26 мар 2012 в 19:34 — 1 год назад

ЯК ЗНАЙСЦІ СЛЕДАВІК

Тема: Природа Лепельского края     Сегодня: 1, за неделю: 2, всего: 1495

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Часта даводзілася чуць, як безвынікова шукалі камень-следавік, арыентуючыся на ўказальнік на дарожным знаку, пастаўленым збоку Аршанкі насупраць вёскі Залессе. Справа ў тым, што першапачаткова дарожны знак “Славутасць” стаяў за паваротам на Следавік. Таму шукальнікі траплялі не на той лапік поля. Сёлета знак перанеслі на патрэбнае месца. Камень з адбіткамі чалавечай нагі і слядоў хатняй жывёлы трэба шукаць наступным чынам.

Перад адгалінаваннем ад Аршанкі дарог на асфальтавы завод і вёску Залессе стаіць дарожны знак “Славутасць” з надпісам “Камень-следавік”.

Насупраць адгалінавання, за прыдарожнымі дзвюмя соснамі, ёсць правы з’езд на вузкае поле.

За полем паралельна Аршанцы пралегла паласа кустоў. У ёй прыкметны прагал. Трэба кіравацца на яго. Далей праезду няма.

Там перайсці канаву. Насупраць праз якіх паўсотні метраў пачынаецца перпендыкулярная ёй паласа хмызу. Абысці яе справа і рухацца полем паралельна ёй так, каб кусты заставаліся злева. Прапусціць адзін прагал у іх з ракітай на мяжы поля.

Перад канцом кустоў адразу кінецца ў вочы прагал, і ў ім будзе бачны Следавік. Усяго ад Аршанкі не болей за паўкіламетра.

Вось і прыйшлі на Следавік. Гэта вясною ён плавае ў балоце, а ўлетку ля яго качацца можна.

А да лета не забывайцеся абуць гумовікі.



НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





26 мар 2012 в 19:39 — 1 год назад

Так выглядаюць сляды на Следавіку.

А такі сам Следавік.



30 мар 2012 в 00:35 — 1 год назад

А кто тот лысый симпатяга на фотках?Очень украсил фотосессию болота.



31 мар 2012 в 18:30 — 1 год назад

Ірада, меў гонар асвятліць сваёй лысінай балота вакол Следавіка не хто іншы, як Валацуга.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю







Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ