Шушкевіч Валадар Канстанцінавіч
Літаратурны псеўданім: Валацуга
Нікнэймы: Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, Валацуга, Ваўчок, ШВейК
Родны край: Лепельшчына.
Нарадзіўся ў вёсцы Верабкі ў 1952 годзе.
Жыў у вёсцы Гадзіўля.
Палітычны пафігіст. Паганскі атэіст. Шчаслівы пенсіянер. Скандальны журналіст. Апантаны краязнавец. Заўзяты вандроўнік. Адчайны блукач. Рызыкоўны валацуга. Бязмэтны бадзяўка. Несусветны лайдак. Нікчэмны рыбак. Сябра міфічных нячысцікаў.
Бацька Цмока Лепельскага.
Захапленне: блуканне па невядомых мясцінах.
Жыццёвы дэвіз: абы дома не сядзець.
Жыву ў Лепелі.