01 янв 2012 в 10:04 — 1 год назад

Новы год з Балотнікам

Тема: Прырода Лепельскага краю     Сегодня: 1, за неделю: 1, всего: 1194

Ніводзін Новы год не праводжу дома, каб кожны захаваць у памяці да скону жыцця. Куды кінуцца на гэты раз? Цмока я ўжо знайшоў напярэдадні галоўнага свята года ў Вялікіх Плотках. А ці не падацца мне на спатканне з Балотнікам? Яны ёсць у кожным балоце, як Вадзянік у кожным вадаёме.

Балотнік, самы пачварны з усіх нячысцікаў. Ён уяўляўся страшэнным таўстуном, зусім без вачэй, увесь у тоўстым пласце гразі, да якой наліпла ў беспарадку багавінне, смаўжы і іншая вадзяная жамяра. Прыгожымі вобразамі і гукамі яны заманьваюць ахвяру, якую пад зваблівай раслінаю чакае дрыгва. Калі ахвяра, блытаючыся ў каранях і ствалах лазняку, пачынае тануць, нячысцік хапае яе за ногі і паволі, але ўчэпіста цягне да сябе…

Энцыклапедычны слоўнік “Беларуская міфалогія”.

Незадоўга да навагодняй апоўначы загрузіў рукзак хатнімі дрывамі, сваю заўсёдную сяброўку Аглафіру -- палаткай, іншым валацужным рыштункам ды закускай, і рушылі мы ў прыгараднае балота. Блізкае -- ад майго трохпавярховіка роўна кіламетр. Блізкасць горада Балотніка не палохае -- не было б там яго, не было б і балота.

Загадзя абследаваў маршрут. Ад старой даваеннай дарогі на аэрадром, што будавалася ў абход Гарбатага моста, пакуль ён узводзіўся, на пляцоўку для складавання жвіру адгаліноўваецца кароткая насыпная жвіроўка. Яе з абодвух бакоў атачае непрасыхальнае балота, а дакладней -- жвіроўка яго разрэзала. На бакавінах праезнай часткі растуць тры сасны -- навагоднімі ёлкамі паслужаць.

Ідзём! Пытаю:

-- Чуеш, як Балотнік вухкае?

-- Гэта самалёт ляціць, -- нішчыць мае летуценні Аглафіра. -- І больш, прашу, пра містыку -- ні слова. Мне і без яе страшна.

Маўчу. А з самога так і прэ сказаць, што сляды на толькі што выпаўшым снезе не іначай як Балотніка. Але адважваюся толькі на тое, каб моўчкі паказаць на іх.

-- Сабака нядаўна прабег, -- папулярна тлумачыць Аглафіра.

Спрачацца не стаў, каб не злаваць маладзіцу, а то зараз жа дахаты папрэ.

Месца выбрана. Палатка пастаўлена. Наўкола -- свежы снег пры нулявой тэмпературы, які прысыпаў прывезеныя нейкім лэйбусам пластыкавыя і шкляныя бутэлькі. Балота злева, балота справа.

Палае вогнішча, хвілінная стрэлка набліжаецца да лічбы 12, а Балотнік не з’яўляецца. Клічу яго. Аглафіра забараняе -- магу ўвесь горад сюды склікаць.

Спіртное не браў, каб п’янаму не правароніць Балотніка. Абмежаваў сябе літровікам “Крыніцы” моцнай. Аглафіра расслабляецца мізэрным слоічкам самаробнага лікёру. Дзе ж Балотнік?

А ўжо і без яго добра. Надвор’е адмысловае. Настрой цудоўны. Нават забывацца пачалі на галоўную мэту нашага валочання сюды.

Роўна апоўначы падымаем конаўкі за Новы год.

Раптам чуем рытмічны плёскат. Кідаем у той бок позіркі. З балота набліжаецца хтосьці чорны. Цёмная постаць павялічваецца -- нізкая, але доўгая. Дзік!

Прызнаюся, напалохаліся. Пакуль з цемры на святло не высунуўся вялізны звер. Дык гэта ж канандойлеўскі міфічны сабака Баскервіляў!

Экскурс у гісторыю. 2008 год мы з Аглафірай сустракалі ля балотнага возера на Сінім балоце, што паміж аўтазапраўкай і аўтапаркам №14. Тады нас напалохаў велічэзны сабака, які міралюбіва з’еў нашы аб’едкі і пайшоў туды, адкуль прыйшоў.

Клянуся, гэта быў той самы сабака! Дык ці магла жывёліна чатыры гады бадзяцца па гарадскім наваколлі, каб зноў у навагоднюю ноч да нас прыйсці? Трызненне! Але частую даўняга сябрука не толькі аб’едкамі, але і свежай каўбасой. Хто ж ты, звер ці міф? І раптам мазгі свідруе думка -- Балотнік у вобразе страшэннага сабакі нас другі раз наведвае!

-- Фотаапарат давай! -- крычу Аглафіры.

Паспяваю зрабіць адзін фотаздымак. Пакуль шукаю пазіцыю для другога, сабака быццам у паветры раствараецца.

-- Дзе ён? -- крычу.

Аглафіра толькі рукамі разводзіць -- знік непрыкметна.

Не сумняваліся, што нас другі раз наведаў Балотнік. Больш на гэтым месцы не было чаго рабіць, тым больш снег пасыпаўся. Пасунуліся дахаты.

Валадар ШУШКЕВІЧ (ВАЛАЦУГА).



НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





01 янв 2012 в 12:04 — 1 год назад

балотнік з возера луконец, на купалле.Ужас!!!Ужас!!!

Болотник. Иллюстрация Ильи Комарова



01 янв 2012 в 12:21 — 1 год назад

Праўда, Балотнік! А з якога ён Луконца? На Лепельшчыне чатыры возеры з такой назвай: ля Бясед Слабадскога сельсавета, якое ўсе называюць Бяседскае; у лясным масіве паміж Гарадцом і Прудком Стайскага сельсавета; за возерам Тэкліц -- цераз дарогу вёска Слабодка Пышнянскага сельсавета; у балоце за кіламетр ад вёскі Заружанне Баброўскага сельсавета.



01 янв 2012 в 14:31 — 1 год назад

паміж Гарадцом і Прудком. как вспомню, так кидает в дрожь.Ужас!!!



01 янв 2012 в 18:25 — 1 год назад

Даўно туды збіраюся. Шукаў аднойчы той Луконец. На матацыкле двойчы праехаў па коле Гарадзец-Прудок-Зацякляская дарога- Гарадзец-Прудок-Зацякляская дарога, а месца, дзе трэба збочыць да возера так і не знайшоў. Налета абавязкова там пашукаю Балотніка і Цмока.



01 янв 2012 в 18:44 — 1 год назад

Если судить по карте озеро Луконец расположено возле деревни Беседы, а возле деревни Прудок расположено озеро без названия.



01 янв 2012 в 18:56 — 1 год назад

Усё правільна. Возера каля дачнага пасёлка Прудок (былая смалакурня) і ёсць Луконец, аднак з-за нязначнасці вадаёма картографы апусцілі назву. Дарэчы, у самім Прудку перагарадзілі рэчку Прудоўскую капітальнай плацінай, якая ўтварыла маляўнічае вадасховішча, падобнае на возера.



01 янв 2012 в 21:20 — 1 год назад

я сам ужо дрэнна памятаю, але каб спакойна агледзіцца, ды пакумекаць хвілін з 5, то знайшоў бы дарогу да возера. эх добрыя там карасі раней браліся!



01 янв 2012 в 21:45 — 1 год назад

На Луконец мяне звадзіць абяцаў Васіль Залатуха з Селішча, прадавец і гаспадар рыбалоўнай крамы "Васілёк", што па вуліцы Будзённага ля агароджы стадыёна.



01 янв 2012 в 21:49 — 1 год назад

Привет Василю! Нормальный был бы мужик, если бы доски в салоне машины не возил. Ржу-нимагу

Валацуга, завязывай с фамилиями, а то я фигни разной наговорю Улыбаюсь



01 янв 2012 в 23:27 — 1 год назад

Валацуга, калі што, звяртайся да мяне.пакажу я гэтае возера.самаму цікава там пабыць.даўно я ўжо ад балатніка па балоце не ўцякаў.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю


24-й припадок ностальгии. СТАРИКИ В МУЗЕЕ. Валацуга  — 1 неделю назад,   за неделю: 234 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ