03 ноя 2017 в 08:14 — 7 лет назад

ГОРБ НА ЗАЕЗДЗЕ

Тема: Валацужныя навіны     Сегодня: 1, за неделю: 2, всего: 1592

 Даўным даўно, год так мо з 10 таму назад, будавалі пешаходную дарожку с мікрараёна “Сельгастэхніка” ў жылы масіў Пасёлак. Заставаўся лішні асфальт, і яго вывернулі на пад’езд з шашы Мінск-Віцебск да дому №13 па вуліцы Мінскай. Працоўны дзень заканчваўся, гора-будаўнікі спяшаліся дахаты, а таму гарачую асфальтавую гару не разраўнялі, і яна назаўтра ператварылася ў трамплін для тэхнікі. Аб яго ламалі паддоны, на ім разбівалі шкляную тару, аднак ніхто не нагадаў адпаведным службам пра абсурд на з’ездзе з шашы.

 У 2015 годзе сітацыю я абмаляваў былому намесніку дырэктара ЖКГ “Лепель”. Ён адразу паабяцаў, што лёгка выправіць хіб будаўнікоў – дашле фразу зрэзаць горб: хвілінная справа. Праз некалькі месяцаў я спытаў у начальніка: дзе фраза? А яна зламалася. Яшчэ праз месяц яе не адрамантавалі.

 Прайшло амаль тры гады пасля майго звароту. Начальніка таго няма. Фразы няма. А горб-трамплін ёсць.

 Новыя начальнікі ЖКГ: зрэжце трамплін. Гэтыя радкі і партрэты гарба лічыце маёй заяўкай. І яшчэ звярніце ўвагу на мора, што заліло з’езд з шашы. Калі яно высахне, то з дна паўстануць горы. І яны працягнуць рваць нервы вадзіцелям і пешаходам, ламаць дэталі машын і ногі людзей.

3 лістапада 2017 году.

Працяг будзе праз месяц.



НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





19 янв 2018 в 08:33 — 7 лет назад

Адказ:





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю







Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ