02 мая 2018 в 17:05 — 7 лет назад

ПРАВОДЗЯЦЦА РАСКОПКІ НА МЕСЦЫ РАССТРЭЛУ. Шуш

Тема: Валацужныя навіны     Сегодня: 1, за неделю: 2, всего: 1636

 На месцы расстрэлу невядомых ахвяраў за Сінім балотам пошукавы батальён праводзіць раскопкі.

 У яме, дзе, згодна з актам эксгумацыйнай камісіі, меркавалася брацкае захаванне, чалавечыя астанкі не знойдзеныя.

 Шурф у другой яме таксама паказаў мацерыковую (некранутую зямлю).

 Сам працэс раскопак здымаць не дазволілі.

 Пакуль нулявы вынік не азначае, што месца расстрэлу не было. Ямы маглі быць утвораныя падчас рамонту Мінскай шашы, а сапраўдныя брацкія магілы спіхнутыя бульдозерам на дарогу. Як раз такім чынам былі знішчаныя старыя могілкі ў Паддуб´і пры рамонце дарогі на Валосавічы.

 Раскопкі працягваюцца. Шукаюць сумленна. Пра вынікі дзейнасці археолагаў-вайскоўцаў - у наступных валацужных навінах.

2 мая 2018 году.



НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





03 мая 2018 в 06:59 — 7 лет назад

Блукач, участок каких размеров предстоит обследовать? Сколько времени это займёт при хорошей погоде?



03 мая 2018 в 19:46 — 7 лет назад

Сёння ваенныя археолагі працягвалі шурфаваць ваколіцы крыжа.

Насвідравалі дзірак па ўсім лесе.

Нават спрабавалі дзіравіць блізкае балота.

Пасля дзіркі засыпалі выцягнутай глебай, па якой вызначалі: некрануты "мацярык" выцягнулі ці культурны пласт, якім называюць калісьці ўзрушаны грунт. Затым дзіркі засыпалі, каб не паслужылі пасткай якой-небудзь жывёліне.

Усюды трапляўся "мацярык".

Заглыбіліся далёка ў лес, аж пад самае возера Бораўна, дзе ўчора вадзіла нас Вольга Міцкевіч, дзядзька якой быў расстраляны за Сінім балотам. У сярэдзіне 50-х яна пасвіла тут кароў, і маці паказвала магілу свайго брата, над якой стаяў прымітыўны чырвоны помнік з дошак і зоркай зверху. Канкрэтнае месца брацкай магілы не знайшлі, бо на тагачасным полі вырас цыбаты бор. Усюды "мацярык"!

Вайскоўцы павінны апераваць выключна фактамі. Таму яны не могуць агучваць меркаванні. За іх гэта зраблю я: хутчэй за ўсё брацкія магілы былі ўпіхнутыя ў дарожны насып, які фармавалі з прылеглых узбочын пры пашырэнні дарогі для замены брукаванкі на асфальт. Прыкладаў падобнага вандалізму на Лепельшчыне дастаткова (Паддубскія старадаўнія могілкі, дзясяткі "меліяраваных" сярэднявечных пахаванняў з каменнымі крыжамі). Магчыма, косці ляжаць пад асфальтам, а яго шурфаваць ніхто не дазволіць.

Заўтра будуць абследаваць самы грэбень узвышша ўздоўж азёрнага воднага ўрэзку.

Факт існавання расстрэльнага месца неаспрэчны, што пацвярджае акт эксгумацыі. Аднак канкрэтнай магілы пакуль не знойдзена. І хоць археолагі стараюцца з усіх высілак, логіка падказвае, што і заўтра знойдуць толькі "мацярык".

Канкрэтны акт раскопак пакажу пасля падвядзення іх вынікаў.



04 мая 2018 в 16:54 — 7 лет назад

Я шёп с черепичного завода через новый подвесной мост, в конце моста с левой стороны в будке сидел мужчина с винтовкой между ног. Мне он ничего не сказал, я прошёл мимо по этой же стороне и пройдя поворот дороги слева увидел с дороги два глубоких трёх стенных карьера. В конце были видны следы колёс теле, которые тянулись вдоль дороги с поворотом на дорогу, где и кучами высыпались.. Ещё я помню, что боковые стенки были ровные. не не обрушенные. Был я здесь до ВОВ один раз.. Во время войны я видел уже песчаную насыпь готовую под укладку шпал, никаких кареров уже не было.На мой взгляд весь песок с карьер пошёл на насыпь..Партизанская магила , которую многие видели в том числе и я, ближе к городу Про те карьеры я никому не говорил пока не прочитал акт. Дед-всевед.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю







Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ