07 дек 2015 в 23:08 — 9 лет назад

Галопом по Африке. ГАБОН...

Тема: Блукач в тридевятом княжестве     Сегодня: 1, за неделю: 2, всего: 1652

 

 Я здзіўлены, уражаны і адначасова напалоханы. У інтэрнэце пад доменам Габонcкай Рэспублікі (ga) створаны мой асабісты сайт  valatcu.ga

На сайце сабраныя мае працы за шмат гадоў. Зроблена ўсё прыстойна, пісьменна, за выключэннем некалькіх слоў на беларускай мове з памылкамі. Праведзена каласальная праца. Пра мяне змешчаныя дакладныя звесткі з раздзелу Об авторе блогу Валадара Шушкевіча. Аднак я азадачаны тым, што да сайту не маю ніякага дачынення, і аб ім даведаўся літаральна ўчора ад сябрука, які выпадкова натрапіў на ўзгаданы сайт.

 Калі гэта зроблена з добрых памкненняў, я ўдзячны невядомаму стваральніку за прапаганду маёй творчасці. Добра, што ён не ўказаў мае кантакты. Няхай і надалей робіць тое, што, па сутнасці, павінен рабіць я сам. Аднак я ўмешвацца не буду, паколькі не ведаю, што рабіць. Зайсці на “свой” сайт для ўнёску нейкага тлумачэння не магу, паколькі ён патрабуе рэгістрацыі. А рэгістравацца я баюся: раптам гэта правакацыйная падстава, каб дыскрэдытаваць мяне ў будучыні. Там няма мадэратараў, тэкст невядома хто кантралюе, хіба толькі сам падпольны стваральнік. Ад майго імя там могуць такога нагарадзіць, за што мяне прыцягнуць да адказнасці. Таму я вымушаны публічна заявіць, што адмяжоўваюся ад сайту valatcu.ga Як наведвальнік заходзіць на яго буду, аднак ніякіх творчых унёскаў і каментароў рабіць не збіраюся.

 Калі раптам з´явіцца нейкае тлумачэнне гэтай незвычайнай падзеі ў інтэрнэт-прасторы, паведамлю ў раздзеле "Блукач в тридевятом княжестве" майго блогу.

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ.

7-12-2015.



НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





08 дек 2015 в 00:18 — 9 лет назад

Прикольно! Поздравляю! Увас поклонник тайный появился



08 дек 2015 в 01:10 — 9 лет назад

самопиар!!! Инфа 100500%



08 дек 2015 в 08:36 — 9 лет назад

Унізе раздзела "Карта сайта" ёсць спасылка на заснавальніка Powered by Xmap

Быццам нічога страшнага ў тым няма:



08 дек 2015 в 11:13 — 9 лет назад

Не, это информация о разработчике программной платформы. Joomla - это бесплатная система.Об авторе ничего нет





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю







Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ