21 мар 2012 в 16:45 — 1 год назад

ПЛАСТЫКАВЫ САД, або РАЙ У МАТЫРЫНСКІМ ЗАЛЕССІ

Тема: Прырода Лепельскага краю     Сегодня: 1, за неделю: 1, всего: 1291

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Ехалі транзітам скрозь вёску Залессе матырынскае. Ля адной хаты міжволі спыніліся – настолькі прыцягнула ўвагу арыгінальнае аздабленне двара. Уваходная брама, пальмы, клумбы, гараж, прыбіральня зроблены з пластыкавых бутэлек. Дэкаратыўныя малыя архітэктурныя формы выдатна дапаўняюць крушні ля іх. Быццам у рай трапілі.

-- Гэта ж трэба было столькі піва напіць!

-- Не столькі бутэлек выпіта, колькі муж Аляксандр назбіраў ля дарог, на пустках, звалках, у лесе, -- кажа гаспадыня Людміла Шумель. – Як убачыць, так і валачэ дахаты. Прымяненне ўтылю самі вынаходзім. Вынік перад вамі. Часу на тое хапае – ваенныя пенсіянеры мы. У Новалукомлі кватэру маем. Аднак па выхадзе на пенсію не сталі шукаць працу, а вядзём гаспадарку на мужавай радзіме.

Любяць людзі прыгожае. І навакольнаму асяроддзю карысць – смецце прыбіраюць.

 

Ваўчок ВАЛАЦУЖНЫ (Валадар ШУШКЕВІЧ). 2012 год. ЛЕПЕЛЬ.

На здымках: пластыкавы двор у Залессі.



НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





22 мар 2012 в 10:23 — 1 год назад

Это еще что, на Азаренском плот в четыре яруса сделан, залюбовался перевязкой. Голь на выдумку хитра.


22 апр 2012 в 21:17 — 1 год назад

Пластыкавы двор у Залежжы-пошласце и больш ничаго.



22 апр 2012 в 23:52 — 1 год назад

У адказ зноў напрошваецца мой любімы выраз: кесару -- кесарава, а слесару -- слесарава.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю


24-й припадок ностальгии. СТАРИКИ В МУЗЕЕ. Валацуга  — 1 неделю назад,   за неделю: 235 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ