04 июля 2012 в 18:06 — 1 год назад

ЗВЯРЫ ЛЯ ДАРОГІ, або ЗАБАВЫ ДЗЕЛЯ

Тема: Природа Лепельского края     Сегодня: 1, за неделю: 2, всего: 1230

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Ля возера Бораўна са скво збіралі чабор на кампанент для гарбаты.

Вырашылі па дарозе дахаты спыніцца ля вальераў са звярамі, што знаходзяцца ззаду міні-базара на перакрыжаванні дарог Мінск -- Віцебск і Лепель -- Заслонава. У абход вальераў пайшлі з тылу. Аказалася, што звяры тусуюцца ля базару -- чакаюць ад людзей хабару. Адразу пазналі вальер для дзікоў -- ён увесь узрыты лычамі так, што сантыметра прыроднага долу не засталося. Адзін дзік ля агароджы са смакам намінае насыпанае, бачна, для падкормкі зерне.


У наступным вальеры знаходзяцца плямістыя алені. Аднак і яны таўкуцца каля базарчыка ў чаканні пачастунку. Не хочуць есці сена з запоўненай кармушкі.

Чамусьці вальер еўрапейскіх ланяў пустуе. Уцяклі? Здохлі? Перасялілі? Збраканьерылі? У канцы абходу ў вочы кінулася прыбіральня-шпакоўня. Разумна прыдумана -- не трэба прадаўцам у лесе шукаць патаемнай мясціны.


Базар гудзе. Спыняюцца транзітнікі. Адны штосьці купляюць, іншыя плююцца з-за дарагавізны ды са злосцю ляскаюць дзвярыма. Прыцаніўся толькі да чарніц -- 100000 бульбонаў просяць за пяцілітровае вядзерца.

Нарэшце ўбачылі аленяў. Мусіць рагаты самец прылёг у выкапаную капытамі ямку ды такім чынам схаваўся ад спёкі.

Вальер для аленяў чысты, узгорысты рэльеф надае яму прыродны выгляд. Бязрогая самка ці аленяня стала спакойна ля сасны ды язык высунула, мабыць хоча, каб хто прысмаку кінуў.

Скво ўзялася частаваць дзіка скрозь рэдкую сетку. Травіну нейкую толькі панюхаў і адвярнуўся. А вось галінку ракіты забраў, паклаў на зямлю і са смакам пачаў паядаць. Другі звер здалёк убачыў пачастунак і шпарка прыбег. Еў прама з рук.

Хацелася пагладзіць вепрука, аднак сетка перашкаджала. Зусім ручным ён здаваўся. Падышлі бацька з малым хлопчыкам і таксама ўзяліся частаваць жывёл. Многія шчоўкалі затворамі фотаапаратаў -- фатаграфаваліся разам са звярамі. Усім было цікава.

Ваўчок ВАЛАЦУЖНЫ (Валадар ШУШКЕВІЧ). 2012 год. ЛЕПЕЛЬ.



НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ







Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю







Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ