03 июля 2021 в 15:24 — 3 года назад

ВАЛАЦУГА МЕНЯЕТ СОЦИАЛЬНЫЙ СТАТУС АБИБОКА НА РАБА КРЮЧКА И ПОПЛАВКА

Тема: ФотаФік     Сегодня: 1, за неделю: 1, всего: 2528

Сведения об авторе смотреть здесь.

 ФотаФік - скарочаная форма слова "ФотаФіксацыя" ці фота ёсць, а тэксту - фік.

 Усё ж рабом кручка і паплаўка быць цікавей, чым абібокам.

3 ліпеня 2021 году.

 Глядзіце іншыя фотафікі тут.



Метки: Валацуга, абібок, Эса

НРАВИТСЯ
12
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ






Лучший комментарий

04 июля 2021 в 10:26  — 3 года назад

БАРЫС вАлосаЎскі, пытанне змены сацыяльнага статусу Валацугам з абібока на раба кручка і паплаўка вырашылася добра, але нялёгка. Да ляснога эсенскага віру за Забаенскімі могілкамі прымчаў без праблемаў праз Забаенне. Вяртацца вырашыў вакольным шляхам на Чарнаручча, дзе раней лёгка праязджаў на матацыклах. Аказалася, што цяпер скразнога праезду няма. Лесавозы нарэзалі глыбокія каляіны. Дажджы іх запоўнілі вадой. Упоперак ляглі зваленыя стыхіяй дрэвы. Не раб на матацыкле ехеў, а ён на рабе. Была сітуацыя, што ні назад, ні наперад. Хадзіў у разведку. За выратаванне палічыў першы былы водазаборны аб´ект.

Але ж да яго трэба было яшчэ прывалакчы матацыкл. Так што нялёгкае жыццё ў рабоў нават кручка і паплаўка.

3


03 июля 2021 в 22:47 — 3 года назад

Валацуга ! Учора 3шт., а сёння ВОсем.

Здаецца, у хутким часе ты зробишся БРАКАН*ЕРАМ ?



04 июля 2021 в 06:37 — 3 года назад

Микола Паравоз, ты памыляешся. Каб стаць браканьерам, трэба шмат працаваць: вырабляць і даглядаць снасці, ставіць іх, правяраць, цікаваць з´яўленне інспектараў. А гэта тытанічная праца. Узяцца за яе абібоку - гэта загнаць сябе ў невыноснае рабства, за якое яшчэ і штрафуюць такімі гіганцкімі штрафамі, ад якіх браканьеры вешаюцца. Таму абібок і надзяліў сябе статусам раба ўсяго толькі аднаго кручка і аднаго паплаўка. А здабыча яго не цікавіць - абы забава была.

2


04 июля 2021 в 08:11 — 3 года назад

Як добра, што вырашылася твае пытанне! Не капейкі ў гаманце, а рыба на стале)

Мо хутка паведаеш - чым адрозніваецца карась аднаго возера ад другога?



04 июля 2021 в 10:26 — 3 года назад

БАРЫС вАлосаЎскі, пытанне змены сацыяльнага статусу Валацугам з абібока на раба кручка і паплаўка вырашылася добра, але нялёгка. Да ляснога эсенскага віру за Забаенскімі могілкамі прымчаў без праблемаў праз Забаенне. Вяртацца вырашыў вакольным шляхам на Чарнаручча, дзе раней лёгка праязджаў на матацыклах. Аказалася, што цяпер скразнога праезду няма. Лесавозы нарэзалі глыбокія каляіны. Дажджы іх запоўнілі вадой. Упоперак ляглі зваленыя стыхіяй дрэвы. Не раб на матацыкле ехеў, а ён на рабе. Была сітуацыя, што ні назад, ні наперад. Хадзіў у разведку. За выратаванне палічыў першы былы водазаборны аб´ект.

Але ж да яго трэба было яшчэ прывалакчы матацыкл. Так што нялёгкае жыццё ў рабоў нават кручка і паплаўка.

3


04 июля 2021 в 13:15 — 3 года назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, я бачу, што гэта мяшканне энергетыкаў і мае назву - КТП. Уваходзіць 10 кВ, бачна, слупы стаяць - адыходзіло 2 па 380 В, зараз нічога нема))) Траву мо падкашваюць, мо на кансервацыі знаходзіцца)))



04 июля 2021 в 13:23 — 3 года назад

БАРЫС вАлосаЎскі, правады падыходзяць. Ніякай шчыліны не знайшоў, праз якую можна было б зазірнуць ці праціснуцца. Электралінія ідзе да наступнай свідравіны, надбудову да якой знеслі падчыстую.



04 июля 2021 в 13:28 — 3 года назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, калі блізка падыходзіў - ці чуў што? Калі нічога не чуў - адключана) Кали гук есць - працуе! И нумар на сцяне павінен быць)))



04 июля 2021 в 15:36 — 3 года назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, ёсць такая прымаўка: "Крывая каля прамой смяецца".

Я таксама неаднойчы пападаў у такое становішча. Думаеш зрэзаць напрамкі, а трапіш ці у буралом ці у балота. І назад вяртацца няма жадання, і наперадзе невядома што чакае. Толькі транспарт у мяне лягчэйшы - ровар.

1


04 июля 2021 в 15:53 — 3 года назад

А 10квт - это 10000 вольт !!! И подойти туда без спец. обмундирования и без спец. сапог, особенно в мокрую погоду, можно превратиться в УГОЛЁК.............

Но, по идее, подвод эл. энергии должен быть отключен........Хотя---всякое бывает.....



04 июля 2021 в 16:58 — 3 года назад

БАРЫС вАлосаЎскі, Микола Паравоз, калі гэта падстанцыя, то яна адключыная, бо замка няма, ўнутры абсталяванне дэмантаванае, паміж плітамі падлогі пуста і мелка.

1


04 июля 2021 в 17:11 — 3 года назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, тады віншую! Калі ты кажаш што правады есць а яна адключана, тады зразумелыя чытачы чытачы ведаюць, дзе алюміній!



04 июля 2021 в 17:19 — 3 года назад

Несцерка, у падобную сітуацыю з такой яе ацэнкай трапляю па некалькі разоў на год.



04 июля 2021 в 17:22 — 3 года назад

БАРЫС вАлосаЎскі, хочаш сказаць, што Валацуга стаў наводчыкам? Ды яму па фізе - паказаў тое, што ўбачыў. Забаронная зона там не адзначаная.

1


04 июля 2021 в 17:47 — 3 года назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, мне таксама абыяк! Але ж калі там будзеш зноў - успомні, што дрот быў!

2


04 июля 2021 в 19:02 — 3 года назад

БАРЫС вАлосаЎскі, удоўж і ўпоперак скалясіў Чарнаруцка-Забаенскі лес, аднак на тым месцы апынуўся ўпершыню. І наўрад ці траплю туды яшчэ пасля ўчарашняй муштры.

1




Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю







Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ