Звесткі аб аўтары інфармацыі глядзець тут.
Звесткі аб аўтары кніжкі тут.

У краязнаўчым музеі адбылася прэзентацыя кніжкі даследчыка Валерыя Тухты “У бляску і цяні салдацкіх крыжоў” аб кавалерах важнай царскай узнагароды, нашых земляках.

На прэзентацыю сышліся прыхільнікі творчасці аўтара многіх кніжак аб мінулым Лепельскага краю.

Дырэктар музею Аліна Стэльмах коратка ахарактарызавала герояў-кавалераў.

Супрацоўнік музею Уладзімір Баранаў пазнаёміў прысутных з гісторыяй галоўнай узнагароды ніжэйшых чыноў царскай арміі.

Валер Тухта распавёў, як збіраў звесткі для кніжкі.

Пасля прысутныя пазнаёміліся з музейнай экспазіцыяй, прысвечанай георгіеўскім кавалерам.

Анатацыю і змест кнігі можна паглядзець тут: “Выйшла кніжка пра лепельскіх кавалераў”.
Версію біяграфіі лепельскага кавалера Дамініка Канопкі ад Блукача Валацужнага можна пабачыць тут: "Доминик Конопко: герой не нашего времени".
Снежань-2018.
![]() НРАВИТСЯ |
![]() СУПЕР |
![]() ХА-ХА |
![]() УХ ТЫ! |
![]() СОЧУВСТВУЮ |
Цi будзе магчымасьць набыць твор у электронным выглядзе?
Не. У інтэрнэт тэкст кніжкі не заганялі.