Пасля нататак “Новы год з Балотнікам” атрымаў шмат зваротаў з пытаннем, што гэта за пачвара. Адказваю:
Паводле энцыклапедычнага слоўніка “Беларуская міфалогія” Балотнік – самы пачварны з усіх нячысцікаў, якія жывуць у балоце. Гэта страшэнны таўстун, сляпы, увесь у тоўстым пласце гразі, да якой наліпла багавінне, мохавыя валокны, смаўжы, жукі…
Балотнікі – панурыя, няўклюдныя, маларухомыя, жывуць побач са сваімі братамі Багнікам, Аржавеннікам, Лознікам, дапамагаюць адзін другому пераследаваць чалавека ці жывёлу. Прыгожымі вобразамі і гукамі яны завабліваюць ахвяру ў дрыгву і, калі яна пачынае тануць, хапаюць за ногі ды цягнуць на дно твані. Усе балотныя нячысцікі не баяцца перуновых стрэлаў -- маланак, бо яны трацяць смяротную сілу пры дотыку да балота. Найбольш баяцца асушэння сваіх уладанняў. Калі сыходзіць вада, пачвары гінуць, зліваюцца з зямлёй і служаць угнаеннем.
Балотнік раніцай і ўвечары крычыць на розныя галасы: раве бы птушка бугай, кракае па-качынаму, булькоча бы цецярук, каб завабіць паляўнічага ці драпежніка. Вырошчвае багун сярод ягаднікаў дурніц, каб яго водарам задурманіць чалавеку галаву. Прабівае балотныя вокны, атуляе іх здрадніцкай расліннасцю, падганяе туды рыбу. Такія сатанінскія пасткі загубілі шмат людзей. Надта злуе Балотніка чалавечая выдумка хадзіць па балоце на балотных лыжах: паверхня трасецца, а чалавек рухаецца і не тоне. Яшчэ больш злуецца нячысцік у спякотнае лета, калі чалавек праводзіць па балоце нават каня з возам. Баіцца вымерзнуць у моцны мароз. З яго бярлогі час ад часу ўзнімаецца цёплае дыханне, утвараючы балотную палонку-пастку.
НРАВИТСЯ |
СУПЕР |
ХА-ХА |
УХ ТЫ! |
СОЧУВСТВУЮ |
Так понимаю, нам с Batasoм сейчас Болотника шукать?
Так. Ля кожнага балотнага возера, што зарастае і мае хісткія берагі, ёсць свой балотнік.
ілюстрацыя да тэмы хто такі балотнік
яшчэ