Звесткі аб аўтары глядзець тут.
З 16 сакавіка 2020 году назаўсёды зачыняецца каса на лепельскім чыгуначным вакзале. Квіткі на дызель будуць прадаваць вагонныя касіры. Білеты на міжгароднія і міжнародныя цягнікі лепельцы могуць набыць толькі праз інтэрнэт. Бліжэйшая чыгуначная каса застанецца працаваць у Чашніках. Гэты чыгуначны дурдом выклікала аптымізацыя, згодна з якой беларуская чыгунка павінна скараціць 7000 чыгуначнікаў.
Падобны абсурд чакаецца і ў “Беларусбанку”, у тым ліку ў лепельскім аддзяленні.
15.3.2020.
НРАВИТСЯ |
СУПЕР |
ХА-ХА 1 |
УХ ТЫ! |
СОЧУВСТВУЮ |
Лучший комментарий
СМК, ты разважыў па-філасофску. Мне спадабалася. І пазбаўленне гораду з 18-тысячным насельніцтвам чыгуначнай касы я таксама кваліфікую як піпец усяму. Больш ніколі не падумаю, што Беларусь рухаецца да лепшага. Такое ЧП - сведчанне краху не толькі эканомікі, а ўсёй краіны цалкам.
Адкуль чутки пра 7000? Не зашмат ли?
Игорь Самохвалов, Блукачу інфармацыя перададзена інкогніта. Аднак абвестка (без указання прычыны) аб ліквідацыі касы вісіць у зале чакання аўтавакзалу.
Называлі і колькасць ліквідацыі працоўных месцаў у лепельскім банку, аднак дурная Блукачова башка не запомніла: 27 ці 17. Таму ён не прымяніў лічбу ў інфармацыі.
Сейчас везде банки сокращают отделения и людей. Цифровая эпоха наступает - ликвидирует огромное количество рабочих мест. Это ещё Искусственный интеллект пока не создали, а так и программисты будут не нужны )))
Леонид (admin), камент слушны. Але як дзяржава ўсадзіць штучны інтэлект у мазгі пенсіянераў, якія дуб дубам у "ЕРІП"е і інфакіёсках? І які штучны інтэлект будзе прадаваць чыгуначныя квіткі на лепельскім вакзале? А ў савецкія часы на пошце па вуліцы Партызанскай штодзень сядзела касірка, якая прадавала авіябілеты па ўсім СССР, хоць самалётаў тады лятала ў разы меней.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, як жарт, магу адказаць, што для пэнсаў прыдуманы каронавірус!
Александр Чеботарь, сур´ёзнае меркаванне.
204 чалавекі зазірнулі ў гэты пост, і ніводін не падказаў, што ў загалоўку дапушчана памылка: Блукач замест "ЧЫГУНЦЫ" напісаў "ЧЫНУНЦЫ". Просіць у даленйшым указваць на памылкі. Сам аўтар можа шмат разоў перачытаць свой тэкст і не заўважыць пракол.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, я,например,заметил. Но ничего не написал.Во первых,всё равно понятно,что ты хотел сказать.А,во вторых,это такая мелочь по сравнению с невозможностью купить билеты на дальние поезда,что не стоит даже той неправильной буквы!
СМК, ты разважыў па-філасофску. Мне спадабалася. І пазбаўленне гораду з 18-тысячным насельніцтвам чыгуначнай касы я таксама кваліфікую як піпец усяму. Больш ніколі не падумаю, што Беларусь рухаецца да лепшага. Такое ЧП - сведчанне краху не толькі эканомікі, а ўсёй краіны цалкам.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, ну што табе за справа да чыгуначнай касы? Лепель нават без чыгункі паспяхова жыў некалькі вякоў, і, ў тыя часы, цмокі ў кожнай лужыне цмакавалі. Лепей напішы пра планы святкавання сёлетніх Цмакавін.
Мартин Минчук, Блукач ніколі не распрацоўваў планы фэстаў Цмока. Блукач запусціў у палёт Цмока, чым даў неверагодную магчымасць Лепелю раскруціць бы з неба ўпаўшы брэнд, і ператварыць захалусны райцэнтр у Нью-Васюкі. Лепель гэта не скарыстаў. Спрабавала Волька Маханенка, але не вытрымала грандыёзных цяжкасцяў, з якімі Блукач нават звязвацца не хацеў. Але ў раёне ёсць спецыяльныя людзі з вялікімі магчымасцямі зрабіць тое, аднак ім па барабану дадатковыя клопаты і развіццё Лепеля - навошта намагацца, калі зарплату плоцяць і так. Дый з Бярэзінскай сістэмы маглі зрабіць турыстычную Меку. Аднак зноў жа тыя самыя яйцы не пускаюць.