06 июня 2016 в 23:07 — 9 лет назад

244. ВАБНЫ КЛІЧ ГАРАДЗЯНЕЦКАЙ КРЫНІЧКІ. Лісічонак Тамара

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 1, за неделю: 1, всего: 1909

 Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 …І зноў я еду. Але не на цягніку, а на возе, разам з дзедам Пракопам. Сяджу, бы запраўскі вознік, на высокай дошцы, кірую конікам і важна зверху пазіраю: дзівіцеся, людзі, малодшая Пракапчанка едзе, і не абы куды, а ў новае жыццё. Бо я ўжо дарослая, буду вучыцца ў школе. І паганяю Беляка, тузаючы за лейцы (гэта дзядуля даў патрымаць іх, пакуль курыць). Хутчэй, хутчэй вязі мяне, конік, да навукі!

 Фыркае Бяляк, косіць вокам: і чаго спяшапцца, калі-нікалі даедзем.

 А я ўжо і сама не ведаю, ці хачу хутчэй, бо ад’язджаю на цэлы навучальны год у Заслонава. Так вырашылі на сямейнай нарадзе: бацькі мае яшчэ на Данбасе, бабулькі працуюць, дзед на чыгунцы заняты, некаму мяне вадзіць у школу ў Горкі. А ў таткавай сястры Любы мужык вайсковец, яму абяцаюць кватэру ў Белых Досах, там жа і школа. Вось туды мы і кіруемся.

 Мне і радасна, і сумна трошачкі, амаль сем гадкоў пражыла ў тутэйшых мясцінах, знаёмы мне тут кожны кусток, кожная сцяжынка, кожная сунічная палянка, і яны мяне ведаюць і, бачна, чуюць маю трывогу. Шапоча сцяжынка: вяртайся хутчэй, Тамарачка, на свае слядочкі. Шамацяць лісточкі: да хуткай сустрэчы. Ківаюць галоўкамі мае любыя палявыя кветачкі: не сумуй, дзяўчынка, да новага лета… І, развітваючыся, шапчу я ім:

 - Я не забуду вас, лугі, палі,

Суніц салодкіх не забуду.

А каб мяне забыць вы не змаглі,

Я божачку маліцца буду.

Вучыла так бабулечка мая:

Калі што ў бога ты папросіш,

Дык просьба споўніцца твая,

Дабро калі у сэрцы носіш.

 Бачыць дзядуля: засумавала яго ўнучачка. Абдымае за плечы:

 - А хто ж тут сумуе, а ці ж гэта нашае дзіцятка? Ёй жа палец пакажы – яна смяяцца будзе. Заспявай лепш песню, якой цябе баба Проска навучыла, а то і на мяне сум наводзіш.

 А і праўда, і я ўжо на ўсё горла весела ды заўзята запяваю песню. Яна хоць і жалобная, і бабуля спявае яе па-іншаму, я ад шчырасці сваёй маленькай душы пяю па-свойму.

 - Ну, гэтак лепш, - смяецца дзядуля.

 І ўжо бачны Гарадзянец, і, саскокваючы з воза, бягу я наперад і раптам застываю: прыгажосць якая! У двары кветкі нейкія невядомыя, высокія ды пухнатыя, такіх у маім Міхалове няма. Як улетку паеду дахаты, набяру насення, пасею ў сваім садочку.

 А якая ў цётачкі хатка! Невялічкая, у тры акенцы, але ж чысцюткая-чысцюткая. Падлога зіхаціць. Акенцы ззяюць адбіткам вулічнага краявіду, быццам шыбін няма, а за шклом - кусты, дрэвы, плот і неба. Грубачка бялюткая. Занавесачкі карункавыя, сонейка праз іх пракралася ды жоўценькай пухнатай коўдрай распласталася пасярод хаты. І я ўжо ведаю, што жыць мне тут будзе хораша і весела, бо ў цёткі ёсць мае стрыечныя сястрычка Наталка і брацік Славік, зусім яшчэ маленькі.

 З дарогі - за стол, падсілкавацца трэба. Ну і смачна цётачка гатуе! Бабулі мае так не могуць, яны ўсё больш па простаму – блінкі са смятанкай ды яешанька з салам, ды бульбачка з чыгунка (зверху з прыгаркам) з агурочкам салёненькім і хрумсткай капусткай. Во і каўбаска, пальцам піханая – ух, як я яе люблю! Тут жа, на стале, розныя прысмакі па сподачках раскладзеныя, ды такія, што я і назвы іх не ведаю…

 Пакаштаваўшы ўсяго, дзякую. І ўжо не сядзіцца, пакуль тая вучоба трэба наваколле разведаць.

 - Пойдзем, сакрэт пакажу, - шэпча мне Наталка і цягне за руку, за хату.

 Бяжым мы з ёй сцяжынкай кудысьці ўніз, уніз, і раптам яна з разгону тармозіць, аж ледзь не падаем абедзьве.

 - Чуеш? – пытае.

 Збітая з панталыку, не разумею, аб чым яна. Азіраюся. Куды гэта мы трапілі? У нейкае казачнае месца: над галовамі бы шацёр залаціста-зялёны, па нізе раўчук бяжыць. І цішыня, аж у вушах звініць.

 - Чую, - адказваю ёй. – Цішыня звініць.

 Заліваецца Наталка – смяецца:

 - Уніз глядзі!

 А што там? Кола вялікае ляжыць прама ў раўчуку. І во дзіва! З яго і чуваць звон, ды такі танюсенькі, нібыта хто струнку кранае ашчадна ды пяшчотна. Раблю два крокі, зазіраю ўнутр – крынічка б’е празрыстая-празрыстая, нібы тое шкло ў цётаччынай хаце, і звініць-звініць… І апускаю я далоні, і перабіраю пальчыкамі, і казычуць струменьчыкі рукі мае, і даходзяць да сэрца, і працінаюць душу, і застаецца гэты крінічны сакрэт на ўсё жыццё са мною.

 А як прыходзім дахаты, то цётачка Люба, даведаўшыся, куды мы хадзілі, распавядае, што той званочак не кожны чалавек чуе, а толькі той, у каго добрае сэрца. І ўсміхаюся я – гэта, значыць, у мяне сэрца добрае.

 - І па гэтым званочку, - працягвае цётачка, - людзі пазнаюць адзін другога, і як у каго бяда-гора, дык спяшаюцца на дапамогу.

 І толькі шмат пазней, ужо стаўшы дарослай ды пазнаўшы сваё гора, буду ўзгадваць цётчыны словы, зразумею, што казала яна праўду. Каб не добрыя людзі, дык не выжыць мне на свеце са сваім вялікім горам. Але гэта ўжо іншая гісторыя. Аб ёй напішу ў іншым успаміне.

 Потым быў пераезд у Заслонава. 1 верасня – першы школьны званок, новыя знаёмствы.

 Але мы з Наталкай сваёй крынічкі не забывалі, балазе Гарадзянец зусім побач. Бяжым і здалёк слухаем: звініць? Звініць! Толькі змяняюцца кілім лісцёвага атачэння возера Гарадзянецкага: увосень - жоўта-чырвоны…

 …узімку -  бела-серабрысты.

 А як нарадзіўся ў мяне сыночак, дык я і яго вазіла да той крынічкі, і чуў ён той званочак. І расце мой хлопчык чулы ды ветлівы, з дабрынёй у сэрцы.

 Прайшло болей за паўстагоддзе, а крынічка наша жыве. Памёр дзядзька Пашка, трагічна загінуў брат Слаўка, цётачка Люба з Наталкай жывуць у Мінску. Стаіць і хатка, трымае яе за дачу другая мая цётачка, Тамара. Яна таксама служыла ў ваеншчыне і жыве ў Заслонаве. Мы з ёй часта ператэлефаноўваемся. Пытаю я ў яе і пра крынічку. І кола ляжыць, і струменьчык б’е.

 Вось збяруся ды паеду да крынічкі, трэба праверыць сэрца – мо зачарсцвела ўжо…

Оставив сердечко

На старом крылечке,

Сквозь боль и тревоги

Тащусь по дороге.

Заносит песочком

Из детства следочки,

Туманом над яром

Судьбу накрывает.

Страдаю и плачу,

Не светит удача,

В тяжёлое время

Несу своё бремя.

Открой, Сезам, дверцу,

Верни моё сердце,

Жизнь забери, но вместо

Отдай назад детство.

Тяжёлую ношу

С усталых плеч сброшу,

Напьюсь из кринички,

Живой я водички.

И пыльные ноги

Омою с дороги,

Вернусь к тебе снова,

Моё Михалово.

*   *   *

Мая гэта бяседа -

Для Дзеда-Ўсяведа.

Скажу я без падману:

Прысвечана Ивану.

*   *   *

Сказать спасибо я хочу

Бродяге – дядьке Блукачу.

Меня он заприметил

И тут же рассекретил.

Это его стараньем

Добилась я признанья –

Под номером на блоге

Знают меня многие,

И во всемирной паутине

Повисла я отныне.

Написано в 2016 году.



НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





07 июня 2016 в 00:48 — 9 лет назад

Тамара! Я памятую сваё дзяцинства. Даволи часта я быу у Верабках (мая маци ад туль). И, вяликае табе дзякуй за успавины, ,и асаблима за верш! Кали зможаш, дык напишы ящо. Чакаю.



07 июня 2016 в 10:42 — 9 лет назад

Школа знаходзіцца ля Чырвоных ДОСаў. Ці далі дзядзьку кватэру?



08 июня 2016 в 15:43 — 9 лет назад

Тамара Лісічонак адказвае Мікалаю: Ведаю Верабкі і некалькі іх жыхароў. Паколькі табе спадабаўся мой верш, спецыяльна напішу яшчэ адзін, для цябе.

Тамара Лісічонак адказвае Марціну: Дзядзька двойчы атрымліваў кватэру ў Заслонаве. Першы раз атрымаў і здаў, ад´язджаючы служыць у Венгрыю. Як вярнуўся, атрымаў другую, жыў у ёй да пенсіі, потым пераехаў у Мінск і там памёр. Пра школу ўдакладняю і потым паведамлю. Наколькі памятаю, была ў Белых Досах драўляная, потым яе разбурылі. Але магу і памыляцца - даўно было.

Ад Блукача Валацужнага: абрэвіятура ДОСы расшыфроўваецца як "Дома Офіцерского Состава", аднак жылыя масівы ў Заслонаве даўно перасталі адпавядаць першапачатковаму прызначэнню, у іх жывуць далёка не сем´і афіцэраў, таму абрэвіятура ператварылася ва ўстойлівы тапонім, і яго не абавязкова цалкам пісаць вялікімі літарамі: Белыя Досы, Чырвоныя Досы, Зялёныя Досы.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю


64-й ФотоФик. ЖАЖДУЩАЯ ЗИМЫ ЭССА. Валацуга  — 6 дней назад,   за неделю: 293 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ