Сведения об авторе смотреть здесь.
ФотоФик - сокращённая форма слова "ФотоФиксация" или выражения «Фото есть, а текста Фик».
Пояснительное отступление от требований правил ФотоФика: Рудницкие пожни находятся на левом берегу Эссы между Вилами и Рудней. Разлив Уллы зафиксирован на понтонном мосту напротив упразднённого магазина.
* * *
Ух!
27 марта - 1 апреля 2023 года.
НРАВИТСЯ 4 |
СУПЕР 1 |
ХА-ХА |
УХ ТЫ! |
СОЧУВСТВУЮ |
Лучший комментарий
Марцiн , сёння наведаў Урочышча Цмока. Да самой пачвары вада не дабралася:
Аднак падмыла пешаходную дарожку:
Скіравала ў плаванне ўзбярэжную альтанку:
Пусціла ў дрэйф пешаходны масток на пляж:
Дзед Блукач, ці заліло вадой Цмока-помнік?
Марцiн , ля Цмока не быў. Трэба было пераехаць па пантоне. А на ім - куча пены. Пахадзіў вакол дый прарваўся скрозь гару бурбалак. Дома здзіўляліся са складу пены: Блукачысе давялося мыць штаны - пасля падсыхання калашын яны сталі рудымі ад бруду.
Марцiн , сёння наведаў Урочышча Цмока. Да самой пачвары вада не дабралася:
Аднак падмыла пешаходную дарожку:
Скіравала ў плаванне ўзбярэжную альтанку:
Пусціла ў дрэйф пешаходны масток на пляж:
Дзед Блукач, дзякуй.
Можа ведаеш, ці рэгулюе хто-небудзь узровень вады ў возеры акрамя Нептуна, Перуна і тутэйшых Цмокаў?
Марцiн , быццам крыху рэгулююць створкамі ГЭС. Аднак гэта палка з двума канцамі. Паводка перапаўняе возера і разводдзе затапляе ўзбярэжныя двары Пясчанкі. Трэба спускаць лішнюю ваду з Лепельскага вадасховішча. Тады пачынае выходзіць з берагоў Ула і затапляць прыватны жылы масіў ніжэй ГЭС. Як шукаецца залатая сярэдзіна, не ведаю. А яшчэ па сакрэту чуў, што патоп у Лепелі залежыць ад узроўню вады ў Заходняй Дзвіне.
Марцiн , здаецца, разгадаў склад кампаненту пены, што запаўняла пантонны мост за ГЭСам. Пасля зімы я адцёр штокі амартызатараў, што паржавелі ад высыпанай на галалёдныя дарогі солі. Пры штурме гары пены на пантоне, яна бясформеннай масай заляпала драндулет. За ноч высахла, і амартызхатары зноў аказаліся паржавелымі. Як развіднее, сфоткаю іх і пакажу.
Выснова: пену на пантоне і перад ім утварыла ўзбітая вадаспадам ГЭС дарожная соль, якая разам з талай вадой сцякала па нахільных гарадскіх вуліцах у Лепельскае вадавсховішча.Дзед Блукач, а ў мінулыя гады ці была такая пена як сёлета?
Марцiн , каб не спатрэбілася пераехаць па пантоне менавіта ў той момант, я б і не ведаў бы пра такое нашэсце пены на пераправу, бо ўвечары па самым пантоне бруілася рачная верхаводка, а пена толькі падпірала яго з боку ГЭС. Вось якімі сталі дугі пасля штурму пены:
І паплыла салёная лепельская пена саліць несалёнае Балтыйскае мора. Няхай іржавеюць варожыя караблі!
Марцiн , патоп на пантоне павялічыўся. Учора меркаваў пераехаць па ім з левага берага на правы. Не атрымалася. Паводка бурліць высока над пераездам. І магазін на тым беразе паплыў.
Дзед Блукач, мабыць Цмокі ўсердзіліся і помсцяць гораду за шматгадовае ігнараванне іхняга свята.
Марцiн , несумненна. Іншага тлумачэння і быць не можа.