19 дек 2016 в 21:51 — 8 лет назад

378. НАВАГОДНІ ЗАНЯТАК МІХАЛОЎЦАЎ. Лісічонак (Гурко) Тамара

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 1, за неделю: 1, всего: 1652

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 А якія зімка навявала гурбы! Аж па самыя дахі. Хлопчыкі ўзбіраліся на іх, а тады з’язджалі зверху. Крык, гоман, смех – зімовыя дзіцячыя радасці. А як прыходзілі дадому ўсе ў снезе, дык бабуля сварылася, прымушала хутчэй распранацца ды вытрасацца, развешвала мокрую вопратку над печкай, паіла нас гарачым малаком і заганяла на ляжанку. Там ляжалі паліто, кажухі, зверху коўдра і вялізныя падушкі. Было цёпла і ўтульна. Віселі пучкі нейкай травы, сплеценая цыбуля. І гэта было нашае з Валерыкам зімовае прыстанішча.

 На гэтай ляжанцы мы жылі. Тут мы чыталі кніжкі, гулялі ў хованкі, расказвалі казкі. Доўгімі зімовымі вечарамі да нас залазіла бабуля і распавядала пра сваё жыццё-быццё.

 Любая баба Проска! У Міхалове яе клікалі Просачкай за маленькі рост і незласлівы характар. Яна калі і крычала ды лемантавала, дык без злосці, а ўсё больш з гумарам. Любіла смяяцца і жартаваць, спяваць старадаўнія песні. Ад яе і мы з братам навучыліся.

 Узгадваецца такая навагодняя гісторыя. Раней гналі самагонку, асабліва пад свята якое. А тут на носе адразу і Новы год, і Каляды. І вось збіраюцца ў нашую хату цётка Фенька ды цётка Клаўдя. Вакенцы завешваюцца коўдрамі, зашчапляюцца дзверы, запальваецца газавая лямпа, сядаюць цёткі з бабуляй на ўслончыкі, ну, і працэс пайшоў.

 З прычыны свайго маленства мы большая часткай не разумелі таго, што адбываецца. Аднак была ў нас ў гэтай справе свая місія – слухаць і назіраць, каб, не дай бог, не наскочыла міліцыя. Валерык выходзіў на вуліцу, правяраў, паглядваў удалячынь, слухаў. Ну, а я ўсё больш з нашай ляжанкі ў акно пазірала, ды за працэсам сачыла.

 Шпарка кропае празрыстая вадкасць, цікаюць ходзікі на сцяне, спіць, скруціўшыся ў клубочак кот, цішыня, спакой, дрымота запаўняе хата. Але спаць нельга, трэба, натапырыўшы вушы, слухаць, тым больш жанчыны маўчалі, маўчалі і раптам загаманілі ціхеньга, на паўголаса. І ўжо чагосьці смяецца баба Проска. Ай-яй! Гэта ж я задрамала дый прапусціла, як мае цётачкі знялі пробу з той гаручай вадкасці. І загаманілі, забыўшыся на асцярогу, вось-вось запяюць…

 І сапраўды, быццам падслухаўшы мае думкі, запявае бабуля. Злятаю з печы:

 - Цішэй, вы, асмялелі зусім!

 - А чаго цішэй? – здзіўляецца бабуля.

 Ужо нічога нідзе не кропае, толькі патрэскваюць дровы ў пячурцы, бабуля замешвае цеста на бліны.

 - Ну, што, вартаўніца, праспала міліцыю? – смяецца бабуля.

 Ага, праспала. А калі, і сама не памятаю. Але не здаюся:

 - Але ж я чула, як вы спявалі.

 - Гэта табе прыснілася, кажа бабуля.

 - А міліцыя не прыязджала ?

 - Не, не, усё абыйшлося.

 Ну то і добра. Зараз паснедаю, ды пабягу да Танькі, каб пахваліцца важнай місіяй, якую сёння на мяне ўсклалі.

 Дужа зайздросціла Танька, што мне даверылі такую сур’ёзную справу – ахоўваць ад міліцыі гнаццё самагонкі. Вядома, я крыху прыдумала – і як міліцыя ішла вуліцай, і як грукалася ў наш калідор, а я выйшла і сказала, што дарослых дома няма, дык яна і пайшла. Аднак не важна, калі крыху і зманіла. Важна, што я сапраўды была на таемнай варце.

 А навагодния цуды не пакидали Михалова…


Шла по улице Зима, 
Вдруг поднялась кутерьма: 
Ребятня в снежки игралась 
И в сугробах кувыркалась.
Дед Мороз с мешком подарков 
Отрывался в местном парке, 
А Снегурка в белой шубке, 
В джинсах стильных, а не в юбке. 
Зайцы прыгали с деревьев, 
Волк из банки ел варенье, 
А лисичка на рыбалке, 
Наловила рыбы палкой. 
Белки шишки разбросали, 
Спать медведю не давали. 
Потерял ёжик иголки
И взаймы просил у ёлки. 
Но капризничала ёлка,
И топорщила иголки. 
Обезьянки были рады, 
Веселились до упада, 
Только плакали овечки - 
Год не может длиться вечно. 
Вдруг петух закукарекал, 
Отозвалось где-то эхо. 
Завершила круг Планета - 
Слов хватило лишь на это.

Ровесникам мальчишкам из ненаписанной мной книжки посвящается.

Напісана ў 2016 годзе.



Метки: Лисичёнок (Гурко) Тамара

НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





20 дек 2016 в 18:36 — 8 лет назад

Спадарыня Тамара! Усе твае апавяданни цикавыя, адпавядаюць рэчаиснасти и сам адчуваеш смак тых ягад, ци чаго яшэ другога.

Але апошняе (гэта) ---- ШЭДЭВР.

Памятаю дзяцинства, часта быу у Верабках. Хоць тады и не спытывау "сивуху", але ведаю, што яна была з зерня, бо на цукар у сялян не было грошау, так як калгасникам не плацили их, працадни ишли на тое, каб не адабрали агарод.

Дык пра "апошняе". Тут ужо не тольки адчуваеш пах (запах) и смак сялянскага напитка, але устрымаеш як ён бяжыць па глотцы и прыемна абжыгае страуник (желудок).

"Пьян без водки".

Тамара, працягвай свае апавяданни! Цикава, жыццёва, натуральна, без падвохау, Адчуваецца, што ад душы.

З павагвй!





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю







Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ