Звесткі пра аўтара глядзець тут.
Мне даслалі здымкі са старых могілак, што знаходзяцца ў лісцёвым зарасніку на высокім беразе возера Тэкліц.
Там шмат надмогільных камянёў. Менш каменных крыжоў. Болей дакладная прывязка такая: на аселіцы вёскі Аўгустова (па-бальшавіцку - Звязда), напачатку спуску да возера, трэба звярнуць налева ў густы лісцёвы гай. Спачатку пачнуцца курганы-валатоўкі. За імі знаходзяцца закінутыя могілкі, што на здымках.
І курганы, і могілкі раскопваў археолаг Андрэй Вайцяховіч у 2001 годзе. Адметна тое, што першы курган выбраў на ўзлеску, ля самага прасёлку да возера, каб лягчэй было капаць. Знаходкамі сталі бытавыя адкіды, куча якіх паспела абрасці дзірваном. Наступныя знаходкі з іншых курганоў былі сапраўды сенсацыйнымі. Знайшлі археолагі і адпаведныя прадметы ў старой могілцы.
Я тады быў на раскопках Вайцяховіча і яго каманды. Яшчэ ўгаварыў Валеру Байкова, гаспадара мясцовай гаспадаркі "ВалБіК", бясплатна карміць археолагаў у сваёй сталоўцы. Жылі тыя ў будынку былой калгаснай канторы. Дык паводле старых успамінаў пішу пра лісцёвы гай, а на здымках бачу змешаны лес. Але ж за 18 гадоў такая прыродная метамарфоза цалкам верагодная.
Калі хто можа дапоўніць штосьці ва ўжо вядомыя звесткі пра ўзгаданыя курганы і могілкі, паведамце ў каментарах да гэтага звароту або на мой акаўнт. Веласіпедыст, ты ведаеш той край. Пракаментуй, калі ласка, здымкі.
30.Х.2019
![]() НРАВИТСЯ 1 |
![]() СУПЕР |
![]() ХА-ХА |
![]() УХ ТЫ! |
![]() СОЧУВСТВУЮ |