26 июля 2018 в 14:38 — 7 лет назад

МАСТАКІ ЎСЯГО СВЕТУ – ГОП ДА ЛЕПЕЛЯ

Тема: Валацужныя навіны     Сегодня: 2, за неделю: 5, всего: 1848

 Два дзясяткі мастакоў з Мінску, Гомелю, Полацку, Наваполацку, Віцебску і Санкт-Пецярбургу з’ехаліся на аграсядзібу “Поўсвіж” у Вялікі Поўсвіж, каб разнесці па Зямлі хараство Лепельскага краю.

 Стараюцца ва ўсю віцяблянка Люда Аляксандрава, палачанка Каця Мяснікава, новапалачанка Оля Якубоўская.

 А мальцы Дзяніс Барсукоў з Мінску, Юры Платонаў з Гомелю, Павел Хадаровіч з Мінску загрузілі ў багажнік мальберты, фарбы, крэслы і чакаюць астатніх мастакоў, каб разам паехаць шукаць цікавыя мясціны.

 І працэс пайшоў.

 Мижнародны пленэр мастакоў будзе доўжыцца ўвесь тыдзень. Завершыцца вернісажам. Любую з работ, якія я далёка не ўсе паказаў, можна будзе не толькі паглядзець, але і набыць на выставе-продажы на фэсце ў Поўсвіжы.

 Уваход вольны. Усе на фэст!

 Лепельскія мастакі таксама ўдзельнічаюць у пленэры. Гэта Марына Саўчанка, Алесь Саўчанка і яго былы вучань Коля Гапановіч. Іх пакажу ў рэпартажы з фэсту і вернісажу.



НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





26 июля 2018 в 20:52 — 7 лет назад

Ух ты Îòëè÷íî





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю







Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ