29 фев 2016 в 08:14 — 9 лет назад

188. ЛЕПЕЛЬШЧЫНА Ў СКЛАДЗЕ МАЛОГА ПАЛЕССЯ. Ляхновіч Андрэй

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 1, за неделю: 3, всего: 1728

 Нарадзіўся 8 красавіка 1963 года ў мястэчку Халопенічы Крупскага раёну Менскай вобласці ў сям’і службоўцаў (А)Ляхновіча Пятра Нікіпаравіча і Баркоўскай Алены Яўстафіеўны. Скончыў сярэднюю школу №1 горада Крупкі Менскай вобласці ў 1980 годзе. Тэрміновую службу ў СССР прайшоў у ВМФ (Чарнаморскі флот, 1985-87). Атрымаў вышэйшую педагагічную адукацыю па спецыяльнасці «Гісторыя і савецкае права» (1989). Мае жонку і двох дарослых дзяцей. Сябра руху і партыі БНФ з 1989-га. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2014). Працаваў настаўнікам гісторыі ў горадзе Рагачоў Гомельскай вобласці (1988-89). З 1989-га жыве ў горадзе Крупкі. Працаваў настаўнікам гісторыі і сацыяльным педагогам Крупскай сярэдняй школы №1. У 1998-м стварыў і ачоліў, разам з сябрамі, грамадскую краязнаўчую арганізацыю “Харугва скаўтаў Малога Палесься”. Па выніках 2000 году быў прызнаны лепшым педагогам рэспублікі ў намінацыі “Пазашкольнае выхаваньне”. З 2001-га актыўна займаецца актывізацыяй жыцця “Харугвы скаўтаў Малога Палесься”. Асноўным накірункам дзейнасці разам з сябрамі абраў вывучэньне гісторыі й культуры рэгіёну, які ў навуковай літаратуры мае назву “Малое Палесьсе” (Крупскі, Барысаўскі, Лепельскі, Чашніцкі, Талачынскі, Круглянскі, Бялыніцкі і Бярэзінскі раёны). Метадам вывучэньня й выхаваньня абраны краязнаўчы скаўтынг, як найбольш натуралёвая форма працы з моладдзю. Займаецца краязнаўствам, рыхтуе альманахі, напісаў кнігу.

 Вось ужо больш 20-ці год мы называем нашыя землі – МАЛОЕ ПАЛЕСЬСЕ, і  тлумачым у кожным друкаваным выданьні, што ў гісторыка-культурны і фізіка-геаграфічны рэгіён Малога Палесься, акрамя Крупскага раёну ўваходзяць землі, што ляжаць паміж рэкамі Бярэзіна і Друць – Барысаўскі, Лепельскі, Сенненскі, Чашніцкі, Талачынскі, Круглянскі, Бялыныцкі і Бярэзінскі раёны. Іншымі словамі, гэта Друцка-Бярэзінскі Край), скрозь заняты лясамі і балотамі, што па сваіх прыродных асаблівасцях нагадваюць беларускае Палесьсе.

 Як гэта ні дзіўна прагучыць, але ад нараджэньня жывучы тут, на сваім карані, мы адчувалі й бачылі па сваіх земляках, па прыродзе, што жывем у Міжрэччы – паміж рэкамі Бярэзіна й Друць. Гэта можна доўга тлумачыць і прыводзіць безліч фактаў, але ў выніку атрымаецца тое ж – мы жывем у Міжрэччы. І такія гарады й мястэчкі, як Барысаў, Лепель, Чашнікі, Талачын, Круглае, Бялынічы, Беразіно – гэта наш “блізкі сьвет”. Гэтыя лясы, балоты, рэчкі й азёры – гэта нашае атачэньне. Такую выснову пацвярджаюць беларускія навукоўцы-географы.                                                                           

 На сёньняшні дзень мы ведаем:

 1). Пра Малое Палесьсе першым сказаў наш зямляк, беларускі пісьменьнік Рыгор Няхай. У нарысе «Минская область» (1968, 2-е выданьне ў 1974-м) ён назваў лясістыя часткі Барысаўскага, Крупскага і Бярэзінскага раёнаў - Малым Палесьсем.

 2). Аркадзь Смоліч у 1919 годзе (Геаграфія Беларусі) уключыў частку нашых зямель у "Барысаўскае Палесьсе" (у перавыданьні “Геаграфіі Беларусі” 1993 года, старонкі 252 - 256.). Ён называе яго "Верхнебярэзінская краіна", альбо "Барысаўскае Палесьсе", дзе пераважае "палеская прырода".

 3). Юзаф Пілсудзкі ў 1919 годзе вызначаў межы Вялікага Палесься ад Прыпяці і да мястэчак "...Смалявічы - Барысаў - Крупкі - Копысь – далей  па Дняпру да Прыпяці..." (Крысціна Гамулка "Паміж Польшчай і Расіяй 1918-1922", 2008 год, старонка 76.).

 4). Кніга П.П.Сямёнава "Живописная Россия, т.3, Литовское и Белоруское Полесье, 1882 г.", дзе аж чатыры тагачасныя губерніі: Мінская, Магілёўская, Віцебская і Смаленская названыя Беларускім Палесьсем.

 5). Кніга "Памяць. Крупскі раён", 1999 год, артыкул Вячаслава Насевіча "У складзе Рэчы Паспалітай", старонка 51: "... Пры гэтым Варанцэвічы ... дасталіся Крысціне Пац (з Сапегаў). У 1649 годзе яна падарыла іх свайму мужу. Уводны ліст, які быў складзены пры перадачы Я.С. Пацу маёнтка, згадвае ў яго складзе фальварак Альшанік, да якога належалі "сёлы палескія": Альшанік, Мачулішча, што празываецца Сакалавічы, Грушка, што празываецца Панскае і Шырневічы". Зараз усе гэтыя вёскі ў Крупскім раёне.

У выніку, пасьля дваццацігадовай эвалюцыі нашай назвы, мы прыйшлі да наступнага пашыранага азначэньня яе: Крупскі рэгіён/Малое Палесьсе/Друцка-Бярэзінскі край. Скарочана – Малое Палесьсе.

 Трэба адзначыць, што інтэлектуальна нас натхняў Аркадзь Смоліч сваёй знакамітай “Геаграфіяй Беларусі”, – вельмі прыгожа й пераканаўча выглядае ў яго кнізе падзел усёй тэрыторыі на лакальныя краіны: Віленская краіна, Надбужская краіна, Наднёманская краіна, Менская краіна, Верхнебярэзінская краіна і інш. Вось так мы зразумелі, што знайшлі тое, што шукалі!

Напісана ў 2016 годзе.



НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ







Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю


24-й припадок ностальгии. СТАРИКИ В МУЗЕЕ. Валацуга  — 5 дней назад,   за неделю: 391 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ