Пісьменнік Мікола Гарбачоў выдаў чарговую кніжку.
Адзін асобнік прэзентаваў мне.
Для сябе я ацаніў выданне не толькі як цікавы бестселер, але і важную навіну. Спытаў, ці напіша сам аўтар рэцэнзію для майго блогу. Мікола адказаў, што дастаткова будзе ў інфармацыі змясціць змест кнігі. Ён аб усім распавядзе зацікаўленаму чытачу. Што і раблю.
Ну, і ўжо сама напрошваецца анатацыя.
На адваротным баку кніжкі змешчаныя звесткі пра аўтара.
“Шлях да ісціны” прадаецца ў Мінску ў краме “Акадэмкніга” (побач з Нацыянальнай Акадэміяй навук Беларусі па адрасе: праспект Незалежнасці, 72) і ў сталічных магазінах “Белкнігі”.
Яшчэ дадам, што ў кніжцы ёсць агляд некалькіх важных тэм з сайту LEPEL.BY, у тым ліку і маіх, а таксама да іх каментары карыстальнікаў, г.зн. нас.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ.
21.7.2019.
НРАВИТСЯ |
СУПЕР |
ХА-ХА |
УХ ТЫ! |
СОЧУВСТВУЮ |
А чаму фота аўтара са школьных чвсоў?
А чаму не ўступіў у ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" ?
Шаноўны Мартин Минчук! Адказы на гэтыя пытанні Вы атрымаеце (як, дарэчы, і на многія іншыя), калі прачытаеце кнігу "Шлях да ісціны"