Сведения об авторе смотреть здесь.
(Продолжение. Начало смотреть здесь).
Замудохал Валацугу карантин – каждый час похож на сотни предыдущих. Линять скорее надо куда-нибудь. Оно бы запросто, но Валацужиха тоже на карантине, а от неё убежать практически невозможно. И тогда Валацуга придумывает срочную и важную экспедицию чуть ли не мирового значения. И вырывается.
Есть у Валацуги друг детства с инициалами ВАВ (Валацуга их переставил и раскрывать боится – втык получит от него). Родились в одной деревне. Вместе росли. Вместе щелкопёрить начинали. Только разошлись по жизни. Валацуга застрял в Лепеле, а ВАВ бросил якорь в соседней стране. Теперь встречаются редко и на короткое время.
ВАВ – одержимый исследователь Лепельщины времён Великого Княжества Литовского, все архивы окрестных государств переворошивший. Валацуга – скиталец по земле Лепельской, исследовавший многие её углы медвежьи. Оба журналюги. Валацуга все свои интересные и неинтересные исследования старается показать землякам своим. ВАВ – все свои полезные исследования старается спрятать от земляков своих. Происходит так потому, что описание исследований Валацуга помещает в свой блог на сайт LEPEL.BY, а ВАВ описание своих исследований помещает на сайт русских писателей «ПРОЗА.РУ». В результате потенциальными читателями Валацуги являются тысячи заинтересованных жителей района, а потенциальными читателями ВАВ случаются безразличные к лепельской земле чужестранцы.
Валацуга неоднократно предлагал ВАВ помещать на нашем сайте свои исследования. ВАВ игнорировал предложения, заявляя, что ему главное самому получить удовольствие от исследований, а не заиметь побольше читателей. Валацуге главное и самому получить удовольствие от своих исследований и просветить побольше интересующихся ими земляков. Вот такое противоположное мышление у двух друзей детства.
ВАВ не зарэгістраваны на сайце LEPEL.BY, аднак пісаніну Валацугі чытае рэгулярна і рэцэнзуе яе ў допісах на емэйл. А прычым ВАВ да ўцёкаў Валацугі з каранціну? – спытае чытач. Пры тым, што яго ў тым асноўная роля.
ВАВ шукае сувязь рэк Эсы і Бярэшчы ў ваколіцах Рудні, аб чым даведаўся з архіваў. Прачытаў у блозе рэпартаж “Другое паляванне Валацугі на каранавірусаў” і зацікавіўся канавай, прытокам Эсы, дзе адбывалася дзея: ці не тая гэта пратока? Спытаў у Валацугі. Той не ведае, аднак цікаўнасць ВАВа зацікавіла і лепельскага бадзяўку. І той адпаведна экіпіраваўся ды памчаў у экспедыцыю, каб даследаваць далейшы шлях канавы.
13 кіламетраў ад каранціннага карцара. Вось адтуль бяжыць канава.
Кіруецца яна ў Эсу. Шлях да сутокаў з ракой Валацуга паказаў падчас другога палявання на каранавірусаў.
Цяпер трэба даследаваць вярхоўі канавы. Аднак пад шэрсць плыні дарогі няма. Праз сотню метраў шлях перагароджвае паваленае старасцю і вятрыскам дрэва.
Далей давялося прабірацца пехатой.
Нейкіх паўтары сотні метраў прасунуўся ад дарогі, а ўжо пачаліся праблемы.
Пакуль што пацвердзіў не версію ВАВа, а народную прымаўку, што свіння гразь заўсёды знойдзе.
Давялося ісці ўздоўж рэчышча крыху ў аддаленні ад берага.
У лясным масіве паміж Рудняй і Гадзіўляй Валацуга быў шмат разоў. Аднак не ведаў што тут ёсць такое непраходнае балота.
Але сюды яго ніхто не гнаў. Сам выклікаўся. Няхай цяпер і месіць багну.
Такая "траса" хутка выведзе з ладу валацугавы ногі.
Чым далей, тым горай.
Па берагах выраслі дамбы.
Мядзведзь ці чалавек пакінуў гэтыя сляды ў глухім бязлюддзі?
Плынь лёгка ловіцца вокам.
Нават пясчаная водмель пракінулася.
Трапіўся знаёмы лясны прасёлак. Валацуга меркаваў ім ехаць да Мінскай шашы. Прыехаў бы!
Прасёлак перасякае канаву.
Гэта ж трэба было для зачуханай лясной дарогі гэтулькі савецкіх грошай упаліць у такі грунтоўны трубапераезд!
І паплёўся Валацуга далей. Ішоў-ішоў. Ішоў-ішоў, пакуль не ўбачыў знаёмую дзялянку.
Захацеў зняць сябе на яе фоне. І толькі цяпер агледзеўся, што з ім няма аператара. Мабыць, застаўся ля моста. А без яго якое даследаванне будзе? Трэба вяртацца.
Пахмурнае надвор’е не перашкаджае ў арыентаванні на мясцовасці. Навігатар спраўна пракладвае маршрут. І прыводзіць зноў да паваленага на дарогу дрэва.
“Фі! - падумае абывацель, - за звычайнай палкай і трэба было вяртацца?” У тым і справа, што кіёк сапраўды звычайны.
А вось падстаўка пад здымач на ім – даволі незвычайная. Давайце разбірацца. Толькі спачатку Валацуга ўзвядзе смартфон і заздыме тую дошку зблізку.
Каб яе зрабіць, трэба знайсці адпаведны кавалак фанеры (звычайная дошка расколецца). Затым выпілаваць па перыметры нарыхтоўку неабходнага памеру. Закругліць вострыя вуглы, каб кішэню не рвалі. Прасвідраваць па цэнтры дзірку згодна з дыяметрам цвіка. Прыладкаваць гняздо для цвіка, каб не насіць яго асобна. У саматужных умовах на ўсё спатрэбіцца пару гадзін працы. Працэс складаны і працаёмкі. Таму Валацуга не першы раз вяртаецца па забытага аператара. Аднак усё адно па ўсім свеце некалькі іх застаюцца тырчаць у зямлі, паколькі вяртацца было занадта далёка.
Час абеду надышоў. Дзе б прымасціцца? Як думаеце, што Валацуга выбраў: утульнае і зацішнае месца ў бары, ці хлуд на вятры, але паблізу аб’екта, што даследуе? Адгадвайце па здымку. За справу, аператар!
Нечакана на абрус прыпоўз каранавірус.
Спачатку Валацуга хацеў яго забіць. Потым пашкадаваў: вельмі ўжо прыгожы, шэльма. І не на паляванні ж бадзяўка, а ў экспедыцыі. Няхай жыве. Трэба толькі паказаць яму шлях з абруса.
Зірнуў Валацуга на пройдзены шлях. Шмат накруціў!
Спачатку канава ішла перпендыкулярна Мінскай шашы, ствараючы надзею, што паднырне пад яе дзесьці за прыдарожным возерам Плоч. Аднак потым павярнула пад прамым вуглом і пралегла паралельна аўтатрасе. Навігатар штучны вадацёк не бачыць. На карце-кіламетроўцы за мостам ён паварочвае назад, затым зноў ідзе ўздоўж дарогі М-3, рэзка паварочвае да асфальту і ўпіраецца ў яго. За шашой - балота. Цалкам верагодна, што па балоце даўняя пратока кіравалася да возера Бярэшча.
Аднак Валацуга змёрз, пакуль еў. Перахацелася працягваць даследаванне. Атрымалася паводле прымаўкі пра дрэннага танцора, якому заўсёды вядомая рэч перашкаджае. Досыць. Лепш іншым разам прадоўжыць даследаванне. І паплёўся Валацуга да матацыклу.
Вось і казка ўся…
Так думаў Валацуга, падыходзячы да паркоўкі. Аднак даследаванне на тым не скончылася. Калі ён з Рудні павярнуў на трасу М3, то праз якіх паўкіламетра заўважыў трубапераезд, на які не звяртаў увагі раней.
Перабег на супрацьлеглую ўзбочыну. І з таго боку сінее разліў перад трубапераездам.
Можа гэта тая пратока, якую шукае ВАВ? Аднак даследаваць яе можна толькі тады, калі балота ўвойдзе ў берагі, паколькі цяпер паўсюдная вада не дазволіць засяродзіцца на рэчышчы, якога даўно не існуе.
Ведайце, чытачы, пра пошукі Валацугі, бо ВАВ аб іх вам не паведаміць, паколькі аддасць перавагу чытачам-маскалям, якім не толькі пратока, але і Бярэшча з Эсай абсалютна па фізе. Так, як пра даследаванне ВАВа, што Лепель пачаў адлік сваёй гісторыі не з вострава на беразе аднайменнага возера, а каля цяперашняга занядбанага паселішча Лукомля, цэнтра былога княства, з лепельцаў ведае адзін Валацуга. Як быццам ВАВ нарадзіўся не на Лепельскай зямлі.
Во адваліць Валацугу за крытыку, бы таму каню! А можа зусім размаўляць перастане. Але гэта будзе наперадзе, а пакуль бадзяўка памчыць адпачываць у каранцінны карцар.
А між іншым, і ў каранціне нядрэнна. Дрэнна на працы.
20 красавіка 2020 году.
(Продолжение смотреть здесь).
![]() НРАВИТСЯ |
![]() СУПЕР |
![]() ХА-ХА |
![]() УХ ТЫ! |
![]() СОЧУВСТВУЮ |
Лучший комментарий
SeRJ, адна бутэлька - адна сутачная доза вакцыны. А як пазнаёміліся і пажаніліся, ёсць асобны мемуар "Женітьба полвека назад":
https://blukach.by/post/1302
Усё наша далейшае жыццё адлюстравана ва ўсіх мемуарах. Там больш пра Валацугу і яго атачэнне. Аднак у ім заўсёды прысутнічала і яна. Дый фатаграфавацца не любіць. Калі дзе крадком Валацуга шчоўкне Валацужыху бокам ці ракам. А спецыяльна не даецца.
Заинтересовали вавом. Как почитать?
Игорь Самохвалов, ВАВ чытае гэтыя нататкі. Няхай бы зарэгіўся і даў спасылку на свае творы ў "Прозе. ру". Там сапраўды ёсць чым зацікавіцца. Дам я, дык можа абвінаваціць мяне. А табе, Ігар, я дашлю спасылку на твой акаўнт.
Игорь Самохвалов, наберите в Google "Лепель проза.ру", открывайте первую ссылку и читайте на здоровье
Ёпрст, таксама правільна. Наводка ёсць. А там уключай кемлівасць.
Интрига долго не держалась.
Помню, когда-то давно читал статью автора в районке по теме второй мировой. Были вопросы...
Игорь Самохвалов, так, раней ВАВ супрацоўнічаў з раёнкай. Пісаў не толькі пра вайну, але і пра гісторыю Лепельшчыны. А як жа без пытанняў? Кожны чытач са сваёй званарні разумее любога аўтара. У мяне таксама былі пытанні да яго ваенных твораў. А вось да даследавання роду Шушкевічаў пытанняў не было.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, а кто тебя фотографировал в ванной ? Супруга Наташа ? Что она говорит по поводу твоего увлечения пивасом ?
SeRJ, у ваннай фатаграфавала Валацужыха. Наконт захаплення півасам разважае так: абы віно з гарэлкай не піў. Валацуга і сапраўды ўжывае выключна алкаголь, які называецца півам. Здаецца, ужо прыводзіў прыклад. На прэзентацыі кніжкі шампансае ракой лілося. Дык Валацуга напхаў пуза смачнымі фастфудамі, пайшоў у магазін, купіў піва ды падаўся ў гасцініцу піць яго. А не ўжывае любы іншы алкаголь таму, што баіцца сарвацца, і больш як трохгадовае ўстрыманне пусціць на змарку. Піва - гэта перасцярога. Ім не нап"ешся да згубы розуму.
На мой погляд, лягчэй кинуць зусим пиць, чым ужываць адно пива!
Кольки ведаю людзей, якия кидали "змия" прэч, а праз нейки час, "спытвали" тольки пивко-----ну и "панеслась".............
Я и раней падкрэсливау, што гэта "мужнасць"!
Микола Паравоз, ты ў натуры півафоб, а Валацуга ў натуры півафіл. Гэтым усё сказана. А ў адносінах гарэлкі гэтыя ярлыкі трэба памяняць месцамі.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, знаешь, брат, как-то активно ты его употребляешь... И сколько декалитров в день ? :) У вас дата свадьбы ? Поздравляю ! Ты бы рассказал о том как познакомились с супругой, как жизнь идёт вместе. Интересно было бы. Она у тебя молодец ! Как и многие наши жены, что выдерживают нас.
SeRJ, адна бутэлька - адна сутачная доза вакцыны. А як пазнаёміліся і пажаніліся, ёсць асобны мемуар "Женітьба полвека назад":
https://blukach.by/post/1302
Усё наша далейшае жыццё адлюстравана ва ўсіх мемуарах. Там больш пра Валацугу і яго атачэнне. Аднак у ім заўсёды прысутнічала і яна. Дый фатаграфавацца не любіць. Калі дзе крадком Валацуга шчоўкне Валацужыху бокам ці ракам. А спецыяльна не даецца.
SeRJ, Валацуга не ўказаў графік прыёму вакцыны. З пачатку дня вырашаеш усе транспартныя пытанні. Як толькі вызначаеш, што ўсе яны выкананыя і больш сядаць за руль не трэба, можна з асалодай расслабіцца і прыняць вакцыну. Наступная доза вызначаецца такім жа чынам.
Дзейснасць заключаецца ў тым, што каранавірус не прывязеш, бо не ездзіш па кантактах.