02 ноя 2017 в 08:43 — 7 лет назад

КРЫВАЯ ГІСТОРЫЯ ПЕШАХОДНАЙ ДАРОЖКІ

Тема: Валацужныя навіны     Сегодня: 1, за неделю: 1, всего: 1485

 Пешаходная дарожка з мікрарёна Сельгастэхніка ў жылы масіў пад народнай назвай Пасёлак настолькі даўно служыла звязкам між імі, што я нават не памятаю час нараджэння тратуару ў атачэнні густых яловых лесапалосак па абодва яго бакі. А вы ўжо не памятаеце і той яловы гушчар, скрозь які бегла заасфальтаваная стужка.

 Ды перашкодзіла лесапасадка пакласці газавую трубу. Ёлкі выкарчавалі, а трубу падвесілі на слупы, устаноўленыя менавіта на дарожцы. Пешаходы сталі хадзіць па асфальце Мінскай шашы.

 Нарэшце адказныя людзі агледзеліся, што гэта небяспечна для жыцця. Тады заасфальтавалі новую вузкую дарожку ўздоўж трубы. Нязручнай была яе паўмятровая шырыня, аднак пешаходы прынялі і такую ды злезлі з шашы. Але нядоўга яны цешыліся.

 Узяліся ставіць жалезабетонавую агароджу ад Сельгастэхнікі да “7 вятроў”, каб загарадзіць трубу і кусты за ёй ад вачэй транзітных вялікіх начальнікаў, і менавіта па дарожцы паставілі слупы. Пешаходы зноў узышлі на Мінскую шашу.

 Нарэшце адказныя людзі зноў агледзеліся, што гэта небяспечна для жыцця. Заасфальтавалі дарожку паміж агароджай і шашой. Узрадаваліся пешаходы і ў чарговы раз злезлі з перагружанай дарогі. Але з-за абыякавага асфальтавання дарожкі на працягу гадоў яна паступова правальлася ў балота. Дажджы на ёй утварылі невысахальныя сажалкі, і пешаходы зноў узлезлі на шашу.

 Нядаўна тую жоўтую агароджу-шкодніцу прыбралі, вачам стала вальней, аднак ад таго дарожка не палепшылася і па-ранейшаму патанае ў балоце. Баяцца твані пешаходы і не злазяць з аўтатрасы. Дарожкай-каналам цяпер карыстаюцца хіба што раварысты, паколькі высокія педалі ровараў не даюць мачыцца абутку - мелка.

 Пешаходы чакаюць чацвёртую па ліку, але ўжо капітальную дарожку.

 З паслядоўнасцю ламастэрства “труба – агароджа” ці “агароджа – труба” можа і пераблытаў. Але вынік аднолькавы, што і засведчваю фотафактам.

2 лістапада 2017 году.

Працяг будзе праз месяц.



НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





19 янв 2018 в 08:34 — 7 лет назад

Адказ:



19 янв 2018 в 08:35 — 7 лет назад

Адказ:





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю







Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ