Звесткі аб аўтары глядзець тут.
Мне патэлефанавалі. Спыталі, ці змог бы паказаць групе турыстаў з Піцеру нашага Цмока. Ці мог я адмовіць?
Сядаючы ў машыну, спытаў, што яны хочуць убачыць у Лепелі. Адказ быў адназначны: Цмока.
Павёз іх спачатку не да Цмока Лепельскага, а да яго малодшага брата Цмока Прапанавага і Цмачанят Прапанавічаў.
З гары Прапанавай не адразу павёз замежнікаў ва Ўрочышча Цмока, а скіраваў мікрааўтобус на 1-ы Лепельскі канал, каб паказаць, што зрабіў для Лепеля іх зямляк цар Павел 1-ы будаўніцтвам Бярэзінскай воднай сістэмы.
Прыехалі да ўрочышча Цмока.
Павіталіся з гаспадаром гораду Сапегам.
Уразіліся Цмокам Лепельскім.
Сфатаграфавалі туман над возерам Лепель.
Пагушкаліся на пантонным мосце.
Пабедавалі, што на нулявым кіламетры не знайшлі адлегласць да Піцера.
Запатрабавалі адвезці іх туды, дзе можна купіць Цмока.
Папоўнілі ўласныя калекцыі.
У “Скарбонцы” пагулялі ў фотасесію.
І паехалі ў Бярэзінскі запаведнік працягваць вандроўку па Беларусі. Нашу краіну гасцям паказвае шукальнік крыніц Антон Камароў.
Адметна, што напачатку спытаў, на якой мове праводзіць экскурсію. Сказалі, што па-беларуску будзе экзатычней.
Лістапад-2018.
НРАВИТСЯ |
СУПЕР |
ХА-ХА |
УХ ТЫ! |
СОЧУВСТВУЮ |