Вандроўныя нататкі старога валацугі
За вёскай Красналуцкага Валосавіцкага сельсавета, у бок суседніх Кавалевічаў,высіцца сярод поля вялікая каменная глыба.
Не спрадвеку яна выклікала ўражанне сваімі памерамі, бо некалькі дзесяткаў гадоў таму назад сярод кустоўя тырчаў з зямлі звычайны валун. Пачалі меліяратары праводзіць там культуртэхніку. Аднаму магутнаму трактару С-100 камень не паддаўся. Тады на дапамогу прыгналі другі “С”. Дзень раўлі ад перанапругі маторы, пакуль выцягнулі з зямных нетраў гіганцкую глыбу. Назаўтра адзін трактар паехаў на іншы аб’ект, а другі так і не скрануў з месца прышэльца з далёкай Скандынавіі.
Да гэтага часу застаецца глыба на месцы.
Вскоўцы шануюуь гэты помнік прыроды і абмінаюць пры апрацоўцы поля, стараючыся не пашкодзіць яго і тэхніку. Не стаў бы ён бяльмом у воку якому начальніку!
Ваўчок ВАЛАЦУЖНЫ (Валадар ШУШКЕВІЧ). 2012 год. ЛЕПЕЛЬ.
![]() НРАВИТСЯ |
![]() СУПЕР |
![]() ХА-ХА |
![]() УХ ТЫ! |
![]() СОЧУВСТВУЮ |