06 мая 2018 в 09:04 — 6 лет назад

ЧАРГОВАЕ СПАТКАННЕ З ПЛОСКАЙ ГАРОЙ. Бадзяўкі

Тема: Бадзяўкі ў лайдацкіх блуканнях     Сегодня: 1, за неделю: 3, всего: 1455

 Вясна пацягнула лепельскіх бадзявак на гістарычную радзіму – спрацаваў кліч продкаў. І яны ўзялі курс на Плоскую гару.

 Падножжа гары настолькі зарасло маладняком, што ён захінуў сваімі густымі вершалінамі разлапістыя шаты векавых сосен, што караскаюцца на плоскую верхатуру.

 Пад адвечным абрывам расталай вадой чарнее вір забітай торфараспрацоўшчыкамі Бярэшчы.

 На Плоскую гару інакш і не ўзбярэшся, як з поля Рэпішча.

 Старыя сосны падаюць ад старасці, бо транспарт, каб забраць спілаваныя хлысты, на кручу не ўскараскаецца.

 На гэтым месцы калісьці праходзіў з’езд Шушкевічаў, якіх шмат выйшла ў свет з Верабак. “Замачыць” чаем варта спатканне з гэтым запамінальным пунктам.

 Цяпер можна агледзець Плоскую гару, вызначыць, як яна змянілася за апошнія гады.

 Шмат археолагаў капалі гарадзішча на Плоскай гары. Не буду пералічваць ні іх, ні знойдзеныя артэфакты, паколькі гэтыя радкі ўяўляюць толькі лірычную замалёўку, а не даследчую працу. Для лёгкага ўспрымання значнасці месца дастаткова паведамлення дарожнага знака на першым здымку.

 Слядоў дзейнасці археолагаў няма, паколькі яны закопваюць утвораныя ямы. Тыя ж, што захаваліся, ўяўляюць плён дзейнасці чорных капальнікаў ці мясцовага насельніцтва.

 Глыбокі роў, што дзеліць гарадзішча на дзве няроўныя часткі, у даўніну служыў фартыфікацыйным утварэннем.

 З піку гары, якім з’яўляецца ўся плоская вяршыня, скрозь маладую зеляніну позірк лагодзяць забітая Бярэшча, дамба і за ёй – Верабскі канал.

 Захавалася легенда, як на Плоскай гары на стыку 18-19 стагоддзяў павесіўся начальнік участка будаўніцтва Бярэзінскай воднай сістэмы з-за таго, што лічыў сябе адным з тварцоў нечалавечых пакут землякопаў. Сведкам таго ўчынку да гэтага часу з’яўляецца пустое рэчышча Бярэшчы.

 Вясна яго месцамі часова напоўніла расталай вадой, аднак яна нерухомая, плынь адсутнічае. Праз тыдзень-другі па дне былога фарватэра можна будзе ў тапках швэндацца.

 А што за вылазка на прыроду без перакусу ля вогнішча?

 Цяжка вызначыцца, душу адвялі спатканнем з зямлёй продкаў, ці сэрца запоўнілі смуткам ад яе стану…

 Бывай, Гара!

5 мая 2018 году.



НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





07 мая 2018 в 17:27 — 6 лет назад

Спадар Шушкевич. Я естественно понимаю, что данный опус прежде всего литературный. Но думаю, что нужно быть более реалистичным. Современная трелёвочная техника способна работать в очень труднодоступных местах. Лесозаготовители вытащили бы ствол, при необходимости, даже при помощи чокера и простого трактора. Чокер в виде удавки цепляется за основание комля и таши куда хочешь и откуда хочешь.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий




Темы автора





Популярные за неделю


24-й припадок ностальгии. СТАРИКИ В МУЗЕЕ. Валацуга  — 5 дней назад,   за неделю: 393 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ