02 дек 2011 в 18:40 — 1 год назад

Экспедыцыі. ПОШУКІ ЦМОКА

Тема: Прырода Лепельскага краю     Сегодня: 1, за неделю: 1, всего: 1268

 Пра існаванне цмокаў даведаўся з васьмітомнага зборніка твораў Уладзіміра Караткевіча, выдадзенага ў 1987 годзе. У рамане “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” пісьменнік пісаў, што ў Лепельскім возеры ў даўніну за дзве ночы сканалі амаль 60 цмокаў – страшных пачвараў з шырокім тулавам, таўстамясымі плаўнікамі, тонкай і надта доўгай шыяй, змея- і адначасова ланепадобнай галавой, вялізнымі каламутна-сінімі ашклянелымі вачыма.

Толькі цяпер усвядоміў, што Уладзімір Караткевіч уславіў Лепельскае возера на ўсю краіну, а то і ўвесь свет. Доказам таму стаў візіт супрацоўнікаў рэдакцыі газеты “АВТОбизнес” у Лепель. Мэта экспедыцыі – пошукі цмока. Праўда, рэдактар Зміцер Навіцкі, фотакарэспандэнты Глеб Малавееў і Максім Шумілін мелі і іншую задачу. Спецыялісты беларускага дылерскага цэнтра міжнароднага аўтамабільнага холдынгу “Атлант-М” даручылі ім выпрабаваць джып “Volkswagen-tiguan”. Але не прывыклі журналісты бязмэтна гойсаць па дарогах. Таму вырашылі даручэнне скарыстаць з выгодай – адшукаць цмока на Лепельшчыне. Выбраць менавіта наш край іх падштурхнуў твор Уладзіміра Караткевіча. Быць правадніком у пошуках журналісты–аўтамабілісты папрасілі аўтара гэтых радкоў. Яго запэўніванні, што цмока на самай справе не існуе, гэта ўсяго толькі прыдумка вялікага майстра слова, да ўвагі не прынялі.

Цмока вырашылі шукаць з салона-магазіна “Скарбонка”. Ад вырабаў народных майстроў і карцін лепельскіх мастакоў мінчане былі ў захапленні. Аднак цмока сярод іх не знайшлі.

-- Выява цмока можа паслужыць выдатнай рэкламай і ўвогуле стаць брэндам Лепелю турыстычнаму, -- заўважыў Зміцер Навіцкі. – Скарыстаць такую магчымасць павінны менавіта народныя ўмельцы і творчыя людзі.

Фатаграфаваліся з саламяным пеўнем і “знесенымі” ім яйкамі. Максім Шумілін патлумачыў, што паводле легенды чалавек, які хоча прымусіць цмока служыць сабе, павінен насіць чорнага пеўня з сабой да таго часу, пакуль той не знясе яйка, якое трэба трымаць пад пахай, пакуль не вылупіцца маленькі цмочак. Да канца жыцця пачвара стане верна служыць чалавеку, але душа таго будзе навечна прададзена д’яблу.

Шукаць жывога цмока падаліся на пляж. Пільна ўзіраліся аб’ектывамі ў азёрную роўнядзь, распытвалі рыбаловаў у чоўне, гукалі – цмок не з’явіўся.

-- Ды няма яго тут, -- запэўніваю даследчыкаў.

Не паверылі. Вырашылі, што пачвара магла прытаіцца ў віры пад ГЭСам. Але і з вадаспаду не высунулася “змея- і адначасова ланепадобная галава”.

У экспазіцыі краязнаўчага музея таксама не знайшлі выявы цмока.

-- На Змеевым камні, што за чашніцкай вёскай Гогалеўка, павінен жыць цмок, -- запэўніў рэдактар “АВТОбизнеса”. – Згодна з легендай там калісьці былі прыстанішча і майстэрня змея-краўца.

Не стаў яго адгаворваць, хоць двойчы быў на Змеевым камні, а змея-краўца не бачыў. Раптам шукальнікам пашанцуе!

У Гогалеўцы на сядзібе Юрыя і Людмілы Будзькоў згледзелі чорнага пеўня. Доўга мінчукі ганяліся за птахам, каб знёс ім яйка са змеевым зародкам, аднак сфатаграфавалі толькі пагоню – не даўся ў рукі певень.

Нейкіх кіламетры з паўтара, што падзяляюць Гогалеўку і Змееў камень, джып адолеў, паказаўшы ўсе свае магчымасці. Дарога там палявая, можна нават сказаць – конная, з выбітымі коламі ямінамі, лужынамі, гразкай.

Змееў камень – камлыга своеасаблівая. Даўжынёй 12, вышынёй 4,3 і шырынёй два метры яна формай уяўляе метэарыт ці астэроід. У норах падножжа і жыў змей-кравец. Але ж яго забіў пярун, і людзі закапалі смярдзючае цела пачвары. Чаму ў яе жытло павінен пасяліцца Лепельскі Цмок?

Гукалі, зазіралі ў норы, абыходзілі наваколле камлыгі – цмок не паказаўся.

-- Можа цмок па пратоках перамясціўся ў бліжэйшыя да Лепеля азёры? – не расчароўваецца ў пошуках кіраўнік экспедыцыі.

Завёў іх на занятую соснікам гару паміж азёрамі Бораўна і Глыбочыца. Цямнела. Штосьці разразала водную роўнядзь пасярод Глыбочыцы. Цмок? У вечаровым змроку вызначыць канкрэтна плывучы аб’ект было немагчыма.

-- У адбітым на водным люстры захадзе сонца павінен купацца цмок, -- вырашае Зміцер Навіцкі.

Сонца ж схавалася за лесам на супрацьлеглым беразе Бораўна. Павёз экспедыцыю за Бяленіцу, дзе з абрыву позірку паўставала большая частка возера Лепельскае. Сонца было ўжо за небакраем, аднак пасярод вадаёма ўсімі колерамі вясёлкі пераліваўся захад. Цмока ў ім не было.

Тэст-драйв джып вытрымаў нядрэнна. Цмока не знайшлі. Аднак вынікі экспедыцыі будуць неацэнныя, калі іх прапановы возьмуць за арыенцір лепяльчане і створаць на нашай зямлі культ Цмока. Чаму, скажам, адну з аграсядзіб не назваць “Прыстанішча Цмока” з адпаведнай скульптурай?

Фотарэпартаж газеты “АВТОбизнес” аб пошуках цмока на Лепельшчыне на сайце budzma.org



НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





TIA
02 дек 2011 в 18:46 — 1 год назад

А кроме драконовских страшилок - у нас в районе больше ничего интересного не встречалось?.. сс



02 дек 2011 в 18:53 — 1 год назад

ТІА! Не паспеў закінуць матэрыял, як ты яго засякла. Дзякуй! Наперадзе будзе ўсё -- і страшнае, і смешнае, і вясёлае, і сумнае, і лірычнае, і настальгічнае -- на любы густ. Але -- усяму свой час.



TIA
02 дек 2011 в 18:54 — 1 год назад

Ловлю на слове!.. Подмигиваю





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю


69. Светлый путь. БЕГСТВО НА БОЛОТО. Шуневич Анатолий  — 5 дней назад,   за неделю: 176 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ