У 2014 годзе лепельскія сьвядомыя паставілі крыж на месцы расстрэлу, якое дагэтуль замоўчваецца (глядзець тут). У кастрычніку 2017 году жыхар Бароўкі Анатоль Паўлоўскі паведаміў, што крыж знік. Блукач ВАЛАЦУЖНЫ выехаў на месца. Крыж ляжаў на зямлі эпітафіяй уніз. Звежы злом сведчыў, што ён не згніў – яму дапамаглі паваліцца несьвядомыя. Блукач і Скалаброд трывала прывязалі дротам да тоўстай сасны адзіны ў свеце відавочны прымітыў афіцыяльна засведчанай актам эксгумацыі, але болей ні ў якім дакуменце не прызнанай брацкай магілы.
НРАВИТСЯ |
СУПЕР |
ХА-ХА |
УХ ТЫ! |
СОЧУВСТВУЮ |
Рабіць выгляд, што гэтых пахаванняў няма -- злачынства. А чаму сьвядомыя не звернуцца пісьмова да ўладаў ці дэпутатаў, ці у пракуратуру з адпаведнай прапановай ?
Звярталіся ў ваенкамат і да былога намесніка старшыні райвыканкама Нікіціна. Абяцалі даслаць пошукавы батальён для раскопак. Але ў сьвядомых не хапіла настойлівасці працягваць дамагацца выканання абяцанку. У мяне сустрэчнае пытанне да абсалютна ўсяго грамадства: а чаму гэту высакародную справу павінны ажыццяўляць менавіта сьвядомыя, да якіх негатыўнае стаўленне ў большасці таго ж грамадства? А дзе астатнія яго складальнікі?
А што праблема з увекавечваннем брацкай магілы справа надзвычай важная - сведчыць колькасць праглядаў рэпартажу, на які ўказвае спасылка ў навіне - 73000.
Ты ж ведаешь, што грамадства можа паабяцать, а потым на галасаванні паднятую руку схаваць за суседа. Гісторыю робяць адзінкі. Ты лепей за ўсіх валодаешь ведамі па гэтай справе -- табе і пачынаць, "каб потым не было пакутліва балюча за ...". Мы можам падісацца пад зваротам і падтрымаць.
Я часта вытыркаўся першы і першы атрымліваў па башцэ. А тыя, хто мяне падпурхтоваў, у кусты хаваліся. Я паразумнеў, лічу сваё жыццё цяпер у разы больш прыстойным, чым у СССР. Яшчэ больш яго не палепшыць ніякі зрух у грамадстве, дакладней - не дачакаюся яго. Жыць жа мне не так ужо і шмат. Дык навошта псаваць сваё жыццё за паляпшэння яго тым, хто сам баіцца тое рабіць? Няхай пашукаюць дурную Дуньку.
У падтрымку таго, каб з дапамогай 52-га пошукавага батальёна даследаваць гэтыя пахаванні і належным чынам увекавечыць памяць загінулых, сёлета выказаўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Мартынаў у інтэрв´ю газеце "Лепельскі край" (змешчана на першай старонцы газеты за 10 мая 2017 года) і я асабіста чуў як Ігар Феліксавіч даваў адпаведнае даручэнне наконт гэтага ваенкому Лепельскага і Ушацкага раёнаў Васілю Шапка.