Вандроўныя нататкі старога валацугі
Канец 80-х. На матаролеры “Туліца” прыязджаю на часовую верталётную пляцоўку, размешчаную на меліяраванай плошчы за вёскай Свядзіца. Запраўшчыкі з сельгасхіміі запраўляюць верталёт мінеральнымі ўгнаеннямі і той распыляе іх над полем. А поле рэжуць загнаная ў канал рака Свядзіца і шматлікія каналы, што ў яе ўпадаюць.
Напісаў нататку ў раённую газету “Ленінскі сцяг” пад загалоўкам “З верталёта -- у раку”. І пачалося!
У рэдакцыю прымчала начальніца станцыі аховы раслін Ліля Тышкевіч. Паказвае мне і рэдактару Васілю Хаванскаму тлумачальныя запіскі запраўшчыкаў верталёта. Прозвішча аднаго запомніў -- Шах з вуліцы Сянной. У іх напісана: “Да нас пад’ехаў на матаролеры нейкі чалавек. Спытаў, чым запраўляем верталёт. Мы адказалі. Ад яго даносіўся пах спіртнога”.
Рэдактар заявіў цвёрда: хлусня, што Шушкевіч ездзіў п’яны. І да ўвагі наезд на мяне не прыняў. Аднак Ліля сказала, што верталётчыкі збіраюцца падаваць у суд за паклёп п’янага чалавека, хочуць павазіць мяне над полем, каб паказаць, што да ракі яны не даляталі. Як быццам каналы між меліярацыйнымі картамі не ўпадаюць ў Свядзіцу!
З радасцю пагаджаюся -- хоць на верталёце пакатаюся. Прыехалі ў Стары Лепель, дзе ўжо базаваўся верталёт, аднак быў моцны вецер і надвор’е лічылася нялётным. Палёт адмянілі.
Больш гэтую праблему ніхто не ўзнімаў, хоць кожны з бакоў і застаўся пры сваіх інтарэсах.
Вось так “ахоўвалі” прыроду і змагаліся за яе чвэрць стагоддзя таму назад.
Ваўчок ВАЛАЦУЖНЫ (Валадар ШУШКЕВІЧ). 2012 год. ЛЕПЕЛЬ.
НРАВИТСЯ |
СУПЕР |
ХА-ХА |
УХ ТЫ! |
СОЧУВСТВУЮ |
А в Ушачском крае Валацуга не проходил?Порассказал бы.Да и в Толочинском районе много интересного.пора расширять круг общения.А и устраивать прогулки валацужныя тоже неплохо.Можно за деньги, окупится труд.