01 янв 2019 в 11:59 — 6 лет назад

ЛЕПЕЛЬЦЫ ПАЧАЛІ ЖАНІЦЬ ЦЯРЭШКУ

Тема: Валацужныя навіны     Сегодня: 1, за неделю: 6, всего: 1739

 “Жаніцьба Цярэшкі” – старажытны народны абрад, а таксама гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, якая ўключана ў Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА. У даўнія часы вясёлае каляднае ігрышча праводзілася напярэдадні Каляд. На адзін вечар кожны малады хлопец станавіўся Цярэшкам і выбіраў сабе дзяўчыну. А затым усе “пары” гулялі жартоўнае вяселле з песнямі, танцамі пад гармонік і вясёлымі гульнямі.

Паводле традыцыі лепельцы паехалі распачынаць сезон у вёску Валодзькава Глыбоцкага раёну, каб зладзіць абрад разам з глыбоцкімі захавальнікамі даўніх звычаяў. На гэты раз я не паехаў: некалькі разоў рабіў адтуль рэпартаж, атрымаецца паўтор. Дык вось рэпартаж на сайт тэлеканалу "Белсат" зрабіў глыбоцкі журналіст Зміцер Лупач.

Цалкам яго твор глядзіце вось тут: «Будем мы капустку варить, будем мы Терешку женить». На Глубоччине устроили «Женитьбу Терешки».

Мае ранейшыя рэпартажы з "Жаніцьбы Цярэшкі" на Глыбоччыне знаходзяцца тут: "Праздничный экспорт женитьбы Терешки"...

 ...і тут: "Наши учат женить Терешку".

Жывуць беларускія традыцыі!

 



НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





02 янв 2019 в 08:20 — 6 лет назад

З такімі юнакамі і дзеўкамі беларуская традыцыя ў небяспецы, аднак.



02 янв 2019 в 12:18 — 6 лет назад



02 янв 2019 в 12:20 — 6 лет назад

О,ДА! Особенно хорош "юнак" на последнем фото, а "дзеука" аж сомлела от закахання.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю







Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ