27 мар 2018 в 08:14 — 6 лет назад

609. БІБЛІЯТЭКА-МУЗЕЙ ТОДАРА КЛЯШТОРНАГА. Знарок Ірына

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 1, за неделю: 1, всего: 1696

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

  Каменская сельская бібліятэка была заснавана ў 1969 годзе. Сёння ў зону яе абслугоўвання ўваходзяць восем населеных пунктаў, працэнт абслугоўвання насельніцтва складае 68,6.

 Краязнаўства заўсёды з’яўлялася адным з прыярытэтных напрамкаў у рабоце гэтай культурнай установы. Любоў да родных мясцін, пачуццё далучанасці да лёсу Бацькаўшчыны, гонар за гісторыю і культуру свайго краю, ашчаднае стаўленне да мінулага – усё гэта не ўзнікае само па сабе, а выхоўваецца. Уздым бібліятэчнага краязнаўства, вялікая практыка, назапашаная бібліятэкай у гэтым кірунку, абумовілі якасна новы аспект у арганізацыі краязнаўчай дзейнасці бібліятэкі.

 Першым крокам у гэтым напрамку было стварэнне літаратурнага кутка пры Каменскай бібліятэцы ў 1995 годзе. Вялікую дапамогу і падтрымку аказалі дочкі паэта Тодара Кляшторнага - Тадзіяна і Яна. Шмат год вялася мэтанакіраваная пошукавая праца па стварэнні экспазіцый музею Тодара Кляшторнага. Музейная калекцыя пашыралася і папаўнялася, павялічвалася колькасць экспанатаў. Галоўнай задачай установы стала аб’яднанне бібліятэкі і музею ў адну сукупнасць. Такім чынам, была створаная музейная экспазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці Тодара Кляшторнага.

 Да дня святкавання стагоддзя з дня нараджэння паэта-земляка, што адзначаўся ў 2003 годзе, рашэннем гарвыканкаму каменская сельская бібліятэка была пераўтворана ў бібліятэку-музей Тодара Кляшторнага і стала першай інтэграванай установай комплекснага характару.

 Важным напрамкам у дзейнасці бібліятэкі-музея стала папулярызацыя творчай спадчыны таленавітага земляка, далучэнне моладзі і падлеткаў да вывучэння літаратурнай спадчыны Тодара Кляшторнага, беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

 Аснову музейнай экспазіцыі складаюць матэрыялы аб жыцці і творчасці паэта-земляка: фотаздымкі, дакументы, успаміны аб ім, архіўныя дакументы, створаны фонд выдадзеных яго твораў. Паэтычная дынастыя Кляшторных працягваецца.

 Музейная экспазіцыя таксама змяшчае карціны на творы Тодара “Восень” і этнаграфічную інсталяцыю “Калыска песняра”, якая была абноўленая ў 2012 годзе. Зараз экспазіцыя налічвае болей за 100 экспанатаў.

 Каб далучыцца да жыццёвай і творчай спадчыны знакамітага земляка, былі распрацаваныя тэматычныя экскурсіі. Дзякуючы ім, шмат гасцей змаглі даведацца пра цудоўны свет беларускага Ясеніна: “Вандроўка ў цудоўны свет музею” (для школьнікаў), “Я сэрца пакідаю вам…” (для дарослых і вучняў старэйшага школьнага ўзросту. На працягу апошніх гадоў, асабліва ў Год гасціннасці, шмат гасцей наведала бібліятэку-музей: удзельнікі выязнога абласнога семінару бібліятэкараў, Прэзідыўму абласнога Савета дэпутатаў, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў Дубровенскага раёну, слухачы курсаў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ, прадстаўнікі абласной ветэранскай арганізацыі работнікаў культуры, студэнты вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, вучні школ гораду і раёну, жыхары розных куткоў Беларусі. За апошнія гады было праведзена каля 30 тэматычных экскурсій.

 Штогод у сакавіку, на дзень нараджэння паэта, у бібліятэцы-музеі праходзяць цікавыя сустрэчы з роднымі Тодара Кляшторнага: літаратурна-музычныя кампазіцыі “І не знікаць паэтам вечна…”, “І будзе слова земляка гучаць над роднаю старонкай”, гадзіна краязнаўства “Маленькі астравок маёй зямлі”, этнаграфічнае падарожжа “Спяшайцеся з паэтам стрэцца”…

 На гасціннай Каменскай зямлі штогод праходзяць літаратурныя сустрэчы з вядомымі беларускімі пісьменнікамі і паэтамі. З мэтай папулярызацыі іх творчасці і адкрыцця новых імёнаў у галіне літаратуры значнае месца займае выстаўная дзейнасць. Пастаянна афармляюцца кніжныя выставы і тэматычныя паліцы. На працягу 10 гадоў для школьнікаў працуе клуб аматараў беларускай паэзіі “Жыватворная крыніца”. Галоўная яго мэта – усяліць любоў да беларускай літаратуры і мовы, развіццё паэтычных задаткаў у дзяцей, абудзіць цікавасць да беларускай гісторыі, захапіць краязнаўствам, чытанне беларускіх кніжак.

 Добра разумеючы ролю сацыяльнага партнёрства ў развіцці публічных бібліятэк па адраджэнні гародных традыцый, свят, абрадаў, бібліятэка-музей цесна супрацоўнічае не толькі з установамі Каменскага сельскага Савету, але і з іншымі ўстановамі рэгіёну. Яна з’яўляецца актыўным удзельнікам свят, што праводзяцца ў Лепелі. Стала добрай традыцыяй адзначаць народныя святы Каляды, Масленіцу, Вялікдзень, Купалу, Зажынкі, Дажынкі. Цікава праходзяць святы вёсак. Гэтыя мерапрыемствы садзейнічаюць фармаванню ў маладога пакалення ўяўлення аб сабе як частцы беларускага грамадства, знаёмству дзяцей і падлеткаў з народнай творчасцю, абрадамі і традыцыямі, выхаванню ў вучняў пачуцця гонару за сваю нацыянальную прыналежнасць, багацце нашай культуры.

 Пясняр перадаў паэтычную эстафету новаму пакаленню творцаў. Паэзія Тодара Кляшторнага мае шырокае кола прыхільнікаў на Лепельшчыне, колькасць якіх расце. У вянок яго памяці свае “кветкі” ўплятае паэтычны клуб “Выток”. Імем Тодара Кляшторнага названыя вуліцы ў Камені і Лепелі.

 Лепельская цэнтральная бібліятэка і Каменская бібліятэка-музей Тодара Кляшторнага распрацавалі літаратурна-краязнаўчы маршрут па родным куце паэта “Роднаму краю буду я вечна вядомы…”

 Аб ім распавяду крыху пазней.

2018



НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ







Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю







Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ