07 дек 2020 в 06:39 — 4 года назад

787. ЖИЗНЕННЫЙ ПУТЬ ВОЛОСОВИЧСКОГО РОДА. Чеботарь Александр

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 1, за неделю: 3, всего: 1061

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 Майму дзядзьку Яўгену Пятровічу Логвіну прысвячаецца.

 Шаноўныя чытачы блога Валацугі! Маю жаданне ў гэтай публікацыі распавесці пра жыццё былога валосаўца і проста добрага чалавека.

 Жылі былі на валосавіцкай зямлі Пётр Феліксавіч і Фёкла Іллічаўна Логвіны.

 Выгадавалі яны і выправілі ў самастойнае жыццё спачатку сыноў Пятра і Міхаіла.

 Затым заснаваў уласную сям’ю малодшы Рыгор.

 Пётр-сын папоўніў свет дзесяццю насельнікамі, Міхаіл – шасцю, а Рыгор – тройцай. Аднак так здарылася, што цяпер з Логвінаў у Валосавічах ніхто не жыве. На тое ёсць прычыны, апісаныя Блукачом Валацужным. Галоўная з іх - праблема ХХ стагодзя: індустрыялізацыя. Людзі ўцякалі туды, дзе ёсць стабільная праца ад званка да званка, і няма не рэгламентаванай сялянскай муштры.

 Дзядзька Яўген нарадзіўся ў Новых Валосавічах у далекім 1934 годзе, памятаў і распавядаў пра нямецкі парад у Валосавічах, цяжкае нямецка-савецкае ліхалецце і незразумелыя расстрэлы ворагаў народа. Маці Яўгена Пятровіча ў гады вайны была сувязной у партызанаў. Аднойчы дужа дапамагла Лабанку, знакамітаму партызану Лепельшчыны.

 Як вялося ў традыцыйнай беларускай сям’і, па волі бацькі Яўген ажаніўся на лепельцы. Шлюб атрымаўся няўдалы. Маладзён употайкі развёўся і сышоўся ў Барысаве з дзяўчынай з Украіны. Кахаў яе і любіў паўтараць: “Галька, мая Галка!”

 Яўген і Галіна выгадавалі двух сыноў і дачку. Так здарылася, што Яворская Ганна Іванаўна пайшла у лепшы свет раней. Чаму Ганна, калі муж клікаў яе Галькай? Не ведаю, проста чытаю эпітафіі на крыжы. Першы іх сын Ігар памёр прама у радзільні. Нечуваны боль адчула маладая матуля, калі ёй аддалі доўгачаканага немаўлятку ў анучах і нежывога. Яго пахавалі на ўскрайку могілак, дзе пазней утварыўся іх цэнтр. Побач – брацкая магіла танкістаў, якія вызвалялі Барысаў. Сёлета туды прыязджаў пасол Украіны. Можа ведаў, што непадалёк ляжыць і ўкраінка?

 …Дзядзька ўсё жыццё адпрацаваў на заводзе “Чырвоны металіст”, дзе вырабляў жалезны посуд. Быў у кампартыі, скончыў грамадскі інстытут марксізму-ленінізму пры мясцовай бібліятэцы. Быў хросным бацькам у майго стрыечнага брата.

 Такі быў час. Блізкія заўсёды клікалі дзядзьку Жэнькам. Нікому не адмаўляў у дапамозе, любіў паразмаўляць, параіць, як вырашыць чужую праблему.

 Хоць па лепельскіх мерках Барысаў - вялікі горад, я заўсёды бачыў свайго дзядзьку, як той перабягаў пешаходны пераход у парушэнне правілаў дарожнага руху. Таму ў гэтых адносінах на заўвагі матулі, што з Жэнькам штосьці дрэнна, адказваў, што той бегае, і гэта добра.

 Аднак жыццё не вечнае. Няхай табе зямля будзе пухам, шаноўны дзядзька Жэнька!

2020



Метки: Чеботарь Александр

НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





07 дек 2020 в 10:19 — 4 года назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, працяг будзе? А сам А. Чабатар родны пляменнік Яўгену ці стрыечны? Дзядзька трапіў пад машыну? А як дапамаглі Лабанку? З-за адсутнасці падрабязнасцей неяк не вельмі зразумелы жыццёвы шлях роду.

1


07 дек 2020 в 13:34 — 4 года назад

Мартин Минчук, згодны з табой. Аднак я не браў інтэрв"ю персанальна ў Аляксандра Чабатара і ўвогуле з ім ужо некалькі гадоў не бачыўся. Тэкст ён мне даслаў праз інэт. Таму патлумачыць змест не магу. Няхай гэта зробіць сам аўтар, калі палічыць патрэбным. Наколькі я зразумеў, як і ты, што пра Логвінаў можна было б распавядаць шмат. І пра сувязь з партызанамі маці Яўгена было б цікава ведаць. Наколькі мне вядома, маці аўтара мае жаночае прозвішча Логвін ці Логвіна, яна сястра Яўгена. Жыве ў Барысаве, як і Аляксандр. Сын мог бы распытваць у маці пра мінулае і пісаць у блог. Я б з задавальненнем змяшчаў бы яго тэксты.

2


07 дек 2020 в 18:21 — 4 года назад

Мартин Минчук, калі цікава - БУДЗЕ. Так, стрыечны. Перабягаў заўжды пешаходны пераход ( гэта калі аўта чакае), карона (але так - ныркі). Лабанок хаваўся у сене, паліцаі калолі... потым знайшлі крывевую анучу, Ірына Логвін (Геут) распавяла а немцы і павяліся на жаночыя справы - а маглі б і застрэліць, есць гэта у Інтэрнеце.

У Леплі шмат Геутаў - мо хто што дадасць? Дзявочае прозвішча партызанскай сувязной - Геут (дарэчы прозвішча балцкага пазыхождзяння, як і назва рачушкі - Усетвердзінка!). ДЗЯКУЙ!

2




Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю


24-й припадок ностальгии. СТАРИКИ В МУЗЕЕ. Валацуга  — 2 дня назад,   за неделю: 259 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ