Звесткі аб аўтары глядзець тут.
Адразу за Слабадой раўнінная мясцовасць рэзка змяняецца ўзгорыстым ландшафтам. Стужка добра накатанай жвіроўкі бяжыць пад гару ў накірунку вёскі Далікі. Трэба прыкласці шмат намаганняў, каб узабрацца на высокую гару, якую ў народзе называюць Міласніцай.
Цікавае паданне захавалася ў мясцовых жыхароў пра гэтую назву.
Даўным-даўно, калі ў Слабадзе не было яшчэ сваёй царквы, святар з Валосавіч прыехаў сюды па міластыню. На зваротным шляху багата нагружаныя вазы не змаглі падабрацца ўгару. Таму частку міластыні свяшчэннік прыхаваў каля дарогі. Калі на наступны дзень вярнуўся за пакінутым дабром, яго на тым месцы ўжо не было.
2019.
НРАВИТСЯ |
СУПЕР |
ХА-ХА |
УХ ТЫ! |
СОЧУВСТВУЮ |