Звесткі аб аўтары глядзець тут.
Сяджу з разяўленым ротам у стаматалагічным крэсле.
- Напішыце пра бездараж насупраць нашай паліклінікі, - кажа стаматолаг. – У цемры неяк прайсці між лужын. Я на працу і з працы хаджу выключна з ліхтарыкам, каб у запоўненую вадой яміну не ўваліцца.
- Ды мяне ніхто не абавязваў пісаць пра людскія праблемы. А пішу пра тыя, якія непасрэдна мне жыць перашкаджаюць. Па вашай жа вуліцы Войкава я ў лепшым выпадку раз на месяц праязджаю. Дый пісалі на сайце неаднойчы пра гэта і здымкі змяшчалі. Ніхто не бярэцца за рамонт.
- Можа вуліцу на паперы ўжо адрамантавалі, а грошы тыя пусцілі на іншыя расходы?
- Не магу такое сцвярджаць.
- Што ж нам тады рабіць? Як даць рады? На “гарачую лінію” званіць?
- Ну, у першую чаргу вам неабходна падаць заяўку на рамонт праезнай часткі ў адпаведную службу. Вы гэта зрабілі? Не ведаеце. Першым аргументам апраўдання даглядчыкаў вуліцы будзе тое, што яны не чулі пра яе стан, бо ніхто да іх не звяртаўся. Па-другое, “гарачая лінія” ананімныя звароты не прымае і абавязкова запатрабуе назвацца. Калі гэта будзе, напрыклад, загадчыца паліклінікі, за вынас смецця з хаты раённае начальства наедзе на галоўнага ўрача раёна, а той адпаведна адгуляецца на сваёй падначаленай. А вось калі “гарачую лінію” выкліча, скажам, прыбіральшчыца ды яшчэ са згоды загадчыцы, то нічога нікому за гэта не будзе. Дзейнічайце! Толькі абавязкова пачынайце з падачы заяўкі на рамонт вуліцы.
- Але лепш было б, каб у дадатак і вы пра гэта напісалі на сайт LEPEL.BY. Бо пакукуль прыедуць, лужыны высахнуць, замерзнуць, снегам замяце... А фотафіксацыя застанецца сведчаннем.
- Добра. Толькі ў знак падзякі за належны рамонт майго зуба напішу пра вашу дрэнную маставую.
Звёў я сківіцы і пайшоў фатаграфаваць вуліцу Войкава паміж вуліцамі Максіма Горкага і Лабанка.
Пакуль спускаўся па сходах, узгадаў патоўчаны асфальт на ўкраінскіх дарогах – гэта іх галоўная нацыянальная бяда пасля руска-ўкраінскай вайны. У 2014 годзе, каб паказаць стан украінскіх дарог, я спецыяльна фатаграфаваў вуліцу ў райцэнтры Міжгор’е Закарпацкай вобласці.
Параўноўвайце. Пачынаю паказ лепельскай вуліцы Войкава ад Максіма Горкага да Лабанка. Некалькі гадоў таму назад тут ляжаў нармальны асфальт. Але яго ўзадралі, каб закапаць трубаправод. Закапалі. І на тым вуліцу пакінулі на волю лёсу. Такая яна насупраць зубной паліклінікі.
Ад яе ганку і да вуліцы Лабанка праезная частка горшая за захалусны прасёлак.
Так выглядае праезная частка ад стаянкі ля паліклінікі ў той жа бок.
З таго ж месца глядзім у адваротным кірунку.
Ідзём ад паліклінікі ў бок вуліцы Максіма Горкага. Жах!
Набліжаемся да санстанцыі.
Паварочваемся на 180 градусаў.
Яшчэ робім з пару дзясяткаў крокаў у бок Максіма Горкага і зноў паварочваемся.
Аглядаем заезд у двор санстанцыі. А чаму санітарныя ўрачы не б’юць трывогу? Самі ж брыдуць па гразі.
І пацягнулася скалечаная вуліца ад санстанцыі да Максіма Горкага.
Далёка яшчэ ўкраінскай бездаражы да лепельскай.
Лістапад-2018.
![]() НРАВИТСЯ |
![]() СУПЕР |
![]() ХА-ХА |
![]() УХ ТЫ! |
![]() СОЧУВСТВУЮ |
Очень нецелесообразно улучшать дорожное покрыте. Это "деньги на ветер". К тому же, если будет ровная дорога, то транспорт начнёт ездить быстро и не будет успевать останавливаться перед мотоциклистами и пешеходами, а народа и так мало в городе, а магазы то новые каждый год повадились открывать(где взять покупателей ?), -- поэтому, как подсказывает здравый смысл, следует просить неспеша выкопать траншею для укладки оптического волокна, через год закопать, попрыгать на колдобинах неск. лет, и снова раскопать для укладки труб. и т.д.
потому что денег на дороги нет, на реорганизации ЖКХ путем присоединения к ЖКХ поселка, или водоканала тем же вектором - это да. Что касается вопроса в статье по поводу ремона на бумаге - ооочень вероятно. С таким беспределом в Лепеле сталкивались, когда отрапортовали о ремонте а реально - черта с два.
Предлагаю Валацуге побывать в Заслоново и сделать репортаж и о наших дорогах, не так, конечно, плохо, как на фото в данной статье, но как-то угрюмо
В еще более худшем состоянии улица Калинина между Ульянкой и Школьной.
С дорогами по всему городу и району проблема. Мне думается, что это из-за песнопений финансов дорожной службы и в целом районного бюджета. Пока не изменятся подходы к формированию местных бюджетов и порядок финансирования дорожных работ на местных дорогах, всё останется как есть.
https://lepelby.net/news_948.html Новый редактор газеты может еще хочет что сказать?