Звесткі аб аўтары глядзець тут.
Раней каля кожнага важнага гістарычнага аб’екту ці на ім усталёўвалі масіўную, тоўстую, шэрую і грозную шыльду Міністэрства культуры.
Мацавалася яна на ўмураванай у зямлю тоўстай жалезнай трубе, як паказана на застаўцы ўверсе, ці на дзвюх трубах па краях, таксама на бетонавай аснове – каб не выдралі злыдні.
Такога, здавалася б, непарушнага маналіта, да гэтага часу не захавалася ніводнага – знішчылі злыдні. Як усталёўваюцца ахоўныя шыльды цяпер, зараз пакажу.
Загнала мяне настальгія ў Верабкі, дзе нарадзіўся. Сябар прапануе наведаць помнік археалогіі “Плоская гара”, на якім, чуў, паставілі ахоўную шыльду Міністэрства культуры. Пайшлі.
Пры Савецкім Саюзе шыльда тут стаяла падобная на паказаныя вышэй. Але вандалам спатрэбілася на нешта. Дзе ж новая? Вунь яна, перад плоскай вяршыняй гарадзішча.
Сама шыльда выраблена з тонкага пластыку, прыкладна з такога штампуюць школьныя лінейкі – можна дзвюма рукамі зламаць.
Увагу звярнула мацаванне шыльды – звычайная круглая палка, падобная да чаранка рыдлёўкі. Цікава, а як яе ўмуравалі ў глебу? Усё адно ж згніе.
Узяўся адной рукой за “пастамент” і лёгка выняў яго з зямлі.
Яшчэ лягчэй запхнуў кол назад у дзірку.
Нават калі б кол умуравалі ў зямлю, і ён не вымаўся б, праз некалькі гадоў яго напаткаў бы лёс вось гэтага дарожнага знаку.
Ён упаў, калі не зразумела па першым здымку.
Не ўстаяў таму, што драўляны слуп згніў.
Добра бачны пень, з якога расла падпорка.
Хоць тону раствору закапай пад такі слуп, усё адно згніе. Гэткі ж лёс чакае і ахоўны знак на Плоскай гары, калі раней над ім не паздзекуюцца вандалы. А дарожны знак, несумненна, паставяць на трывалую аснову. Але чаму яго падзенне першым павінен быў зафіксаваць Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, а не дарожнікі, не верабцы? Апошнія, вядома, бачылі ляжачы слуп, аднак ім гэта да аднаго месца - нармальна і без знака. Нахрана тады ненармальнаму Блукачу гэты бардак, калі за выкрыццё яго не плоцяць? Менавіта так зараз думаюць асобы, адказныя за ўстаноўку шыльды і знаку, чытаючы гэтае маё абурэнне. Я сам сабе кожны раз задаю такое пытанне, заракаюся бачыць расхлябанасць і нядбайства ў выкананні даручанай справы, і нічога з сабой зрабіць не магу. Як можна моўчкі прайсці каля ахоўнай шыльды Міністэрства культуры, якую зрабілі ледзь не з паперы і ўтыкнулі бы чучала ў агарод? Як не заўважыць паваленага знака, ябы не бачаць яго верабцы? Дык можа я не ў Верабках нарадзіўся? Эўрыка! Ёсць адказ: цягнулі мяне ў Лепельскай радзільні.
Словам, жывём, засоўваючыся ўсё глыбей у ж….
10.8.2019.
НРАВИТСЯ |
СУПЕР |
ХА-ХА |
УХ ТЫ! |
СОЧУВСТВУЮ |
Блукач, а ты всё СССР-ией недоволен. А ведь какие знаки ставили! Не чета нынешним.
Мартин Минчук, я не СССр-ыяй незадаволены, а тым г..., што было ў ёй. Што там было добра, я ўхваляю. Напрыклад: тыя ж ахоўныя знакі на помніках, прышчэпку савецкай школай мне бязбожніцтва і літаратурных здольнасцяў... А як я магу хваліць жыццё там увогуле, калі тут жыву лепей: ем смачней, апранаюся лепш. Магу купіць абсалютна ўсё, што толькі спатрэбіцца - не ў Лепелі, дык у Кітаі. Еду практычна туды, куды душа пажадае. Машыны не маю? Дык я як ездзіў з 1975 года на матацыкле, дык і ў 2018-м на ім наярваю. Але затое матацыкл стаў у разы больш надзейны і лепшы. Купляў свой 162-кубовы "Хорс" за 1000 долараў, што адпавядае прыкладна двум сярэднім заробкам беларуса. Прыкладна так было і тады. 125-кубовы "Мінск" каштаваў 325 рублёў - дзве маіх зарплаты. Толькі савецкія матацыклы ламаліся на кожным выездзе, а кітайскія ездзяць бяззбойна. Дык як можна хваліць горшае, а ганіць лепшае? А вось як трапіўся выпадак убачыць горшае цяперашняе, я і пахваліў лепшае былое.
Мартин Минчук, мне прыемна, што табе мой адказ спадабаўся. Ён - ад чыстага сэрца.
Да, Блукач, правда твоя... У меня сейчас есть компьютер, ноутбук, планшет и два смартфона. А при СССР- ии не было этого ни хера! Тогда, чтоб позвонить родителям, бегал на переговорный пункт на узле связи. А сейчас говорю с бацькам лёжа на диване... Тогда телевизор был больше нынешней стиральной машины, а сейчас стоит доска, от сквозняка колышется. Гребаные коммунисты...
СМК, очень похоже на троллинг. ))) Как раз таки коммунисты сейчас нас и снабжают всеми этими айфонами и компьютерами. только не наши, а китайские.
Лучше живём не из-за капитализма, а из-за значительного повышения производительности труда и новым технологиям. То что раньше стоило очень дорого, сейчас копейки.
Леонид (admin), конечно троллинг! Вы правильно поняли. Там памятники и Ленину и Мао- цзе- дуну стоят, и компартия у власти. И они нас снабжают, а не мы их. Так может не в них дело? В памятниках и коммунистах? А теперь докажи это нашим свядомым!