Звесткі ад аўтары глядзець тут.
Малечай я была не дужа ядучай. Дык, каб запіхнуць у мяне ежу, мае на той час яшчэ нежанатыя дзядзькі і цётачка Алька паказвалі мне цэлы канцэрт.
Дзядзька Іван быў музыкай – губамі выдаваў гукі ды ляскаў лыжкамі:
- Ай, гой, тра-ра-рам! Ам, Тамара, кошку, ам!
Цётачка, уставіўшы рукі ў бокі, танчыла. А дзядзька Коля тым часам піхаў мне ў рот ежу. І я, з выпучанымі вачыма і разяўленым ротам, глытала, не адчуваючы смаку, бы тая качка. Толькі такім чынам і ўдавалася мяне накарміць.
Не ведаю, што адбывалася ў маёй галаве, але, як падрасла, распавядала мне цётачка Алька, уелася я ім, бедакам, у самыя пячонкі. Бо накарміць – гэта палова справы, трэба яшчэ нечым забавіць, бо сну на мяне не было ні ўдзень, ні ўначы. Хлопцы, бывала, збягалі, і цётка заставалася са мной сам-на-сам. Ледзь толькі яна адвернецца, я ў роў. Так звонка раўла, што з суседняй хаты прыбягала цётка Хрыстынішка і ўзбуджана пытала:
- Што вы тут робіце з дзіцём?
Хапала мяне на рукі, пачынала суцяшаць. Я, адчуўшы ўтульнае цяпло, адразу замаўкала. Але, як толькі клала мяне ў ложак, ізноў пачынала хныкаць. Суседка, узлаваўшыся, бегла на двор шукаць маіх выхавальнікаў:
- Дзе вас чэрці носяць? Дзіця ад крыку разрываецца – яшчэ пупок надарве.
- Дык я на хвіліначку толькі выйшла ахрап’я пасекчы, - апраўдваецца цётачка Алька.
- А мальцы дзе?
- Дык збеглі.
- Зладзьце якую чаргу, каб адно дзіця не заставалася, - раіць цётка Ленка.
Прыбягалі мальцы, і зноў пачыналася нялёгкая іхняя праца – догляд за хныкаўкай. То кормяць, то носяць на руках.
Як трохі падрасла ды стала хадзіць, румзаць перастала, але дакучала выхавацелям яшчэ больш. Казалі, хадзіла за імі па пятах, бы той хвост, ад якога не ўцячы.
Пасля было смешна, а да таго, распавядалі, марылі, каб бацькі забралі мяне на Данбас. Але тыя жылі на кватэры, цяжка працавалі ў шахце, не да немаўлят было.
Праўда, прызнаваліся дзядзькі, з Валерыкам было лягчэй. Ён ціхі, спакойны і паслухмяны. І сам ужо дапамагаў ім – калыхаў калыску, як нікога не было ў хаце. Чамусьці празвалі мяне мае выхавальнікі Томкай-хатомкай.
Чаму, не ведаю. Мяркую, што была бы тая катомка – куль, што і несці цяжка, і кінуць нельга, так я ім надакучыла. Яны ж маладыя былі, ужо на вечарынкі бегалі, а тут я – з боку прыпёка.
А як ужо стала разумець штосьці, дык узяліся мяне адукоўваць. Цётачка Алька любіла танчыць, а я, малая, любіла гукі. Яна мяне паставіць на падлогу, вуснамі музыку грае, а я кручуся вакол бы той ваўчок. Мусіць з таго часу і зразумела хараство рухаў свайго цела, бо потым як толькі дзе загучыць музыка, кідаюся ў скокі.
Баба Проска з нас смяялася, казала, што мы нарабілі такога ляску, што хоць усіх святых з хаты вынось. Хаця і сама была тады зусім не бабай, а жвавай жанчынай сярэдняга ўзросту. І калі на вяселлях ці на якіх іншых гулянках, бывала, круцілася бы той віхор.
- А, божачка мой, што дзеецца! Ці тут, можа, якія артысты з гораду прыехалі? – казала яна, смеючыся. – Ужо адпачніце.
А я так разыходзілася, што ніякага ўтрымання не было. Але цётачцы трэба было ісці даіць карову, бабулі – у калгас, і мне нічога не заставалася, як толькі брацца за свае дзіцячыя справы – круціць ляльку з ануч.
Не ведаю, колькі мне было год, калі дзядзька Іван, па мясцоваму Ванё, пачаў мяне вучыць пісаць.
Бо ў яго быў дужа добры почырк, у арміі служыў пісарчуком.
І ў сельсавеце ім працаваў. Як якую куды паперу напісаць, здалёк людзі ехалі да яго.
А тут я ды Валерык – першыя яго вучні, бо марыў быць настаўнікам, але чамусьці не стаў. Затое жонку ўзяў настаўніцу.
Ну, дык вось. Пасадзіць ён нас за стол, дасць у рукі алоўкі, сшыткі і ходзіць па хаце, ды яшчэ з дубца ўказку зробіць. Важны такі, быццам сапраўдны настаўнік. Можа з таго часу і зарадзілася ў ва мне цяга да пісьменства.
Затое дзядзька Коля вучыў мяне зусім інакшаму – будзеце смяяцца – страляць з рагаткі.
Мішэнню было ў нас усё запар – слоікі на плоце, певень, што сеў адпачыць на лесвіцу, вераб’і на вішняку.
А аднойчы мы з ім растаўклі шыбіну ў дзеда Мацвея. Праўда, гэтага не памятаю, але кажуць, што папала потым абодвум – і настаўніку, і вучаніцы.
- Каб вас ваўкі з’елі! – крычала, злуючыся, баба Проска. – Мацвей жа не даруе – не такі гэта чалавек. А дзе я яму тое шкло вазьму? Хоць сваё вымай з вакна.
Але, казалі, усё абышлося. За ўсё заплаціў дзед Пракоп, бацька майго таткі. Адабралі рагатку ў дзядзькі. Дык гэта не страшна – ён новую зрабіў. І зноў мы пулялі, але цяпер у што-небудзь бяспечнае.
А баба Проска вучыла мяне, як пячы бліны:
- Хадзі, унучачка, навучу цябе блінкі смачныя рабіць. Як татка з матуляй прыедуць з Данбасу, ты ім сама спячэш.
Садзіла мяне побач, давала ў рукі драўляную лыжку, ставіла міску, разбівала яйкі, ліла малако бялюткае, сыпала соль, муку, і я так старанна разбоўтвала, што аж пырскі ляцелі.
- Цішэй, унучачка, гэтак, як ты малоціш, нашы бліны са сцен здзіраць давядзецца.
Брала лыжку і паказвала, як трэба мяшаць цеста. І гэтак лоўка ў яе выходзіла, ніводнай кроплі не распырсквалася.
Не ведаю чаму, але бліны ў нас былі нейкай абавязковай стравай. Елі мы іх уранку і ў абед – макалі ў смятану, у смажанае сала з цыбуляй, са шкваркамі, з яешняй, з малаком, з варэннем. Памятаю, ляжалі стосам на нейкай вялікай, круглай талерцы, захінутыя ручніком. А каб не астывалі, бабуля ставіла тую талерку на пячурку. Ну, мы цэлы дзень і цягалі цёплыя бліны. Асабліва я. Схаплю блінок, кусну для парадку, і ў дзверы, на вулку. А там кураняткі, сабака Дружок, казлянё ў хляве. І вераб’і шуму грабуць ля хлеўчука. Тут адным бліном не абыдзешся.
А пасля баба Проска здзіўлялася:
- Ай вой-вой, гэта ж цэлую груду напякла. Во малайцы мае едуны. За дзянёк і ўмалацілі. І Тамарачка ела? Так, унучачка?
- Ага, бабуля, - маніла я.
- Ну, дык смачныя блінкі?
- Смачныя-смачныя, - хваліла я.
- А ці спадабаліся мае бліны куркам ці кацяняткам? – выпытвала бабуля.
- Не ведаю, - зноў хлусіла я, адводзячы вочкі
І ўсе рагаталі. Я ж толькі два блінкі скарміла жывёлінам, і ніхто не бачыў, як я ім давала. І як толькі дазналіся?
А вечарамі ўжо збіраліся ля грубкі, бабуля сядала на маленькі ўслончык, мальцы прыносілі дровы, распальвалі, ставіўся чыгунок з бульбай, і надыходзіў маркотны, ціхі вечар. Цётачка вязала шкарпэткі, бабуля пляла карункі, дзядзька Ванё ўслых чытаў кніжку, дзядзька Коля штосьці стругаў, Валерык яму дапамагаў. А я сядзела ў ложку паміж вялікіх падушак, і раставала маё малое сэрца ад пяшчоты да маіх любых. І хацелася ім нешта такое сказаць, што яшчэ і сама не ведала. І думалася, што заўсёды буду слухацца бабу Проску, і не буду карміць жывёлу блінамі, і буду добра есці. І страляць з рагаткі не буду, бо я дзяўчынка, а цётка Фенька казала, што гэта не дзявочая забаўка – яе ж Танька не страляе.
Трашчалі дровы. Кіпела бульба. Было цёпла і духмяна. Вуркатаў каток Цішка ў мяне пад бокам. І зліпаліся ўжо мае вочкі. Але выцягвалася бульба. Усе варушыліся. Хто наліваў малако са слоіка, хто ставіў на стол агуркі ды хрусткую капусту. Спрачаліся, каму сёння карміць пястуху – гэта мяне, значыць. Ну, але ж я ўжо падрасла так, што можна было накарміць і без канцэртаў, тым больш, што бульба з прыгаркамі ды з сыраквашай прасілася ў рот сама.
Спала я, бы тая прынцэса, на высокай пярыне, на ложку з бліскучымі шышачкамі, абкладзеная пухнатымі падушкамі. А каб не звалілася, паміж прутамі закладвалі дошку.
Так я пеставалася. А яшчэ ж была ў маім Міхалове другая хатка, на іншым баку, там жылі баба Марыля і дзед Пракоп. Але гэта ўжо іншая гісторыя. Калі-небудзь распавяду.
* * *
Я из Рая, я из Рая,
Из берёзовой дали,
Потому ещё живая,
Что меня там берегли.
.
Родилась в Святую Тройцу,
Так воспитывал отец,
Была смелою и бойкой,
Как мальчишка-сорванец.
.
Я не ведала печалей.
Без забот и без хлопот
Ветры буйные встречала
Нараспашку грудь вперёд.
.
Я в ночное выводила
Разухабистых коней.
Красотой с ума сводила
Деревенских всех парней.
.
Журавля в руках держала,
Пела песни с соловьём.
В жизнь другую убежала
За сиреневым дождём…
.
Я из Рая, я из Рая…
Васильки там на лугу…
Своё детство догоняя,
Я назад уже бегу.
2020
НРАВИТСЯ |
СУПЕР |
ХА-ХА |
УХ ТЫ! |
СОЧУВСТВУЮ |
Лучший комментарий
Мара, неяк мы абыходзіліся без маслабойкі. Мо таму, што не было каму змайстраваць. Мамка налівала вяршкоў у трохлітровік, цётка Нінка сядала на ложак і мільён разоў таўкла ім па сенніку. У выніку збівалася масла. А яшчэ больш мне падабаўся кіслы вадкі збой. Аднак усё адно таго масла ўволю не наядаліся, бо сям?я была вялікая. Пад патрэбу карова не давала малака. А яго ж яшчэ чакаў калгас, каб выканаць план. І не вымагаў з людзей малако . Яны добраахвотна неслі яго на здачу, каб брыгадзір адвёў сенажаць, каб з яе атрымаць сена, скармиць карове, надаіць малака, здаць яго, каб калгас даў сенажаць, каб яе скасіць, насушыць сена, скарміць карове, атрымаць малака, здаць калгасу, каб той даў сенажаць... і так да бясконцасці. А рэдкія на той час дачнікі гатовыя былі плаціць за малако ў паўтара разы болей, чым даваў калгас, аднак ім людзі не прадавалі, бо тыя не давалі сенажаць. Вясковы дурдом. Пра тое вось тут: "Детство коровой омрачённое" -
https://blukach.by/post/515
Бліны былі абавязковай стравай таму, что ў вясковых крамах батонамі не гандлявалі ў тыя часы. Ды і з жытнёвым хлебам былі праблемы -- людзі чакалі хлебную машыну заране і ў момант разбіралі.
Тамара, паспытай шчэ бліны з мёдам і малаком, -- атрамаеш непаўторны і незабываемы смак.
Мартин Минчук, Едала и такие, но поскольку не очень люблю сладкое, теперь самые любимые - со шкварками. Берёшь блин, заворачиваешь туда жареную, с прослоечкой свининку, сдабриваешь жареным же лучком, и... непередаваемое наслаждение!
Мартин Минчук, Мара, сёння раніцой Блукачыха мне спякла бліноў. Мой любімы дадатак да іх - шмат сметанковага масла і солі, каб аж вылівалася праз складкі. Мабыць таму, што ў дзяцінстве масла ніколі не еў уволю. Ужо дарослым некалькі разоў закладаўся, што з"ем 200-грамовы пачак масла адным махам. Не верылі. І прайгравалі. Умова закладу была такая: хто выйграе, той і плоціць за масла. Норма бліноў з маслам - 5 штук.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, "Што занадта --то не здрава". Не турбаваўся ты пра стан здароў´я і зараз маеш тое, што маеш і лысую галаву.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, тоже люблю масло, особенно своё, сбитое в маслобойке вручную.
Мартин Минчук, я так і лічу. І дужа ганаруся лысай галавой, бо веру, што яе пакінулі дурныя валасы. А наколькі гэта вялікая выгода і зручнасць, можна цэлую гумарэску напісаць.
Мара, неяк мы абыходзіліся без маслабойкі. Мо таму, што не было каму змайстраваць. Мамка налівала вяршкоў у трохлітровік, цётка Нінка сядала на ложак і мільён разоў таўкла ім па сенніку. У выніку збівалася масла. А яшчэ больш мне падабаўся кіслы вадкі збой. Аднак усё адно таго масла ўволю не наядаліся, бо сям?я была вялікая. Пад патрэбу карова не давала малака. А яго ж яшчэ чакаў калгас, каб выканаць план. І не вымагаў з людзей малако . Яны добраахвотна неслі яго на здачу, каб брыгадзір адвёў сенажаць, каб з яе атрымаць сена, скармиць карове, надаіць малака, здаць яго, каб калгас даў сенажаць, каб яе скасіць, насушыць сена, скарміць карове, атрымаць малака, здаць калгасу, каб той даў сенажаць... і так да бясконцасці. А рэдкія на той час дачнікі гатовыя былі плаціць за малако ў паўтара разы болей, чым даваў калгас, аднак ім людзі не прадавалі, бо тыя не давалі сенажаць. Вясковы дурдом. Пра тое вось тут: "Детство коровой омрачённое" -
https://blukach.by/post/515
Як стаў чытаць вашы успаміны пра бліны, дык адразу успомніліся радкі з паэмы Якуба Коласа "Новая зямля" :
"І так, бывала, наясіся, што хоць на пупіку круціся."
Блукачыха згледзела па тэлевізары, як паляшучка частавала карэспандэнта "Белсата" дранікамі з тварагом. Прычым тварог уяўляў сабой не душы, а быў перамешаны з надранай бульбай. Сёння прыгатавала мне. Смаката неверагодная. З маслам. Бліны мелі форму ладак. З ліку збіўся, колькі з´еў. Кучу!
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, з агнём жартуеш. Так тваю Блукачыху могуць і пераманіць.
Несцерка, у Блукачыхі такі ўзрост, што патрэбная толькі Блукачу, дзецям ды ўнучкам.