Звесткі аб уўтары глядзець тут.
Свядзіца раскінула свае хаціны па абодва берагі аднайменнай рэчкі, якая нясе свае воды ў Эсу. Вёска мае даволі багатую і старажытную гісторыю.
- Назва пашла ад святой вадзіцы – Свядзіца, - распавядала жыхарка Свядзіцы Зінаіда Максімаўна Змітрачонак 1938 году нараджэння. - Раней многа крынічак было ў рацэ, што цячэ цераз Свядзіцу. Гэта цяпер іх пазамывала.
Некалькі гадоў таму назад у наваколлях была знойдзеная каменная сякера, якой пяць тысяч гадоў.
Далёкія продкі пакінулі свае сляды ў выглядзе курганоў і гарадзішчаў. У цэнтры вёскі, на могілках, захавалася больш за 20 старажытных пахаванняў Х-ХІІІ стагоддзяў. Мясцовыя жыхары распавядаюць легенду пра таямнічую яўрэйскую царыцу, што вяла вайну; тады загінула шмат людзей, якія былі тут пахаваныя.
- Нейкая царыца яўрэйская была і вайну вяла, вот людзей і закапвалі, - згадвала мясцовая жыхарка Надзея Міхееўна Шамшур 1914 году нараджэння. - Пра гэта расказвала бабушка, а ей - ацец Сцяпан. Там была валатоўка – нахадзілі і пацеркі, і хрэсцікі ля хаты, што напроціў фермы. Тады раскапалі і паставілі хату.
- Дзе падстанцыя, дзе сад, было валатовак! – дапаўняла тутэйшая жыхарка Лізавета Прахораўна Пшонка 1923 году нараджэння. - Была іх многа. Мама казала - нейкая раса. І вот тут яны ўсе пагіблі. На нашым кладбішчы была каждая магіла камнямі абкладзена, а тыда людзі пабралі строіцца. На нашай вуліцы быў крэст. Ён ужо абабіты. Ён быў там, дзе клуб. Казалі, што гэта была граніца.
На працягу стагоддзяў Свядзіца з’яўлялася адной з самых густанаселеных вёсак. У 1910 годзе тут была створаная земская школа, якая знаходзілася ў наёмным памяшканні.
Запісана ў 2013 годзе.
НРАВИТСЯ |
СУПЕР |
ХА-ХА |
УХ ТЫ! |
СОЧУВСТВУЮ |
<a href="http://18.141.111.30/">mesin slot online terpercaya</a>