Звесткі аб аўтары глядзець тут.
Працяг. Пачатак глядзець тут, папярэднюю частку тут.
Дзесьці ў сярэдзіне ліпеня 1941 году, пад вечар, з боку Казліхі, былога хутару Міколы Казлоўскага, марудна рухалася дзіўная кавалькада. Наперадзе сунуўся трактар на гусенічным ходзе, выпускаючы з рухавіка чорныя клубы дыму. Да яго была прычэпленая доўгая платформа. На ёй ляжала штосьці захінутае брызентам. З абодвух бакоў прычэпу тупалі коні-цяжкавозы, можа, па паўтары тоны вагой, дапамагаючы “Чугрэю” цягнуць прычэп. За счэпкай рухаліся чатыры вялікія грузавікі, захінутыя брызентам. У адным сядзелі жаўнеры.
Каля крайняй хаты, дзе жылі Лук’яновічы, калона спынілася, і з апошняга грузавіка, нібы мурашы з мурашніка, палезлі вайскоўцы. На супрацьлеглым баку Бярэзінскага канала стаяла наша хата, і з дамбы ўсё было добра бачна. Дзед Юзік налічыў каля 30 чалавек у вайсковай форме са зброяй і пяцёх – у чорным спецадзенні. І тут жа зазначыў, што гэта ахова і змена спецыялістаў.
Бачачы, што прышэльцы не выказваюць агрэсіі, да стаянкі тэхнікі пачалі збірацца жыхары бліжэйшых хат і, вядома, падлеткі ды дзеці. Пайшоў да стаянкі і дзед Юзік. Там ён хутка знайшоў суразмоўцу ў чорным, які крыху ведаў польскую мову. Да іх размовы далучыўся і нямецкі афіцэр. Ён загадаў спецыялісту агледзець мацаванне грузу на прычэпе. Больш ля калоны вайскоўцаў не было – разбегліся па сваіх справах. Адны лавілі курэй, іншыя цягнулі падсвінка з хлява Кашурыхі і авечку з двара Лісаветы. Некалькі немцаў, распрануўшыся дагала, купаліся на вадапоі, дзе быў пакаты спуск з абодвух дамбаў. Калі адчынялі шлюзы з усходу, дык там можна было пераехаць канаву на падводзе, а ўвогуле тым месцам паілі жывёлу, паласкалі бялізну, плытагоны скочвалі бярвёны і вязалі глення (плыты).
Жэньчына бабуля абуралася, называла немцаў бессаромнымі, бо не саромеюцца ні дзяцей, ні жанчын. Таму баба заперла Жэньку і яе старэйшую сястру Феню ў хаце. Але дзяўчынкі ўмудрыліся праз вокны падглядаць за голымі мужыкамі.
Між тым нязваныя госці на дамбе расклалі вогнішча і гатавалі сабе вячэру. Спецыяліст штосьці сказаў афіцэру, і той махнуў рукой. Падклікаўшы на дапамогу падлеткаў Петрака Лук’яновіча і сына дзеда Юзіка – Фрэдзю, спец паказаў, як адшпільваць брызент. Кожны абрэзак брызенту меў даўжыню каля трох метраў, і калі агалілі адзін бок грузу, хлопцы ўбачылі металёвы цыліндр агульнай даўжынёй каля 20 метраў. Дасужы Пятрок абхапіў цыліндр рукамі, але рук хапіла толькі крыху болей, як на палову круглай жалязякі. Дзед Юзік адразу зразумеў, што за груз знаходзіцца на прычэпе, і спытаў спеца, куды вязуць вялізную гармату. Той пачаў ганьбіць мясцовыя дарогі, бо ім трэба да 1 верасня быць пад Масквой і зруйнаваць Маскву з зямлёй разам з гняздом бальшавікоў. Аднак з такой хуткасцю не дабяруцца і да зімы. Толькі Пунтасаў мост над ракой Прадушніцай забраў у іх двое сутак - у некалькі пластоў бярвёны сцялілі над тванным рэчышчам.
А колькі яшчэ наперадзе такіх балот!
За размовай спец скончыў агляд мацавання ствала гарматы і пашкадаваў, што ім не дазволілі рухацца па добрых дарогах, каб не перашкаджаць вайсковым злучэнням, якія рухаюцца на фронт.
Дзед Юзік, як бы між іншым, зазначыў, што гэтакі абоз далей Лепеля не зойдзе, бо масты ўсе драўляныя і не вытрымаюць такога цяжару, а на далейшым шляху такіх рэчак і балот сотні. І сапраўды, абоз дайшоў толькі да Стай. Амаль тыдзень немцы аглядалі пераправы. Нарэшце атрымалі загад звярнуць на стратэгічны бальшак Мінск – Віцебск.
Далейшы шлях абозу з гарматай невядомы.
Дэмабілізаваныя пасля перамогі франтавікі-валавагорцы, пачуўшы расповед аднавяскоўцаў пра вялізную гармату, якую з вялікімі цяжкасцямі немцы прывезлі ў Валову Гару, зазначылі, што гэта, несумненна, была самая вялікая ў свеце гармата “Дора”, з якой абстрэльвалі Севастопаль і Варшаву.
Інфармацыя з “Вікіпедыі”. «Дора» — уникальное сверхтяжёлое железнодорожное артиллерийское орудие германской армии. Разработано фирмой «Крупп» (Германия) в конце 1930-х годов. Предназначалось для разрушения укреплений линии Мажино и фортификаций на границе Германии и Бельгии. Орудие было применено при штурме Севастополя в 1942 году.
2020
(Працяг глядзець тут.)
НРАВИТСЯ 1 |
СУПЕР 1 |
ХА-ХА |
УХ ТЫ! |
СОЧУВСТВУЮ |
Всё это домыслы, неверная информация. Никакая "Дора" не могла быть на Лепельщине в 1941 году. .Таких гигантских, но и в то же время бесполезных пушек - гигантов история не знала ни до, ни после. Было создано фашистской Германией две такие суперпупер пушки "Дора " "Толстый Густав ", но одна так и не использовалась. Её масса была 1350 тонн, такая махина могла передвигаться только по сдвоенным жд путям. Чтобы Её перевезти и собрать, требовалось пять поездов с сотней вагонов. Она использовалась один раз при взятии Севастополя в июне 1942 года, была установлена под Бахчисараем. В начале 1942 года начальник генштаба Гальдер приказал транспортировать "Дору " Крым. Пять жд эшелонов добирались до места больше месяца. Пушка выстрелила 48 раз всего за две недели. Лишь 10 снарядов легли в пределах 60 м от цели, другие же мазали на 500 -700 метров. В целом эффективность пушки была поразительно низкой. Её хотели использовать под Сталинградом, но видно, техника подвела. .Стояла под осаждённым Ленинградом, но участия не принимала. Скорее, для устрашения. .Тем более при взятии Варшавы не применялась. Дорогущая махина, малоэффективная, груда металлолома. .
Милка, "Дора" пад Варшавай выпусціла 20 снарадаў у 1944 годзе:
Але гэта звесткі з інэту. А што па Лепельшчыне гойсала "Дора", аўтар і не сцвярджае. Так зазначылі дэмабілізаваныя франтавікі. Гэта пазначана і ў тэцксце.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, а статья как называется? По Лепельщине "Дору" возили. По улицам слона водили. ..
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, в др . источнике можно прочитать, что "Дора" в 1944 году произвела 30 выстрелов при подавлении Варшавского восстания.
Почитайте лучше Википедию на Deutsch. Что пишут сами немцы.
ЕДИНСТВЕННАЯ боевая операция произошла при осаде Севастополя...
"Дора" это больше пропагандистское оружие.
Милка, не чапляйся, задзіра. І каб табе не заставалася прычэпкі, зараз пастаўлю ў загалоўку пытальнік.
Прарвала цябе нешта пасля доўгага маўчання пад гэтым нікам.Стало интересно, залез на польскую Википедию. Дору закончили строить в 41-м, и 10 сентября этого же года были её испытания на территории Польши. Т.е. в Лепеле точно не Дору возили. И Варшаву обстреливали не из Доры, а из Карла, тоже сверхтяжелое ж/д орудие, но калибром меньше.
"Дора":
https://warspot.ru/20520-benzoelektricheskie-monstry-v-ogne-pervoy-mirovoy
Это могли быть бывшие австрийские 42-см орудия Первой мировой, только вот там тягачи не гусеничные
В 41-м немцы перебросили их под Ленинград, так что, могли и они быть на Лепельщине