Звесткі пра аўтара і пачатак глядзець тут.
19/1. Дракіна. Накіраваўся на курсы ІХЗ. Начаваў у Серпухаве.
7/2. Курсы скончыў на “выдатна”. Прысвоілі званне старшага сяржанта. Пачуў па радыё, што нашы войскі вызвалілі ад немчуры шмат гарадоў Калінінскай вобласці. Наступленне прадаўжаецца.
1/5. Ноччу прыбылі ў Н. Урупіна. Міжнародны дзень 1 мая адзначаць давялося адным чаем… З 3 мая прыступаем да вучобы.
13/8. Арыхоўня. Загінуў Зыкаў.
22/8. Загінуў Кучаравых.
2/9. Наступіў чацвёрты год самай крывавай бойні, задуманай праклятымі гітлераўцамі. На Заходнім і Калінінскім франтах наша наступленне працягваецца.
30/9. Загінуў Дзяніс Фацеевіч. Паранены Кургановіч.
17/10. Серада. Жывём з Альховічам. Дождж… Гразь…
24/10. З 18-га па 23-га быў у камандзіроўцы на радзіме Харкова.
7/11. Другі ваенны Кастрычнік. Марозны дзень. Куркіна. Першы ваенны Кастрычнік праводзіў на “Пралетарцы”. Адзначалі свята: я, Гулін, Сазонаў. Альховіч у камандзіроўцы.
22/11. Нашы войскі нанеслі па немчурэ моцны ўдар у раёне Уладзікаўказа. Набліжаецца зіма.
24/11. Нашы войскі пачалі наступленне на Сталінградскім фронце. Гэта падзея - паварот у ходзе вайны.
30/11. Наша армія дамаглася новых поспехаў на Сталінградскім фронце. Колькасць палонных немцаў перавышае 63000. Захоплены вялікія трафеі.
1/12. Пачалося наступленне на Цэнтральным фронце. За першыя тры дні вызвалена больш за 300 населеных пунктаў. Думаю, хутка будзем у Беларусі. Там засталася сям’я. Як там мае любімыя дзеткі?
4/12. Заўтра дзень Сталінскай канстытуцыі. Атрымаў ад вучаніцы трэцяга класа з Калінінскай вобласці пасылку. У пасылцы: пакет з тытунём, папяросы, брытва і іншае. Вялікі дзякуй, маладая Савецкая патрыётка.
16/12. Бачыў сон. Размаўляў з Жэняй. Атрымаў і першы раз у гэтую зіму абуў валёнкі. Як цёпла! Адразу паменшалі маразы.
23/12. Нашы войскі ў сярэднім цячэнні Дона мелі новыя поспехі. За пяць дзён баёў вызвалена больш за 300 населеных пунктаў. Нашы часці прасунуліся на Захад на 75 - 120 кіламетраў. Гаварухін пераведзены ў іншае падраздзяленне. Да мяне прыйшоў Цярэшчанкаў. Пабачым, які будзе памочнік новы. Астатнія таварышы ўсе са мной разам.
30/12. Набліжаецца новы 1943 год, год канчатковай нашай перамогі над нямецкімі захопнікамі. Смерць нямецкім захопнікам! Наперад да поўнай перамогі!
31/12. Стаім у лесе непадалёк ад Куркіна. Рыхтуемся да сустрэчы Новага года. З нецярпеннем чакаю сёняшняй пошты. Атрымаў для байцоў падарункі.
Перапісана з аўтэнтычнага дзённіку і апрацавана ў 2015 годзе.
Працяг глядзець тут.
![]() НРАВИТСЯ |
![]() СУПЕР |
![]() ХА-ХА |
![]() УХ ТЫ! |
![]() СОЧУВСТВУЮ |