
Кожны беларус павінен наведаць “Славянскі базар”. Так лічаць і лепельцы. Імкнуцца самастойна ці ў складзе калектыву пабыць у амфітэатры ў Віцебску.
Не засталася абыякавай да знакавай падзеі і раённая арганізацыя інвалідаў.

Гурт яе прадстаўнікоў спачатку разбегся па Горадзе Майстроў у пошуках сувеніраў.

Затым уселіся ў амфітэатры глядзець паказ “Фестывальны хіт”.

З цікавасцю паслухалі дэбюты маладых выканаўцаў з усяго свету.

У другой частцы канцэрту ўжо масцітыя ўдзельнікі журы парадавалі слухачоў-гледачоў сваімі “канькамі”. З заміраннем сэрца слухалі дзеці і моладзь далёкіх 60-х незабыўную песню “Джамайка” італьянскага хлопчыка,

а цяпер 72-гадовага спевака Раберціну Ларэці.

Дахаты з’явіліся пад раніцу з добрым настроем і прыемнымі пажыццёвымі ўспамінамі.
16 ліпеня 2018 году.
![]() НРАВИТСЯ |
![]() СУПЕР |
![]() ХА-ХА |
![]() УХ ТЫ! |
![]() СОЧУВСТВУЮ |