцовых пад выглядам партызанаў нешта і ўзяць.
Насельніцтва цярпела з двух бакоў. Днём рабавалі немцы, ноччу - партызаны. Адны былі чужынцамі, а другія - знаёмымі, аднакласнікамі, суседзямі.
Зразумела, немцам не падабалася, калі даведваліся, што партызаны наведвалі кагосьці. За гэта разам з жыхарамі былі знішчаныя вёскі Кісцялёва, Вішанькі, Пастрэжжа, Слабодка (Пышнянская).
Што здарылася тым зімовым вечарам у захалуснай лясной вёсачцы - сведка толькі час і бог. Нямецкія прыслужнікі за прытуленне партызанаў расстралялі сям´ю з пяці чалавек. Маці і трое дзяцей былі забітыя адразу, двухмесячная дзяўчынка выжыла.
- Стрэляная сястра, - казаў мой дзядзька. - Натуральна, што галава сям´і ваяваў у арміі СССР. Вялікае было гора, калі ён вярнуўся з вайны. Але трэба было жыць. Таму і ажаніўся другі раз. Змайстраваў шасцёра дзяцей - тры дзяўчынкі і столькі хлопчыкаў. Час браў сваё, Цікаўныя дзеці ўсё даведаліся. І я ведаю, хто расстраляў тую сям’ю, хутка скажу. Пакуль жа не прыйшоў час!
Пайшоў з жыцця мой дзядзька разам з сакрэтам знішчанай сям’і. Можа так і лепш. Можа сапраўды ведаць і выдаваць такое тады быў не час яшчэ.
Дзядзька казаў, што тое жудаснае злачынства здзейснілі “народнікі”. Калі я перапытваў, хто яны такія, дадаваў:
- Арлоўцы.
Ну, а паводле сёняшняга разумення гісторыі, у той час на тэрыторыі Лепельшчыны знаходзіліся падраздзяленні так званай Русской освободительной народной армии. Менавіта падраздзяленні РОНА і ўчынілі тое беззаконне. Гэта іх на Лепельшчыне называлі “народнікамі” і “арлоўцамі”.
2019
![]() НРАВИТСЯ |
![]() СУПЕР |
![]() ХА-ХА |
![]() УХ ТЫ! |
![]() СОЧУВСТВУЮ 1 |
Когда сестра привезла мужа, знакомить с семьей (в будущим любимого зятька), когда бабушка узнала, что он из Орла, первые ее слова были: ты не кому не говори, что ты орловский, у нас таких не любят. Нас это только рассмешило, а ведь бабушку можно понять.
Терентий, абсалютная праўда, бо сам тое чуў і памятаю расповяды бабы Ганны пра зверствы "арлоўцаў" з Рускай вызваленчай народнай арміі. А з Віцькам былі лепшымі сябрамі. Ён нават на машыне вазіў мяне на сваю радзіму - у Арлоўскую вобласць. Там мяне паважалі наступным чынам. Налівалі бясконца, што я аж адмаўляўся. Тады арлоўцы крыўдзіліся:
- Ты нас не уважаешь!
- Ды не ў тым справа, - тлумачу. - Мне проста ўжо не лезе.
- Ах, ты не хочешь справа? - радаваліся вырашэнню пытання гаспадары. - Так на тебе слева.
І напашнялі чарку з левай рукі.