У Дрымаўшчыне ва ўласнай хаце згарэў 52-гадовы мужык.
Падрабязна чытаць тут: Под Лепелем сгорел сельчанин.
Як ледзь не згарэў Блукач ВАЛАЦУЖНЫ
Пачатак стагоддзя. Прыехаў на дачу ў Свяду.
Выпіў бутэльку віна. Паставіў гатаваць вялікім кіпяцільнікам ваду на чай у алюмініевым бітончыку. Лёг на ложак, каб пачытаць “Народную волю”. Адчуў, як газета выпала з рук на жывот. Значыць, драмаць пачаў. Імгненна падхапіў газету і ўзгадаў, што грэецца вада. Падбег да падаконніка. У бітончыку пуста. Кіпяцільнік згарэў. Выходзіць, што спаў, аж пакуль вада не выкіпела. Абышлося. А мог і дачу спаліць, і сам згарэць замест кіпяцільніка практычна цвярозым, бо паўлітра “чарніла” для мужыка – гэта, як кажуць, ні ў водным воку. Так лічыць кожны, хто на хвілінку кладзецца паляжаць з цыгаркай, уключаным газам ці кіпяцільнікам.
2018.
НРАВИТСЯ |
СУПЕР |
ХА-ХА |
УХ ТЫ! |
СОЧУВСТВУЮ |
Чарніла разбаўляць гарбатай і "Народнай воляй" -- гэта трэба мець вельмі экстравагантны густ.