Звесткі аб аўтары глядзець тут
Звоніць дамафон. Крочу да вакна: свой патэлефануе на смартфон, службы не выклікаў, а незнаёмым не адчыняю, нават не пытаючы, хто. Пад дзвярыма стаіць чалавек у камуфляжы, масцы, з распыляльнікам за спіной. Такога можна запускаць у пад’езд.
Выходжу насустрач. Тлумачыць:
- Дезинфекция.
- А вы адкуль?
- Фирма «Малеев-Сервис».
- Давайце вас сфатаграфую і ў інтэрнэт заганю.
- Нет, не надо.
- Трэба-трэба – справу добрую робіце. Зараз па фотаапарат збегаю.
Збегаў.
- На вакно не атрымаецца здымак. Прайдзіце крыху вышэй. Вось так добра… Павярніцеся да мяне… Хвілінку… Яшчэ раз… І яшчэ…
- Прозвішча ваша напісаць?
- Не надо.
- Добра. Дзякуй.
- Пожалуйста.
За некалькі секунд так зліў лесвіцу на трэці паверх, што быццам яе вадой памылі. Паху не ўтварылася. Выйшаў сусед зверху. Пачаў абурацца:
- Хто гэта наліў тут нечага? Я ледзь не паваліўся.
- Гэта ад нас каранавіруса выганялі, - кажу.
- Ааа, тады добра, - пагаджаецца.
Простая быццам бы справа. Ужо стала як бы звычайнай. А настрою дадала: дбаюць, усё ж, пра людзей, хоць у нас і няма каранавіруса, а толькі псіхоз.
28 чэрвеня 2020 году.
![]() НРАВИТСЯ |
![]() СУПЕР |
![]() ХА-ХА |
![]() УХ ТЫ! |
![]() СОЧУВСТВУЮ |
Лучший комментарий
TIA, хутчэй за ўсё, маеш рацыю. Я ва ўзросце Ігара Самахвалава верыў, што змагу перавярнуць свет з дапамогай такіх бы сам самазабойцаў. Аднак не знайшоў пункта апірышча. Памылкова лічыў, што ім стане народ. Але народ наш дзейнічаў тады і дзейнічае цяпер па прынцыпе: гаў-гаў ды ў будку.
В чем смысл процедуры?
Источник человек, а на лестница.
Почему не ЖКХ/санстанция? Сколько денег ушло из бюджета сомнительное мероприятие?
Игорь Самохвалов, гэта кароткая інфармацыя з натуры, а не аналітычны артыкул. Чаму не санстанцыя і колькі пайшло грошай, аўтара не хвалюе. Ёсць факт і ён станоўчы. А каранавірус тоіцца ўсюды, чаго датыкнуўся носьбіт: дзвярныя ручкі, лесвічныя парэнчы, сляды ног...
Блукач, ну гэта як ракетай па птушкам.
А пытанни были для усих.
Игорь Самохвалов, калі пытанні былі да ўсіх, то згодны. Калі ж канкрэтна да аўтара, то адказ такі: нахрана яму праз тэлефонныя званкі ці асабістыя сустрэчы шукаць адказ на тыя пытанні, калі за гэта атрымае стандартны х... Навошта тады пісаў? Проста зрабіў карысную інфармацыю, што нешта робіцца. Зусім лепш было б не пісаць? Каму тады ад таго стала б лягчэй? Вядома, прасцей сыпаць гарох аб сцяну, абмяркоўваючы глабальныя праблемы з лепельскай глыбінкі.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, ну это ты зря - будучи в возрасте Игоря ты не только "абмяркоувау глабальныя праблемы з лепельскай глыбінкі" - ты еще и митимнги собирал!.. ))) Так что - кто бы говорил про горох, когдам бобом... эт самое... кидался.
TIA, хутчэй за ўсё, маеш рацыю. Я ва ўзросце Ігара Самахвалава верыў, што змагу перавярнуць свет з дапамогай такіх бы сам самазабойцаў. Аднак не знайшоў пункта апірышча. Памылкова лічыў, што ім стане народ. Але народ наш дзейнічаў тады і дзейнічае цяпер па прынцыпе: гаў-гаў ды ў будку.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, к сожалению - так...
Вот тут TIA как никогда права!))) Цікава як хутка Ігар СамахвалаЎ стане вядомым лепельскім краязнаўцам? Можа Блукач дасць якой парады?))) И еще, конечно, интересно - как обожаемый рабами известный вертухай на лепельщине такие вопросы решал?
Прикидываю какие деньжища малеев отмывпет на этих уборках...наверное волосатая лапа наверху
Виконт, калі цікавяць справы Малеева, пачытай вось тут: https://lepel.by/news2/914
Там не напишут кому и сколько