Такога абсурду на пешаходнай дарожцы няма нідзе ў свеце. Даўным даўно паклалі ўпоперак заасфальтаванай дарожкі цеплатрасу з цэнтральнай кацельні ў мікрараён Сельгастэхніка. А трубапераход над ёй змайстравалі самы прымітыўны, які можна было б прымяніць выключна на хутары з адзіным жыхаром.
А тут жа - галоўны заезд у горад, прамысловы раён, ходзяць не толькі блізкія жыхары, але і сотні рабочых. А як можна пераадолець такую скрыню на ровары, як таго патрабуюць ПДД, на дзіцячым вазку? А што рабіць інвалідам на сваіх вазках ды хадунках?
Вось вам і барацьба з бар’ерным асяроддзем, якую вядзе ўвесь свет!
Раварыстам і вазочнікам не застаецца нічога іншага, як абыходзіць супер-бар’ер па балоце, што яны і робяць.
Сведчанне таму – сцежка ў абход. Навошта тады дарожка, каб яе абыходзіць?
Здагадаліся, што развагу вяду пра пешаходную дарожку ад чыгуначнага пераезду да рамзаводу насупраць ДЭУ-37? Ці выправяць відавочны лепельскі абсурд камунальнікі, дарожнікі, будаўнікі, рамонтнікі? Не важна, хто канкрэтна – важна, каб такая сярэднявечная пераправа знікла з ХХІ веку.
8 лістапада 2017 году.
Працяг будзе праз месяц.
![]() НРАВИТСЯ |
![]() СУПЕР |
![]() ХА-ХА |
![]() УХ ТЫ! |
![]() СОЧУВСТВУЮ |
Нейкі занадта капрызны гэты Блукач, -- мог бы хоць усхваліць будаўнікоў цеплатрасы за бліскучасць труб нават у лістападаўскі дзень.
Вот и получается что нет у нас строителей, в том числе и те горе руководители что руководят горе строителями . Потому и получается все сикось накось . За гроши ни нормальные строители ,ни нормальные руководители работать не хотят , поэтому они работают там где хоть немного платят . А у нас работают те кто нигде не нужен как работник. Это только у нас весной садят деревья , а летом эти же горе работники их косят.
Вот уж где респектище автору! По истине репортаж на злобу дня! Победим АБСУРД на пешаходнай дарожцы і любимы Лепель зажыве новай жызнью! Что вы конкретно хотите видеть на этом месте?
Одному от нехер делать пишет всякий бред. Другой подхватывает что кругом долбо@бы от того у нас такая жись с АБСУРДАМ НА ДАРОЗЕ. Как говорил один общеизвестный человек начните менять жизнь с себя, и вы не заметите как окажетесь в цивилизованном обществе!
PS кляузы писать гадко
Адказ: