16 июля 2018 в 09:17 — 7 лет назад

У БЯРЭЗІНСКІ ЗАПАВЕДНІК ЗАПУСЦІЛІ ЛЬВА

Тема: Валацужныя навіны     Сегодня: 1, за неделю: 4, всего: 1951

(Пра жыццё)

 У лясы Бярэзінскага біясфернага запаведніка запусцілі Льва. Ён адразу захапіў уладу ў свае рукі. Падпарадкаваў сабе ўсіх звяроў.

 Калі адчуў поўнае вяршэнства над звярыным княствам, выклікаў да сябе самага вялікага Зубра і загадаў:

 - Апоўдні, Рагаты, прыйдзеш да мяне. Станеш маім абедам. Зразумеў?

 - Зразумеў, - пакорліва прамыкаў Зубр і, маркотна прыціснуўшы рогі да карку, паплёўся развітвацца з Зубраняткамі.

 Наступным выклікае Леў тоўстага няўклюднага Мядзведзя і аддае загад:

 - Увечары прыйдзеш да мяне, Касалапы. Будзеш мне вячэрай. Зразумеў?

 - Зразумеў, - лісліва прарыкаў Мядзведзь і, знямелы ад непазбежнасці хуткай смерці, падаўся ў пушчу апошні раз памілавацца з Мядзведзіцай.

 Чарговай ахвярай Леў выбраў Ваўка. Выклікае і загадвае:

 - Шэры, з узыходам сонца каб быў у мяне. Пойдзеш мне на сняданак. Зразумеў?

 - Зразумеў, - як мага лагодней правыў Воўк і скіраваўся ў калгасны статак, каб апошні раз паласавацца смачным Цялём.

 На наступны дзень сыты Леў выклікае тлустага Зайца і, аблізваючыся ад уяўлення хуткай асалоды, загадвае:

 - З зыходам расы прыйдзеш да мяне. З цябе атрымаецца смачны полудзень. Ты, Касы, зразумеў?

 - Зразумеў, - дрыжачым голасам адказаў Заяц. – А пытанне можна?

 - Можна, - дазволіў леў.

 - А ці можна не прыходзіць?

 - Можна, - абыякава рыкнуў леў і скіраваў ганца па Лісу…

16 ліпеня 2018 г.



НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





17 июля 2018 в 09:26 — 7 лет назад

Я ничего не понял. Куда запустили и зачем? Где его взяли?



17 июля 2018 в 10:04 — 7 лет назад

У Блукача подрастают внучки. Пора сочинять сказки - лучше в стихах. Как Александр Сергеевич, у которого было с Натальей Гончаровой четверо детей. Блукач и родился чуть ли не в один день с Пушкиным, начало июня. Одна сказка уже стала былью (телефон хотел выдать "болью "). Интересно, кто подразумевается под львом - Л. Или П?



17 июля 2018 в 12:19 — 7 лет назад

У этой сказки глубокий философский подтекст. Суть его в том,что если кто то захотел сделать тебя своей жертвой,то пошли его на фиг и живи своей жизнью!



17 июля 2018 в 13:29 — 7 лет назад

Блукач, с тебя стих (басня) про животных. Аллегория. Заранее спасибо. Помнится, только в советских мультфильмах образ Зайца был положителен. "Ну погоди ". Хотя у любимого Михалкова с детства запомнившиеся строки. "ЛЕВ пьяных не любил, сам в рот не брал спиртного. Спасён был хаастунишка наш.. (Лев обожал подхалимаж ).



17 июля 2018 в 13:31 — 7 лет назад

Хвастунишка.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю







Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ