16 окт 2019 в 07:09 — 5 лет назад

БАГІ ПЕРАСЯЛЯЮЦЦА НА ЛЕПЕЛЬШЧЫНУ

Тема: Сьвядомасьць     Сегодня: 1, за неделю: 1, всего: 1543

Звесткі аб аўтары глядзець тут. Наваселле Ярылы здымаў Васіль Шкіндзер.

 У далёкія часіны старадаўнія людзі стварылі ля каменя-следавіка свяцілішча, дзе пакланяліся таямнічым з’явам прыроды. Побач ужо сучасныя аматары даўніны рашылі абсталяваць капішча ў гонар паганскіх багоў. Паклікалі іх. Першым з божага пантэона перасяліўся на Лепельскае капішча бог-грамавержац Пярун. Было гэта 16 снежня 2013 года.

 Спадабалася ў нас першапраходцу, і ён 6 чэрвеня 2015 года паклікаў да сябе апекуна хатняй жывёлы бога Вялеса.

 Дваім стала весялей. Аднак што за жыццё мужыкам без маладзіцы? Блукач ВАЛАЦУЖНЫ ўвесь час настойваў, каб багі паклікалі да сябе багіню рамёстваў і жыццёвых даброт Макош, або багіню лета Цёцю, ці багіню вясны і дзявочага кахання Лёлю. Аднак стоды абстарэлі зусім і ім даўно стала не да жаночай пястоты. Таму параіліся і для ўмацавання дзядоўскай кампаніі загадалі пасяліцца з імі бога сонца і ўрадлівасці Ярылу. 12 кастрычніка 2019 года Ярыла спусціўся з неба ля капішча. Ад старасці ён ужо не мог рухацца, і стода давялося падвозіць на прычэпе.

 Яму ўзяліся рыхтаваць надзейнае прыстанішча паміж сябрукамі Перуном і Вялесам.

 Мабыць, зусім занядужаў бог сонца Ярыла, бо нават не здолеў стварыць спрыяльнае на ўласнае наваселле надвор’е.

 Стала зразумела, што самастойна стод не стане на ногі. Таму ўсталёўваць яго ўзяўся Трактар.

 І вось што ўвечары ўбачылі Птушкі, якія зляцеліся павіншаваць навасёла з пасяленнем на Капішчы.

 Можа ўтрох багі ўсё ж адчуюць недахоп блізкасці жанчыны і прывабяць да сябе адну з багінь. Хаця б на першым часе адну на трох.

Расце пантэон лепельскіх багоў.

16.10.2019



НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





19 окт 2019 в 10:31 — 5 лет назад

Раней я лічыў, што у багоў пантэон, а аказваецца ў іх пансіён...



19 окт 2019 в 18:54 — 5 лет назад

Велосипедист , ты маеш рацыю ў тым, што так лепш зразумее чытач. Але ж я меў на ўвазе менавіта ПАНСІЁН як гасцініцу, інтэрнат багоў на небе і Капішчы, каб было крыху гумару.

Але прыкінуў пасля тваёй заўвагі, што так могуць падумаць і іншыя. Таму паправіў.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю


71-я бродяжья новость. МУХА В БАТОНЕ. Валацуга  — 4 дня назад,   за неделю: 477 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ